Па ўжо склаўшайся традыцыі кожны год выхаванцы дзіцячага садка развучваюць песні-калядкі, вершы, апранаюцца ў касцюмы жывёл , скамарохаў, казачных персанажаў і адпраўляюцца калядаваць. Гаспадары ж таксама частуюць гасцей і жадаюць моцнага здароўя.
Наша «Каляда» была насычана казачнай атмасферай, вясёлымі песнямі, карагодамі, вясёлымі гульнямі. Свята не толькі принесла радасць нашым выхаванцам, але і дало ім магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, самім адчуць усё хараство народных святаў і гулянняў.
Навіны
Надыход цудоўнага свята, Ражства Хрыстова, у кожны дом, у кожную сям’ю нясе асаблівую радасць, шчасце і ажыццяўленне светлых надзей. Мы вам жадаем, каб ўсе цяжкасці і жыццёвыя перашкоды засталіся ў мінулым, а ўсе запаветныя мары і жаданні абавязкова здзейсніліся!
Са святам Ражства Хрыстова!
Паважаныя бацькі, запрашаем прыняць удзел у зборы макулатуры.
Мы будзем вельмі вам удзячны за дапамогу!
3 студзеня адбыліся вясёлыя забавы з Бабай-Ягой.
Прызнацца, атрымалася занадта весела!
Дзеці вадзілі карагод, ляталі на мётлах разам з Бабай-Ягой, танцавалі. А якія цудоўныя гульні паказала нам Баба-Яга! Ох і патаміліся, але адпачываць нам няма калі: нас чакалі эстафеты! Мора смеху, жартаў і забавак!
Новы год – гэта час выканання жаданняў і яркіх уражанняў! Жадаем, каб гэтыя чароўныя адчуванні не пакідалі Вас увесь будучы год! Няхай гэты год будзе настолькі незвычайным, чароўным і запамінальным, што нават праз час вы маглі б ўспомніць і падзяліцца сваімі станоўчымі эмоцыямі. Жадаем самага лепшага, добрага і светлага, велізарных выгод і шчырай любові. З НОВЫМ ГОДАМ!
Мэта конкурсу: развіццё пазнавальных і інтэлектуальных інтарэсаў выхаванцаў праз пазнавальна-даследчую дзейнасць.
Займаліся даследаваннем шакаладных цукерак: даведаліся, пад уздзеяннем чаго цукеркі пачынаюць раставаць.
Адным з самых любімых святаў для кожнага дзіцяці з'яўляецца Новы год. Натуральна, што як для дзіцяці, так і для бацькоў – гэта цэлая падзея, якая прыносіць нямала хваляванняў і клопатаў. Запрашаем Вас, дарагія нашы бацькі, сустрэць гэтае свята разам з дзецьмі на Навагоднім ранішніку ў дзіцячым садзе!
21 снежня ранішнік у малодшай рознаўзроставай групе ў 10.00
22 снежня ранішнік у старэйшай рознаўзроставай групе ў 10.00
У дзіцячым садзе 12 снежня прайшоў агульны бацькоўскі сход, галоўнай мэтай якога стаяла забеспячэнне цеснага супрацоўніцтва і адзіных патрабаванняў дзіцячага саду і сям'і ў пытаннях бяспекі дзяцей.
Растлумачыць актуальнасць, важнасць праблемы бяспекі дзяцей, акрэсліць круг правілаў, з якімі неабходна знаёміць, перш за ўсё, у сям'і - галоўныя пытанні сходу.
Весела праходзіць падрыхтоўка да навагодняша свята ў дзіцячым садку. Малыя не толькі навучыліся рабіць сняжынкі і выцінанкі, але і склеілі з каляровай паперы неверагодна доўгі ланцужок! А які цудоўны атрымаўся навагодні камін!
Сустрэнем свята з упрыгожанымі групамі і чараўніцай ялінкай. Дзед Мароз будзе вельмі задаволены!
Фарміраванне ведаў аб правілах бяспечных паводзін дзяцей дома, на вуліцы ў зімовы перыяд.
Новы год - самае любімае свята. Яго чакаюць з нецярпеннем не толькі дзеці, але і дарослыя. Ёлка, святочны стол, падарункі, феерверкі, свечкі, Дзед Мароз і Снягурка... Сапраўднае чараўніцтва! Але нават у такія казачныя дні нельга забываць аб бяспецы.
