Навіны

У малодшай рознаўзроставай групе прайшоў занятак па развіцці маўлення і культуры маўленчых зносін. Падчас заняткаў выхаванцы знаёміліся з прадметамі мэблі. Шмат разважалі з якіх матэрыялаў робяць мэблю, гулялі ў гульні, адгадвалі загадкі. Па завяршэнні занятка дашкольнікі акунуліся ў свет мэблі, ім было вельмі цікава гуляць і ўвасабляць свае задумкі ў рэальнасць.

Пад дэвізам " Дружна, смела, з аптымізмам – за здаровы лад жыцця» з мэтай далучэння дзяцей да заняткаў спортам, прапагандзе фізічнай культуры і здаровага ладу жыцця прайшоў Дзень здароўя.

Дыдактычная гульня не толькі захапляе, прымушае думаць, але і развівае самастойнасць, ініцыятыву і волю дзіцяці, прывучае лічыцца з інтарэсамі таварышаў. Захопленыя гульнёй дзеці лягчэй засвойваюць праграмны матэрыял, набываюць пэўныя веды, уменні і навыкі.

Традыцыйна, у кастрычніку прайшло свята восені " Восень, Восень, у госці просім!".
Мэтай мерапрыемства было замацаваць веды дзяцей пра восень, восеньскія прыкметы.
Дзеці вадзілі карагоды, спявалі песенькі пра восень, гулялі ў вясёлыя гульні, чыталі вершы. На свяце нашы выхаванцы пераўвасабляліся ў розных герояў.
Яркай госцяй свята была, вядома, жа Каралева восень! Яркая і вясёлая яна вадзіла з дзецьмі карагоды, гуляла, загадвала загадкі, спявала песні і танчыла.
Самым яркім і запамінальным эпізодам свята стаў сюрпрызны момант-кошык з садавінай для ўсіх хлопчыкаў і дзяўчынак – падарунак Каралевы восені!

19 октября 2023 в 17:00 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

Набліжаецца Дзень бацькі! У гэтае цудоўнае свята ў кожнага з нас будзе выдатная магчымасць яшчэ раз сказаць свайму дарагому і самому роднаму чалавеку, як моцна яго любім, цэнім і шануем.
Выхаванцы зрабілі прыгожыя паштоўкі - медалькі і ад усяго сэрца віншуюць тат са святам.

18 октября 2023 в 17:15 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

Напярэдадні выдатнага свята прайшло святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню маці, якое мы прысвяцілі самым добрым, самым чулым, самым пяшчотным, клапатлівым, працавітыя, і, вядома ж, самым прыгожым, нашым мамам.

13 октября 2023 в 17:07 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

Восень-выдатная пара, якая натхняе на стварэнне чагосьці цікавага, прыгожага! У нашым дзіцячым садзе ўжо стала традыцыяй арганізацыя штогадовай выставы на восеньскую тэму. Вось і гэты год не стаў выключэннем, у кастрычніку прайшла выстава "Восеньскія фантазіі", у ёй прынялі ўдзел бацькі і выхаванцы ўсіх груп.

12 октября 2023 в 13:45 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

Выхаванцы старэйшай рознаўзроставай групы рабілі незвычайную восеньскую кампазіцыю"Калючы вожык".
Выхаванцы выкарыстоўвалі прыродны матэрыял, галінкі туі і ядлоўца.

6 октября 2023 в 13:38 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

Занятак-гэта спецыяльна арганізаваная форма ўзаемадзеяння педагога з выхаванцам, накіраваная на дасягненне пэўнага выніку, выразна рэгламентаваная часам і месцам у распарадку дня, працягласцю ў адпаведнасці з узростам дзяцей спецыяльна арганізаваная форма адукацыйнага працэсу ў элементарнай вучэбнай дзейнасці дашкольніка.

2 октября 2023 в 13:32 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

Напярэдадні свята Дня настаўніка выхаванцы павіншавалі ветэранаў педагагічнай працы з надыходзячым святам Днём настаўніка, уручылі ім кветкі, а таксама паштоўкі, зробленыя сваімі рукамі. Пажадалі моцнага здароўя і добрага настрою, вясёлых успамінаў аб дзіцячым садку.

