У рамках раеннага этапа Рэспубліканскага фестывалю педагагічных ідэй "Каб мова родная гучала" ва ўстанове дашкольнай адукацыі прайшоў паказ нацыянальных беларускіх касцюмаў, зробленых рукамі бацькоў.
Мэта гатага мерапрыемства: папулірызацыя нацыянальнага беларускага касцюма.
Задачы якія ставілі перад сабой выхавацелі: фарміраваць устойлівую цікавасць бацькоў да беларускай народнай культуры, сумесная творчая дзейнасць бацькоў і дзяцей па вырабу беларускага нацыянальнага касцюма з характэрнымі беларускімі рысамі, якія б перадавалі беларускі каларыт.
Навіны
Мэта: далучаць дзяцей да нацыянальнай культуры; фарміраваць уяўленне аб беларускай нацыянальнай кухні і ежы; падкрэсліць гасціннасць беларусаў, іх добразычлівасць; фарміраваць асновы культуры паводзін; выхоўваць эстэтычныя пачуцці.
Мэта: пашыраць веды аб дэкаратыўна-прыкладным мастацтве беларускага народа, яго відах; пазнаёміць з вырабамі народнай творчасці, выхоўваць цікавасць да народнай дэкаратыўна-прыкладной творчасці, павагу да беларускіх майстроў.
Мэта: пашыраць веды аб мастацкай літаратуры, працягваць знаёміць з народнымі казкамі; фарміраваць здольнасці да мастацка-маўленчай, тэатральнай дзейнасці, развіваць мастацкія ўспрыманні, выхоўваць павагу да герояў літаратурных твораў.
Мэта: фарміраваць уяўленне дзяцей аб сабе як часткі грамадства, аб носьбітах яго культуры, фарміраваць пачуццё нацыянальнай самасвядомасці, знаёміць выхаванцаў з вуснай народнай творчасцю, культурнымі традыцыямі беларускага народа, выхоўваць гонар за сваю краіну, любоў да Радзімы.
Мэта: развіваць цікавасць выхаванцаў да культуры Беларусі, знаёміць з народнымі гульнямі беларускага народа, выхоўваць пачуццё павагі да традыцый, гісторыі і культуры Беларусі.
Вясна - час навядзення парадку і добраўпарадкавання навакольнаЙ тэрыторыі. Работнікі ДУА "Курыціцкі дзіцячы сад" актыўна прыступілі да навядзення парадку і прыгажосці на тэрыторыі ўстановы дашкольнай адукацыі: прывялі ў парадак кветнікі, экалагічную сцежку, высадзілі новыя хмызнякі, пафарбавалі падмурак і ганкі. А нашы мужчыны тым часам займаліся рамонтам дзіцячага падстрэшка.
Мэта: павышэнне эфектыўнасці работы ўстаноў дашкольнай адукацыі, накіраванае на развіццё ўсіх жанраў дзіцячай творчасці
З 15 па 26 красавіка праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя "Дом без насілля" з мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблемы хатняга гвалту, пашырэння магчымасцяў па аказанні дапамогі ахвярам гэтай негатыўнай з'явы.
Мэта: выяўленне і распаўсюджванне эфектыўнага педагагічнага вопыту па пытаннях арганізацыі моўнага асяроддзя для зносін на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі з рускай і беларускай мовай навучання
12 красавіка – дзень, калі чалавецтва ўступіла ў новую касмічную эру, нагода для гонару за нашу вялікую краіну. Пазнаёміць дзяцей з загадкавым светам зорак і планет, навучыць развіваць уяўленне, выхоўваць пачуццё павагі і гонару да герояў космасу – з гэтай мэтай у нашым дзіцячым садзе з 8 па 12 красавіка прайшоў тэматычны тыдзень «Дзень касманаўтыкі». Выхаванцы атрымалі зарад пазітыўнага настрою і даведаліся шмат новага і цікавага аб космасе.
Космас заўсёды быў цікавы людзям, а колькі таямніц, загадак ён ўтрымлівае для дзяцей! На працягу тыдня праводзілі гутаркі, разглядалі ілюстрацыі, рабілі малюнкі, аплікацыі. А таксама мы гулялі ў вясёлыя гульні, розныя конкурсы, не абышлося і без палёту на Месяц на ракеце! Удзельнічалі ў зборцы касмічных караблёў, адгадвалі іншапланетныя загадкі. Самым цікавым і запамінальным выпрабаваннем аказалася вярнуць планеты - паветраныя шарыкі на свае арбіты. Усё паспелі што задумалі, задаволеныя! Наш тыдзень прайшоў на высокім эмацыйным уздыме!
Паважаныя бацькі!
Запрашаем вас на бацькоўскі сход, які адбудзецца 5 красавіка ў 16.30
З 2 па 19 красавіка на тэрыторыі Гомельскай вобласці пройдзе рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жылым фондзе «За бяспеку разам!».
У рамках акцыі, выратавальнікі правераць супрацьпажарны стан домаўладанняў адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян, інвалідаў, сем'яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы і іншых груп павышанага сацыяльнага рызыку; правядуць з грамадзянамі інструктыўна-тлумачальную працу па захаванню правілаў пажарнай бяспекі, праінфармуюць насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг па забеспячэнню іх бяспекі.