Таму работнікі МНС разам са сваімі юнымі памочнікамі з Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных правядуць акцыю «Бяспечны Новы год!» і яшчэ раз нагадаюць аб правілах бяспекі: як правільна карыстацца свечкамі, феерверкамі і петардамі, як паставіць бяспечную навагоднюю елку, чаму нельга выходзіць на лёд і многае іншае.
Курыціцкі дзіцячы сад прыняў удзел у конкурсе «Бяспечнае дзяцінства», які праводзіцца сярод устаноў дашкольнай адукацыі рэспублікі з мэтай пошуку новых формаў і ўдасканалення работы па навучанні бяспекі дашкольнікаў, прывіццю ім культуры бяспекі жыццядзейнасці.
Залатая восень - адно з самых яркіх і маляўнічых часоў года.Вось і ў нашым дзіцячым садзе прайшло свята, прысвечаны гэтаму цудоўнаму часу года. Папярэдне, падрыхтаваўшы дзяцей (вывучыўшы вершы, песні), мы адправіліся на свята.Было вельмі весела, цікава і пацешна. У канцы мерапрыемства дзеці атрымала падарунак ад Восені - кошык з румянымі яблыкамі.
Свята ў дзіцячым садзе – гэта заўсёды дзіўныя цуды, чароўныя фарбы, звонкі смех выхаванцаў, мора ўсмешак і весялосці. Хоць і кажуць, што восень сумная пара, але дзеці як ніхто іншы, здольныя радавацца шоргату залацістага апалага лісця пад нагамі, дожджыку, пад якім так цікава шпацыраваць пад парасонам, абуўшы гумовыя боцікі. Вось чаму свята восені ў дзіцячым садзе з'яўляецца адным з самых любімых.
Мерапрыемства атрымалася вясёлым, яркім, займальным! Выхаванцы атрымалі шмат пазітыўных эмоцый!
Першы снег - якая прыгажосць,усе дрэвы, хмызнякі пакрыліся белым покрывам. Першы снег у лістападзе - не такая ўжо рэдкасць, але калі яго мала, то гэта вельмі прыгожа!
Для дзяцей першы снег - сапраўднае раздолле. Колькі ўсяго цікавага, пацешнага можна змайстраваць з снегу. Дзеці з вялікім задавальненнем ідуць на шпацыр. Гуляючы на сваім участку мы зляпілі першага снегавіка, усе стараліся, каталі снежныя комы, потым шукалі і прыдумлялі з чаго ж можна зрабіць нос, вочы, што можна надзець на галаву нашаму новаму, смешнаму сябру. Снегавік атрымаўся пацешным!
Мэта: удасканаленне формаў і метадаў работы з дзецьмі дашкольнага ўзросту па кірунку бяспекі жыццядзейнасці, стварэнне дадатковых умоў для выхавання культуры бяспекі жыццядзейнасці ў выхаванцаў устаноў дашкольнай адукацыі.
17 лістапада ў нашым дзіцячым садзе адбыўся раённы суботнік.
Узброіўшыся неабходным інвентаром, калектыў нашага дзіцячага сада прыняў актыўны ўдзел у паляпшэнні стану тэрыторыі ўстановы. Працавалі ўсе дружна і з задавальненнем!
Прыемна бачыць вынік сваёй працы, кожны ўнёс у гэтую справу часцінку свайго цяпла, а чыстая, дагледжаная тэрыторыя дзіцячага садка радуе вока ўсіх навакольных. Дзякуй за дапамогу ўсім прысутным!
З 01.10 па 15.11 праводзіцца раённы этап гарадскога конкурсу па энергазберажэнню. У нашым садку таксама была праведзена работа па гэтым напрамку. З дзецьмі праводзіліся гутаркі, заняткі на тэму эканоміі і беражлівасці, а таксама быў праведзены чарговы конкурс сумесных малюнкаў і плакатаў бацькоў і дзяцей.
У рамках рэалізацыі мерапрыемстваў, прысвечаных Году малой Радзімы, 6 лістапада была арганізавана экскурсія па родным мясцінам. Для выхаванцаў нашага дзіцячага саду малая радзіма – гэта аграгарадок Курыцічы, таму мы вырашылі бліжэй пазнаёміць дзяцей з паняццем «малой радзімы», вуліцамі, жылымі дамамі і грамадскімі будынкамі, іх прызначэннем; выхоўваць пачуццё адказнасці за свой аграгарадок.
Дзеці атрымалі масу ўражанняў ад экскурсіі. Паабяцалі любіць і берагчы свой родны аграгарадок і ганарыцца, што жывем у адным з выдатных куткоў нашай Радзімы.