29 сентября 2023 в 20:19 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

Восень-выдатная пара года. Дрэвы апранаюцца ў рознакаляровыя ўборы і радуюць вока.
Хочацца захаваць гэта буянства фарбаў.
Выхаванцы вырашылі зрабіць бранзалеты з восеньскіх кветак.

27 сентября 2023 в 20:15 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

У рамках адзінага дня бяспекі былі праведзены розныя мерапрыемствы , дзе выхаванцы ў чарговы раз змаглі замацаваць навыкі паводзін пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый.

21 сентября 2023 в 20:09 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

У старэйшай рознаўзроставай групе бацькі сумесна з дзецьмі зрабілі плакат "Калі мы адзіныя - мы непераможныя!".
Хто такі народ?
- гэта мы з вамі, нашы сем'і, бацькі, гэта нашы сябры, калі мы ўсе разам, што нас аб'ядноўвае?
- Вядома гэта радзіма!

16 сентября 2023 в 20:04 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

У малодшай рознаўзроставай групе прайшоў фізкультурны вольны час "Вясёлыя спаборніцтвы". Пачалі мы з дыхальнай гімнастыкі. Ну а далей з задавальненнем праходзілі перашкоды і гулялі ў рухомыя гульні. Дзеткі выконвалі розныя спартыўныя заданні на хуткасць, спрыт, гнуткасць, цягавітасць.
Мерапрыемства прайшло на сяброўскай ноце, зладжана, арганізавана. Усе былі бадзёрыя і вясёлыя, і праявілі сябе як сапраўдныя спартсмены.

15 сентября 2023 в 19:54 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

З выхаванцамі старэйшай рознаўзроставай групы быў праведзены фізкультурны вольны час "Дзень народнага адзінства".
Фізкультурныя вольныя часы на свежым паветры дастаўляюць дзецям радасць, спрыяюць умацаванню здароўя і ўдасканаленні рухаў.

14 сентября 2023 в 19:44 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

Напярэдадні свята-17 верасня Дзень народнага адзінства, выхаванцы старэйшай рознаўзроставай групы здзейснілі экскурсію па ваколіцах роднай вёскі. Мэта экскурсіі-спрыяць выхаванню пачуцця патрыятызму, гонару і любові да сваёй Радзімы.
У ходзе экскурсіі дзеці віншавалі аднавяскоўцаў з надыходзячым святам, дорачы ім паветраныя шары ў выглядзе сэрца.

14 сентября 2023 в 18:59 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

У рамках Тыдня прысвечанага Дню народнага адзінства ў малодшай рознаўзроставай групе прайшла гутарка-гульня "Галоўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь".

12 сентября 2023 в 18:54 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

17 верасня ўся Беларусь будзе адзначаць Дзень народнага адзінства. Гэты дзень займае асаблівае месца сярод дзяржаўных святаў.
Дзень народнага адзінства-гэта свята, якое дзеці павінны ведаць з ранняга ўзросту.
У рамках Тыдня народнага адзінства з дзецьмі старэйшай групы праведзены занятак па маляванні "Дрэва сяброўства".

11 сентября 2023 в 18:45 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

Дзень ведаў-цудоўнае свята. Пасля доўгага адпачынку і падарожжаў з бацькамі, пасля летніх забаў дзеці зноў сустрэліся са сваімі сябрамі і педагогамі. Пачынаецца новая паласа ў іх жыцці: заняткі, гутаркі, святы, якія дапамагаюць лепш спазнаць навакольны свет, вызначыць свае інтарэсы.

1 сентября 2023 в 17:56 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

З мэтай экалагічнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту было праведзена мерапрыемства"У гасцях у пчол". "Усе, і дарослыя і малыя вельмі-вельмі любяць мёд. І вядома нават дзеці ведаюць, што мёд вырабляюць пчолы. Пчолы-яркія меданосныя насякомыя. Мала хто ведае, але існуе нават навука, якая вывучае пчол-апіялогія. І гэта не дзіўна, бо пчолы насяляюць на ўсіх кантынентах, выключаючы толькі Антарктыду.

31 августа 2023 в 14:12 | Кавальчук А. М. | нет комментариев