Дзіцячая дыскатэка з гульнявой праграмай -гэта заўсёды вясёлая задума! Усе дзеці любяць танцаваць і весяліцца і ў выніку атрымліваецца выдатнае свята, падчас якога дзеці атрымліваюць кучу станоўчых эмоцый!
Навіны
Калі на вуліцы занадта холадна для таго, каб зляпіць снегавіка, ці проста снег яшчэ не выпаў, а вельмі хочацца яго зляпіць, то можна вырабіць сімвал зімы і Новага года не са снегу, а з падручных матэрыялаў. Што мы і зрабілі.
У нашым дзіцячым садзе прайшла спартыўная забаўка "", у якім дзецям не давялося сумаваць.
Дзеткі актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах, эстафетах. Прыйшлося змагацца на хуткасць, спрыт, цягавітасць, кемлівасць. І яны справіліся.
Мерапрыемства прайшло весела і цікава. Дзеці атрымалі зарад станоўчых эмоцый і добры настрой на ўвесь дзень.
Самае любімае свята, як дарослых, так і дзяцей, вядома ж, Новы год. Для кожнага дзіцяці Новы Год - гэта самы чароўнае, вясёлае свята, якога яны чакаюць цэлы год. Чароўная елка, цудоўныя касцюмы, падарункі, Дзед Мароз, Снягурка і мноства іншых казачных персанажаў чакалі дзяцей у гэты дзень.
Святы атрымаліся вельмі вясёлым і радасным, шмат прыемных уражанняў і эмоцый.
Ужо пасля свята ў групе ішло гарачае абмеркаванне убачанага. Дзеці разважалі, выстаўлялі свае гіпотэзы наконт таго, як адбывалася чараўніцтва. А для нас лепшы падарунак да Новага года - гэта бачыць шчаслівыя вочы дзяцей.
http://petrikov.by/bachytse-dz-tsya-na-lyodze-telefanuytse-101-abo-112
Новы год - самы любімае, добрае, казачнае свята, якога чакаюць у кожным доме, у кожнай сям'і. Але ніхто так шчыра не чакае Навагодняга цуду, чароўных ператварэнняў і прыгод, як дзеці.
Дзеткі малодшай групы акунуліся ў казачны свет, дзе іх сустрэлі Снягурка з Дзедам Марозам, Дзюдзюка. Радаснай і незабыўнай для дзяцей была сустрэча са зіготкай агнямі ялінкай.
Усе дзеткі з задавальненнем праяўлялі свае таленты: танчылі, вадзілі карагоды, расказвалі вершы, спявалі песні, гулялі. Мора радасці і эмоцый выклікалі падарункі, уручаныя дзецям з рук самога Дзядулі Мароза!
Сёння ў нас цудоўны настрой, зарад бадзёрасці і весялосці. Мы адправіліся ў казачнае падарожжа ў пошуках Снегавіка. Па чароўнай карце мы прайшлі доўгі і нялёгкі шлях з перашкодамі, рознымі заданнямі. Было цяжкавата, але мы справіліся і знайшлі нашага Снегавіка, які пачаставаў нас салодкім пачастункам.
У старэйшай групе прайшоў фізкультурны вольны час "Зімовыя забавы" .
Разам са Снегавіком дзеткі спрытна прайшлі паласу перашкод, танцавалі са снежкамі, і нават са Снегавіком. З задавальненнем гулялі ў гульні. Усё гэта даставіла нашым малым радасць руху, шмат гумару і вясёлага спаборніцкага запалу. У завяршэнні свята, Снегавік раздаў дзеткам чароўныя снежкі і развітаўся з імі. Дзецям было весела і цікава.
З 1 па 31 снежня пройдзе рэспубліканская акцыя "Бяспечны Новы год", накіраваная на папярэджанне пажараў і няшчасных выпадкаў у выніку парушэння правілаў пажарнай бяспекі пры падрыхтоўцы да святаў і неасцярожнага абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі.
Дзіўныя эксперыменты ніколі не пакінуць абыякавым дзяцей. Захапленне ў іх вачах нічым не апісаць!
Займальны і вельмі прыгожы эксперымент з маслам, вадой і фарбамі. Атрымалася вельмі прыгожа, пазнавальна, а галоўнае, проста!
