Навіны
Напярэдадні Адзінага дня бяспекі, які сёлета пройдзе 22 верасня, зусім не лішнім будзе ўзгадаць правілы, якія дапамогуць вам і вашым блізкім правільна дзейнічаць у выпадку надзвычайнай сітуацыі.
У малодшай рознаўзроставай групе прайшла тэатральная пастаноўка беларускай народнай казкі "Два сквапных кацяняты".
Усе дзеці любяць спектаклі. А яшчэ болей ім падабаецца самім быць артыстамі. Казачныя дэкарацыі, прыгожая вясёлая музыка і цікавая казка зачаравала нашых маленькіх гледачоў. Сваёй выдатнай гульнёй артысты паказалі хараство тэатральнага мастацтва, стварылі асаблівую атмасферу тэатра.
Гледачы доўга апладзіравалі юным артыстам!
8 верасня ў старшай групе прайшоў Дзень дабрыні. Дзеці ўспомнілі прыказкі, прымаўкі, вершы і літаратурныя творы, у якіх дабро, спагадлівасць і міласэрнасць дапамагае пераадольваць жыццёвыя перашкоды. Завяршэннем нашага дня стала акцыя "Рамонак добрых спраў". Кожны выхаванец адрываў ад рамонка пялёстак з добрымі справамі, якія ён змог бы здзейсніць сёння дома. Напрыклад: пакарміць птушак, навесці парадак у сваім пакоі, памыць посуд, сказаць родным ласкавыя, добрыя словы.
У гэты дзень усе выхаванцы вярталіся з дзіцячага садка з добрым настроем і жаданнем зрабіць добрую справу, перадаць пазітыўны зарад навакольным.
Ва ўсіх рэгіёнах вобласці ўведзена забарона на наведванне лясоў
У сувязі з устанаўленнем сухога надвор'я і ў мэтах прадухілення лясных пажараў ва ўсіх раёнах вобласці ўведзена забарона на наведванне лясоў.
Восень новую сустракаем,
Ведаў дзень мы адзначаем!
І няхай свята 1 верасня ў дзіцячым садзе не настолькі значны, як у школе, але любоў да ведаў варта прывіваць дзеткам з самага ранняга ўзросту, каб яны разумелі, што навучанне ў школе — гэта не проста іх абавязак, які трэба выконваць, а займальны занятак і шлях да поспеху ў дарослым жыцці.
Як вы лічыце, ці лёгка маляваць на паветраных шарах? Мабыць, кожны скажа, што гэта нялёгкая справа, бо трэба маляваць акуратна, каб шарык не лопнуў.
Нашы выхаванцы выдатна справіліся з пастаўленай перад імі задачай. Сонечнае лета, уласныя мары і партрэты — усё гэта было намалявана на паветраных шарах. А яшчэ, прыемна адзначыць, многія дзеці пры дапамозе гэтага нетрадыцыйнага метаду малявання раскрылі свае мастацкія таленты і прадэманстравалі здольнасці ў конкурсе.
Весела і пазнавальна прайшоў дзень здароўя пад дэвізам "Здароваму ладу жыцця - ДА".
Дзень здароўя пачаўся з ранішняй гімнастыкі. На працягу дня прайшлі гутаркі аб здаровым харчаванні. Выхавальнікі арганізавалі цікавыя фізкультхвілінкі, чытанне мастацкай літаратуры, сузіранне ілюстрацый як берагчы здароўе. Гулялі ў рухомыя гульні на свежым паветры, хадзілі басанож па сцежцы здароўя, траве і пяску.
Выхаванцы былі ў захапленні ад праведзеных мерапрыемстваў, атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою.
Цудоўны день для цудоўных вырабаў. Выхаванцы робяць цуды з гербарыем, які яны самі збіралі і сушылі.
Дзецям вельмі падабаюцца такія заняткі, калі мы выкарыстоўваем нешта нетрадыцыйнае, даем магчымасць пафантазіраваць без межаў.
Аплікацыя была з элементамі малявання: спачатку трэба было намаляваць вазу. А затым ужо складалі букеты і прыляплялі. Атрымалася вельмі прыгожа і займальна
З мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей ад пажараў у выніку пакідання іх без нагляду з 22 жніўня па 21 верасня ў рэспубліцы будзе праходзіць прафілактычная акцыя "У цэнтры ўвагі - дзеці!". Акцыя будзе праведзена ў два этапы. На першым этапе з 22 па 31 жніўня акцыя пройдзе на аб'ектах гандлю, дзе рэалізуюцца тавары для дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту.
Выхаванцы ДУА "Курыцiцкi дзiцячы сад" пабывалi ў мiнi- музеi "Беларуская хатка" ў ДУА "Курыцiцкая сярэдняя школа".
Сацыяльны педагог Рудауская Т.І. пазнаемiла дзяцей з сялянскiм побытам, асноўнымi рэчамi, iх ужываннем i выкарыстаннем у сялянскай хаце.
Педагог адзначыла, што адметнай асаблiвасцю рэчаў, предстаўленных на адкрытай пляцоўцы, з'яуляецца тое, што ўсе яны выраблены ўручную.
