Навіны
Санітарны дзень прайшоў ва ўстанове адукацыі. Калектыў дзіцячага сада наводзілі чысціню на ўчастку і прылегаючых да ўстановы тэрыторый.
Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства адукацыі і II нацыянальны тэлеканал (АНТ) падрыхтавалі ролік з элементарнымі правіламі паводзін для школьнікаў падчас вясновых канікул.
Захаванне гэтых простых правілаў з'яўляецца эфектыўнай мерай прафілактыкі супраць прастудных і вірусных захворванняў.Спасылка на ролік размешчана ніжэй
https://www.youtube.com/watch?v=bKv6dXIyQRs&feature=youtu.be
28 сакавіка з 20.30 да 21.30 Беларусь далучыцца да найбуйнейшай экалагічнай акцыі "Гадзіна Зямлі" : у многіх гарадах рэспублікі згасне падсвятленне будынкаў, пройдуць вулічныя акцыі для прыцягнення ўвагі да праблем змены клімату. Ініцыятар "Гадзіны Зямлі" ў Беларусі -таварыства экалагічных арганізацый "Зялёная Сетка" пры падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарту. Таксама акцыю падтрымалі Міністэрства энергетыкі, Міністэрства адукацыі, Міністэрства культуры, Міністэрства спорту і турызму і іншыя арганізацыі.
Штогод з надыходам вясны палы сухой травы ператвараюцца ў рукатворная стыхійнае бедства.
Ва ўсіх рэгіёнах вобласці актывізуецца работа па выяўленні ўзгаранняў у экасістэмах. Работнікамі МНС Гомельскай вобласці сумесна з прадстаўнікамі лясгасаў праводзяцца рэйдавыя мерапрыемствы.
У 2020 годзе наша краіна будзе святкаваць 75-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
За ўсю гісторыю наш народ падвергнуўся немалым выпрабаванням. Але Вялікая Айчынная вайна па сваіх маштабах, разбурэннях і чалавечых ахвярах не мела сабе роўных за ўсю гісторыю.
У нашым дзіцячым садзе прайшло выдатная спартыўная забаўка для дзяцей "Пралеска". Пачалі мы з дыхальнай гімнастыкі. Ну а далей з задавальненнем праходзілі перашкоды і гулялі ў рухомыя гульні. Дзеткі выконвалі розныя спартыўныя заданні на хуткасць, спрыт, гнуткасць, цягавітасць.
Мерапрыемства прайшло на сяброўскай ноце, зладжана, арганізавана. Усе былі бадзёрыя і вясёлыя, і праявілі сябе як сапраўдныя спартсмены.
«Эксперыменты» з запалкамі і запальнічкамі з'яўляюцца адной з самых распаўсюджаных прычын гібелі і траўматызму дзяцей. Бацькі не задумваюцца, але як толькі дзіця становіцца больш самастойным, узрастае і колькасць патэнцыйна небяспечных месцаў для яго. Звыклыя заняткі надакучаюць дзецям і вельмі часта ладзяцца небяспечныя гульні з агнём і не толькі. Яны не шукаюць небяспекі, а проста гуляюць, і галоўнай задачай бацькоў з'яўляецца не дапусціць небяспечных гульняў, якія могуць паўплываць на жыццё і здароўе дзяцей!
6 сакавіка прайшло святочнае мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму жаночаму Дню 8 Сакавіка! На свята былі запрошаны мамы і бабулі выхаванцаў. Дзеці падрыхтавалі музычныя падарункі для своіх самых дарагіх гасцей: танцы, песні. Не абышлося, вядома, без вершаў і цёплых пажаданняў дарагім жанчынам.
Штогод 1 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень грамадзянскай абароны, яго асноўнай мэтай з'яўляецца прапаганда ведаў аб грамадзянскай абароне, навучанне насельніцтва спосабам абароны і прыёмам аказання першай дапамогі.
У рамках Сусветнага дня грамадзянскай абароны, у нашым дзіцячым садзе для азнаямлення выхаванцаў з правіламі паводзін у надзвычайных сітуацыях правялі гутаркі па бяспечным паводзінам дзяцей у розных сітуацыях.
Масленіца – вельмі вясёлыя дні, поўныя весялосці і запалу.
Сёння, 28 лютага, у нашым дзіцячым садзе прайшло свята "Масленіца". Сонейка ўжо зусім па - вясноваму прыгравала ўпрыгожаных дзяцей. З румянымі шчочкамі, у яркіх хустках кружыліся мы ў карагодзе, зазываючы ў вясёлыя скокі ўвесь дзіцячы сад, а затым гулялі ў вясёлыя народныя гульні. Дзіцячыя вочы выказвалі захапленне, а на твары ззяла ўсмешка ад яркіх уражанняў свята. У завяршэнні дзяцей чакалі смачныя бліны. Вясёлым і задорным святам зіму праводзілі! Будзем чакаць вясну!!!