За 9 месяцаў сёлета ў нашым раёне зарэгістравана адна смерць непаўналетняга і 140 выпадкаў дзіцячых амбулаторных траўмаў.
У нашай установе адукацыі прайшла акцыя ў падтрымку медыцынскіх работнікаў "Дзякуй, доктар!"
Нашы дзеткі прымалі ў ёй актыўны ўдзел.
Акцыя ўключала:
-відэапасланні: дзе прагучалі словамі падзякі ўсім медыцынскім работнікам.
- калектыўныя плакаты.
Сёння ў нашым дзіцячым садзе прайшоў спартыўны вольны час "Правілы бяспекі", у якім пабывалі дзеці старэйшай групы. Вольны час атрымаўся не толькі займальным, але і карысным!
Восеньскае свята для дзяцей-гэта сапраўднае мора весялосці і шчасця! І не гледзячы на тое, што восень і называюць «маркотнай парой», тым не менш, хто як не дзеці больш за ўсё радуюцца яркім рознакаляровым лісточкам, апалым з дрэў і дожджыку, пасля якога можна ўдосталь набягацца ў боціках па лужынах! Менавіта таму восеньскія забавы ў дзіцячым садзе-адны з любімых у дзяцей.
Шышкі-гэта даступны і прыродны матэрыял для вырабаў, які можна без адмысловай працы дастаць кожнаму і не ў адзіным экзэмпляры. Дадайце да гэтага прыроднага матэрыялу пластылін і развівайце фантазію дзіцяці.
Сёння на планеце — адзін з самых дзіцячых дзён у годзе!
20 лістапада ўвесь свет святкуе дзень сваёй будучыні, якая, і ніхто з гэтым не паспрачаецца, у дзецях.
Мэта: выхоўваць пазітыўнае станаўленне да музычнага мастацтва, жаданне пазнаць розныя жанры беларускага танца
У нашай установе дашкольнай адукацыі ўжо некалькі гадоў працуе міні- музей "Спадчына".
Галоўная экспазіцыя музея — “Сялянская хата”. Тут шмат нагляднага і практычнага матэрыялу: прадметы побыту, посуд, мэбля. Экспазіцыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва прадстаўляе вырабы з дрэва, саломкі, гліны, жалеза, тканіны, якія характэрызуюць жыццё і быт нашых продкаў. Разам з бацькамі набыты вырабы беларускіх умельцаў: вышытыя гладдзю і крыжыкам ручнікі, абрусы, сурвэткі, даматканыя дываны і палавікі.
Дзякуючы работы міні-музея ў выхаванцаў фарміруюцца элементарныя ўяўленні пра гістарычнае мінулае Беларусі. Старэйшыя дашкольнікі знаёмяцца з гісторыяй узнікнення тканіны, прадметаў мэблі і беларускай нацыянальнай цацкай, з ткацтвам і вышыўкай. Дзякуючы музейным заняткам, пашыраем веды аб беларускім арнаменце, спосабах яго стварэння. Малодшыя дашкольнікі знаёмяцца з некаторымі прадметамі побыту, разглядаюць лялькі з розных матэрыялаў, гуляюць з імі.
Матэрыял сістэматызуецца і дапаўняецца. Усё гэта аб’ядноўвае дзяцей і бацькоў, стварае ўмовы для творчых зносін, супрацоўніцтва і развіцця, садзейнічае фарміраванню цікавасці да нацыянальнай культуры.
Галоўнай нашай задачай з'яўляецца далучэнне маладога пакалення да вытокаў нацыянальнай культуры праз народныя гульні. Нашы дзеці павінны добра ведаць не толькі гісторыю нашай краіны, але і традыцыі беларускай культуры.
Пазнаём гуляючы! З вялікім задавальненнем пазнаёміліся з такімі беларускімі гульнямі, як "Вожык і мышы", "Жмуркі", "Паляўнічыя і качкі", "Адгадай, чый галасок".
Мы вырашылі падоўжыць прыгажосць нашай восені і аформіць выставу восеньскіх букетаў.
Дзеткі вельмі добра пастараліся, таму атрымалася каляровая прыгажосць.