Пусканне мыльных бурбалак-адна з самых вясёлых дзіцячых забаў. І, вядома, лепш за ўсё гэтая задума падыходзіць для прагулак на свежым паветры: ветрык дапамагае выдзімаць і адпраўляць у падарожжа рознакаляровыя мыльныя шарыкі.
Гульнявыя практыкаванні, конкурсы, эксперыментальная дзейнасць дазволілі зрабіць забаву вясёлай, цікавай і пазнавальнай.
Пачуццё Радзімы пачынаецца з захаплення тым, што бачыць перад сабой дзіця, чаму яно дзівіцца і што выклікае водгук у яго душы.
З мэтай пашырэння кругагляду дзяцей, фарміравання любові да гісторыі роднага краю, да працы хлебароба з выхаванцамі ДУА "Курыціцкі дзіцячы сад" была праведзена мэтавая прагулка на хлебнае поле.
У ходзе гэтага мерапрыемства дзеці пазнаёміліся не толькі з працай хлебаробаў у поле, але і з гісторыяй жніва ў даўніну.
У рамках акцыі "Мы разам" выхаванцы наведалі зернесклад ААТ "Курыцічы", дзе адбываецца ачыстка, сушка збожжа і падрыхтоўка яго да захоўвання. Дзеці з вялікай цікавасцю глядзелі на працэс ачысткі збожжа ад прымешак на веялках. Назіралі за работай тэхнікі. Пабывалі ў збожжасховішчах. Дзякуючы супрацоўнікам ААТ"Курыцічы", дзеці даведаліся шмат новага аб працы работнікаў сельскай гаспадаркі.
Нашы выхаванцы ў падзяку за праведзеную пазнавальную экскурсію праспявалі песню работнікам зернесклада "Добрага здароўя".
Міжнародны дзень святлафора штогод адзначаецца 5 жніўня - у дзень, калі быў усталяваны першы электрычны святлафор, папярэднік сучасных прылад.
Сучаснае жыццё дарог не мысліцца без гэтай трехвокай прылады. Нашы выхаванцы ведаюць, што чырвонае святло азначае "стоп", жоўты - "увага", зялёны-"шлях вольны". І ўсё гэта выразна, без лішняй мітусні, ужо на ўзроўні аўтаматычнай свядомасці.
Дзеці - прыроджаныя творцы. Яны любяць майстраваць нешта незвычайнае для сваіх гульняў. Напэўна, іх пацягне выраб вырабаў з сурвэтак, бо такім спосабам можна стварыць мноства цікавых рэчаў. Да таго ж, усе матэрыялы даступныя, лёгка рэжуцца, склейваюцца, фарбуюцца. У нас гэта вусень, якая ад вады ажывае.
Акцыя будзе праводзіцца ў сельскіх населеных пунктах, гарадах, садовых таварыствах з мэтай папярэджання пажараў з прычыны неасцярожнага абыходжання з агнём і гібелі на іх асоб пенсійнага і пажылога ўзросту.
Нават калі ідзе дожджык, не трэба сумаваць, можна правесці дзень весела і з карысцю.
У сувязі з умовамі надвор'я, сёння была праведзена спартыўная забаўка "Мой вясёлы, звонкі мяч" . Мэтай якога з'яўлялася: даставіць дзецям задавальненне пры выкананні фізічных практыкаванняў; развіваць спрыт і вакамер пры катанні мяча; замацаваць уменне прасоўвацца па крузе; развіваць спрыт; паўтарыць гульнявыя практыкаванні з бегам, скачкамі і ў раўнавазе; развіваць спрыт і вакамер у лоўлі і кіданні мяча️, удасканальваць рухальныя ўменні і навыкі; далучаць дзяцей да здаровага ладу жыцця; Фарміраваць цікавасць да фізічнай культуры і спартовым гульняў з мячом.
Як выдатна прайсціся басанож па пяску, а яшчэ лепш, прайсціся па "Сцежцы здароўя"
Сёння нашы выхаванцы старэйшай групы з задавальненнем крочылі па "Сцежцы здароўя".
"Сцежка здароўя" дазваляе праводзіць прафілактыку здароўя дзяцей у гульнявой форме. Мэтай арганізацыі "сцежкі здароўя" з'яўляецца: арганізацыя фізкультурна-аздараўленчай працы ў летні перыяд.
З мэтай далучэння дзяцей да вытокаў беларускай народнай культуры ў ДУА "Курыціцкі дзіцячым садзе" прайшло фальклорнае свята"Купалле". Дзеці яшчэ напярэдадні пазнаёміліся з гісторыяй свята, з традыцыйнымі забавамі нашых продкаў, даведаліся, што існавала шмат звычаяў, звязаных з вадой. Лічылася, што ўсе травы, сабраныя ў гэтыя дні, валодаюць гаючай сілай.
Ва ўстанове адбылося сапраўднае шоу з удзелам траўніцы Валянціны. Выхаванцы паказалі сваю кемлівасць, адгадвалі загадкі, гулялі ў рухомыя гульні, спаборнічалі ў спрыту, сіле, трываласці, цягавітасці: скакалі праз «вогнішча» збіралі гаючыя травы, пераносілі ваду не разліў яе, завязвалі стужачкі на бярозку. Разам з траўніцай Валянцінай вадзілі карагоды, спявалі песні і нават адшукалі папараць-кветку. Свята падарыла ўсім удзельнікам зарад пазітыву і добрага настрою!