У дашкольнай установе ў рамках "Тыдня беларускай мовы" прайшоў дзень беларускай кухні.
Для выхаванцаў было праведзена забаўляльнае мерапрыемства, дзе знаёмілі з народнымі традыцыямі і нацыянальнымі стравамі. Дзеткі даведаліся шмат новага пра гісторыю нацыянальнай кухні, аб стравах і іх падрыхтоўцы, навучыліся самастойна складаць невялікія апавяданні пра іх. Ну і куды ж без гульняў: "Гарачая бульба", "Гарлачык", "Пасадзі бульбу".
Кухарка Галіна Мікалаеўна з задавальненнем прыгатавала стравы з бульбы: смачныя дранікі і саму бульбу, і шчыра пачаставала стравамі дзетак і дарослых.
Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, сённяшнія і будучыя абаронцы Айчыны!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
Самае каштоўнае, што ёсць у нашым жыцці, — гэта мір, спакой і стабільнасць. Менавіта таму гэтае свята мае асаблівае значэнне. 23 лютага з’яўляецца сімвалам мужнасці, самаахвярнасці, годнасці і гонару, стойкасці чалавечага характару і адданасці Радзіме.
У памяць аб трагедыі вёскі Ола 22 лютага прайшоў абласны суботнік. Сродкі ад суботніка плануецца накіраваць на ўзвядзенне мемарыяла ахвярам спаленых вёсак на месцы вёскі Ола ў Светлагорскім раёне. Адкрыць памятны комплекс плануецца ў дзень 75-годдзя Вялікай Перамогі.
21 лютага ў нашым садзе прайшло спартыўнае мерапрыемства. Нашы маленькія абаронцы паказалі ўвесь свай спрыт, сілу і кемлівасць. Усе ўдзельнікі добра падрыхтаваліся да спаборніцтваў і таму перамагла дружба!
З 20 лютага па 1 сакавіка 2020 года на ўсёй тэрыторыі Беларусі стартуе акцыя «Адзіны дзень бяспекі». У межах якой ва ўсіх рэгіёнах краіны, у тым ліку і ў Петрыкаўскім раёне, адбудуцца мэтанакіраваныя прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанне паводзінам ва ўмовах пажараў, аварый, аказанні першай медыцынскай дапамогі.
Дзень Святога Валянціна - гэта выдатная магчымасць пагаварыць з дзецьмі аб дружбе, таварыстве. 14 лютага ў нас прайшла музычна - гульнявая праграма, прысвечаная гэтаму добраму, мілага і вясёламу святу. Дзеці весяліліся, смяяліся, спявалі песні, гулялі, удзельнічалі ў конкурсах і пацешных мерапрыемствах.
Атручвання дзяцей лекавымі сродкамі і сродкамі бытавой хіміі назіраюцца даволі часта, нярэдка суправаджаюцца развіццём цяжкай інтаксікацыяй і пры несвоечасова або няправільна аказанай першай дапамогі могуць прывесці да смяротнага зыходу.
10 лютага прайшла гульня-віктарына "Мая Радзіма Беларусь!". Падчас гульні выхаванцы, падзяліўшыся на дзве каманды, адправіліся ў займальнае падарожжа па Беларусі. Дзеткі адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі. Назвалі сімвалы Беларусі. У канцы гульні прамовілі пажаданні сваёй краіне.
АЎТАНОМНЫ ПАЖАРНЫ АПАВЯШЧАЛЬНІК (далей - АПА) – першы, хто паведаміць вам аб з'яўленні дыму ў доме, абароніць вас і вашу маёмасць. АПА здольны інфармаваць чалавека аб з'яўленні дыму ў памяшканні – гэта пачатковы этап гарэння. Такім чынам, чалавек апавешчаны аб пажары ў самым яго пачатку і пачынае змагацца з ім нашмат раней, чым убачыць полымя.
Дапамагчы птушкам, своечасова развесіць кармушкі стала добрай традыцыяй у нашым дзіцячым садзе. Бацькі з задавальненнем адгукнуліся на прапанову дапамагчы птушкам, і на час сталі архітэктарамі, будаўнікамі і дызайнерамі «птушыных сталоўках». Усе кармушкі былі выраблены з душой. Відаць, як бацькі праявілі сваю творчасць, фантазію і майстэрства.
Выхавальнікі разам з дзеткамі штодня падкладаюць корм для птушак і назіраюць за тым, хто прыляцеў на абед у іх «птушыныя сталоўкі». Крошкі хлеба, зерне, кавалачкі сала, проса – вось меню, якое мы прапанавалі для птушак. І цяпер у нас не змаўкае вясёлы шчэбет!
Дзякуем бацькоў за удзел у жыцці дзіцячага сада.