Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Свята 8 Сакавіка!

Дата: 7 марта 2019 в 14:57
268 просмотров

На календары ўжо вясна! І гэта выдатны час года адкрывае жаночае свята - 8 Сакавіка!
7 сакавіка ў нашым дзіцячым садзе прайшло музычна - забаўляльныя мерапрыемства для дзяцей і бацькоў. Дзеці вельмі стараліся парадаваць сваіх дарагіх матуль і мілых бабуль са святам! Спявалі песні і танцавалі, гулялі ў гульні са сваімі матулямі. Вядома, вельмі хваляваліся, але ўсё прайшло выдатна! Усе былі задаволеныя!
Ні адна мама не засталася без падарунка, кожнае дзіця ўручыла сваёй матулі прыгожы, зроблены з любоўю сваімі ручкамі падарунак.
Вельмі прыемна было яшчэ і тое, што на наша свята завіталі ветэраны працы. З вялікай удзячнасцю і павагай дзеці і працаўнікі дзіцячага сада павіншавалі іх са святам, і пажадалі ўсяго найлепшага!
Свята, несумненна, прыўнесла ў жыццё дзіцячага саду атмасферу вясновай радасці і шчасця.

Са святам ВАС, мілыя жанчыны!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.