Ужо не ў першы раз нашы дзеці наведваюць ўжо даўно знаёмую і ўпадабаную бібліятэку, і кожная сустрэча з ёй дорыць дзецям незабыўныя эмоцыі і ўражанні. Вось і сёння мы адправіліся ў госці «да кніжак». У бібліятэцы дзятву радасна сустрэла гаспадыня, бібліятэкар Бондар А.С. Дзеці радасна акунуліся ў чароўны свет кніг. Пакуль Аксана Сцяпанаўна распавядала дзецям пра бібліятэку, аб правілах карыстання бібліятэкай, яны не выпускалі з рук кнігі з яркімі малюнкамі, часопісы пра жывёл, велізарныя энцыклапедыі... Дзеці здзейснілі «падарожжа» і ў дарослае аддзяленне бібліятэкі, дзе ім вельмі спадабалася выстава мініяцюрных кніг. На памяць аб экскурсіі дзеці атрымалі салодкія падарункі! Нам было вельмі цікава, вялікі дзякуй!
Сёння ў садку цікава прайшоў "Дзень казкі". Целы дзень быў поўны казачных цудаў. Мы весела правялі час, падарожнічаючы па старонках казкі "Калабок", намалявалі цудоўныя казачныя малюнкі . Дзеці паглядзелі тэатральную пастаноўку казкі, пасля чаго і самі прынялі ўдзел ў пастанове інсцэніроўкі. Усе спектаклі суправаджаліся гучнымі апладысментамі!
Гадзіна Зямлі - падзея міжнароднага маштабу, якое штогод праводзіцца пад эгідай Сусветнага фонду дзікай прыроды (WWF). Гэта адна з самых масавых акцый у свеце, мэта якой - нагадаць жыхарам планеты пра экалогію і аб праблемах змены клімату на Зямлі.
30 сакавіка 2019 года Беларусь у дванаццаты раз далучыцца да найбуйнейшай экалагічнай акцыі «Гадзіна Зямлі»
Ідэя акцыі ў тым, каб на адну гадзіну, з 20:30 да 21:30, адключыць святло і непатрэбныя электрапрыборы, зрабіўшы першы крок да асцярожнага стаўлення да прыродных рэсурсаў.
Вырасці здаровым, дужым, моцным дапамагае спорт. 21 сакавіка прайшоў фізкультурны досуг у старэйшай рознаўзроставай групе "Моцным, спрытным вырастай". У зале панавалі смех, шум і весялосьць. Да дзяцей завітаў паштальён Печкін з вялізнай пасылкай. У пасылцы змясцілася нямала цікавых і займальных, заданняў: "Перадай мяч", "Скакуны", "Калабок" і іншыя. Досуг атрымаўся захапляльным і пацешным, пакінуў шмат станоўчых ўражанняў.
Мы жадаем усім моцнага здароўя і заклікаем да здаровага ладу жыцця!
Небяспечна! вясновыя палы!
З надыходам вясны штогод пачынаюцца праблемы з выпальваннем сухой травы, што часцяком прыводзіць да пажараў. Людзі пачынаюць наводзіць парадак на прысядзібнай тэрыторыі, часцяком паляць смецце, сухую траву і старое лісце, нярэдка, не задумваючыся аб наступствах, грамадзяне кідаюць непатушаныя запалкі і недакуркі ў сухую траву.
На жаль, не ўсе задумваюцца аб наступствах і недаацэньваюць ступень небяспекі выпальванняў сухой расліннасці, бо рызыкуе не толькі сваёй маёмасцю і жыццём, але і стварае рэальную пагрозу маёмасці іншых грамадзян, лясных масіваў.
За забеспячэнне пажарнай бяспекі на даручаных тэрыторыях (лясах, палях) адказнасць нясе ўласнік або карыстальнік, ён жа абавязаны кампенсаваць затраты на тушэнне службе 101. За незаконнае выпальванне сухой расліннасці, траў на корані вінаватая асоба будзе прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ад 10 да 40 базавых велічынь, а парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфяніках, што пацягнула іх пашкоджанне, караецца штрафам да 50 базавых велічынь.
У малодшай рознаўзроставай групе прайшоў фізкультурны досуг «Свята мяча». Дзяцей чакалі спартыўныя практыкаванні, гульні, рытмічныя размінкі, эстафеты... Усе ўдзельнікі атрымалі вялікае задавальненне і масу ўражанняў. Досуг атрымаўся на славу і ўсім прыйшоўся даспадобы!
15 сакавіка мы адзначаем дзяржаўнае свята - Дзень Канстытуцыі РБ. У нашай краіне Канстытуцыя - гэта асноўны закон, у якім прапісаны правы і абавязкі кожнага грамадзяніна нашай рэспублікі, выбарчая сістэма, дзяржаўны лад. Дзякуючы Канстытуцыі любы чалавек у нашай краіне мае права на годнае жыццё і асобаснае развіццё.