Навіны

Нацыянальная кухня Беларусі развівалася стагоддзямі. Кулінарныя традыцыі беларусаў - гэта прастата народных рэцэптаў і вытанчанасць страў для арыстакратаў, разнастайнае выкарыстанне мясцовых прадуктаў, незвычайныя спосабы прыгатавання.
Старадаўнія рэцэпты беларускай кухні захаваліся да нашых дзён, і цікавасць да іх застаецца.
Аб тым, як прайшоў "Тыдзень Беларускай кухні" у нашым дзіцячым садзе глядзіце у фотаальбоме.

20 февраля 2018 в 22:41 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

Масленіца - самае вясёлае, шумнае, любімае, народнае свята.
У масленічный тыдзень людзі праводзяць зіму і сустракаюць вясну. Сімваламі гэтага свята лічацца сонца, бліны і пудзіла Масленіцы. Усе дзеці ведаюць пра масленіцу, пра бліны, якія трэба ёсці і пра пудзіла, якое трэба спальваць. Але ведаць гэта адно, а ўбачыць, а яшчэ лепш паўдзельнічаць у гэтым зусім іншая справа.
Сення у дзіцячы сад прыйшла Масленіца. Гэта вяселае і запальнае свята не пакінула нікога абыякавым. Конкурсы, вершы, карагоды і песні прыцягвалі ўвагу не толькі дзяцей, але і мінакоў, якія спыняючыся, з цікавасцю назіралі за тым, што адбываецца.
Традыцыйна свята скончылася з'еднаннем смачных і духмяных бліноў, якія з любоўю падрыхтавала маці выхаўніка дзіцячага сада Дудко Кацярына Мікалаеўна.

16 февраля 2018 в 19:05 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

Выхаванцы дзіцячага сада пабывалі у царкве на свяце Стрэчанні Гасподнім. У перакладзе з царкоўнаславянскай «сърѣтение» - «сустрэча». Дзень Грамніц - кропка ў часе, дзе сустрэліся Стары і Новы Запаветы. Старажытны свет і хрысціянства. Адбылося гэта дзякуючы чалавеку, якому ў Евангеллі адведзена цалкам асаблівае месца.

15 февраля 2018 в 18:45 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

Сення ў установе адукацыі адбылася забава " Дзень святога Валянціна".
Дзень святога Валянціна ў дзіцячым садзе - гэта выдатны нагода паразмаўляць з дзецьмі пра каханне, дружбу, тарыства. Дружба – гэта калі людзі хочуць быць разам, калі разам гуляюць, не сварацца. Дружба – гэта ўсмешкі і падтрымка. Значыць, сябры – гэта людзі, з якімі нам цікава і камфортна.

14 февраля 2018 в 13:50 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

У дзіцячым садзе адбылося сумеснае мерапрыемства "Мая Беларусь". У гэтым мерапрыемстве удзельнічалі выхаванцы старэйшай рознаўзроставай групы і вучні першага класа. Самым актыўным удзельнікам віктарыны "Мая Беларусь" быў вучань 1 класа Гаўрылюк Антон, якіога педагогі адзначылі дыпломам за добрыя веды аб роднай краіне.

13 февраля 2018 в 06:22 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

Выхаванцы і педагогі дзіцячага сада прынялі удзел у Рэспубліканскай акцыі "Разам з камандай". Мэта гэтай акцыі - уцягванне грамадскасці ў прапаганду алімпійскіх каштоўнасцей і падтрымкі нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь на 23 зімовых Алімпійскіх гульнях.

9 февраля 2018 в 06:00 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

26 студеня у дзіцячым садзе прайшла забава "Зімушка - зіма". Удзельнічаючы у гэтай забаве выхаванцы атрымалі масу станоўчых эмоцый, зарадзіліся энергіяй.

Экскурсіі ў дзіцячым садзе - гэта займальныя мерапрыемствы, якія «на ўра» ўспрымаюцца дзецьмі. З аднаго боку, яны маюць безумоўную пазнавальную каштоўнасць, з другога - гэта магчымасць змяніць абстаноўку, атрымаць новыя захапляльныя ўражанні.
Сення выхавацелі разам з выхаванцамі адправіліся у пазнавальную экскурсію у парк "Веры". Мэта гэтай экскурсіі: развіваць цікавасць да зімовых з'яў жывой і нежывой прыроды, выклікаць радасць ад адкрыццяў.

Навагоднія святы, прадстаўлення і карагоды прыносяць дзецям шмат радасці, кожны з іх паспявае пабываць на некалькіх елках, а значыць, некалькі разоў сустрэнецца з Дзедам Марозам і Снягуркай і нават атрымаць некалькі разоў падарункі.
Новы год гэта самае любімае, дзіўнае і працяглае свята. Але, нажаль, ужо усе навагоднія святы прайшлі і патрэбна развітацца з елкай.
Педагогі дзіцячага сада падрыхтавалі і правялі цікавую і вяселую забаву "Памахаем елцы на развітанне".
Выхаванцы , якія ўдзельнічалі у гэтым мерапрыемсве , пагрузіліся ў свет казкі, нечаканых прыгод, песен, карагодаў, гульняў, конкурсаў і сюрпрызаў. Выконваючы заданні, дзеці дружна вадзілі карагоды, спявалі песні, выконвалі танцы.

Паважаныя бацькі!
Днямі было падпісана рашэнне райвыканкама пра забарону выхаду на лёд. Гэтая мера прынята з мэтай прадухілення гібелі людзей на вадаёмах у перыяд фарміравання і разбурэння лёдавага пакрыцця.
Забарона дзейнічае, пакуль таўшчыня лёду не дасягне бяспечнай адзнакі – не менш сямі сантыметраў.
У райвыканкаме паведамілі, што ў перыяд утварэння і раставання лёду на вадаёмах будзе арганізавана работа рэйдавых брыгад.

Каляда, каляда
Напярэдадні Раства
Каляда прыйшла
Каляды прынесла!
З такімі задорнымі словамі 12 студзеня ў дзіцячым садзе прайшлі навагоднія калядкі.
Народныя традыцыі вяртаюцца! Калядоўшчыкі ў касцюмах гаспадара, гаспадыні, мядзведзя,цыганкі і зайчанят, з жартамі, прымаўкамі, песнямі і вершамі калядавалі па групах і кабінетах дзіцячага саду. Частаваць прысмакамі, жадаць міра і дабра «кожнаму дому» - гэта традыцыя, якую мы падтрымліваем ўжо некалькі гадоў.
Прапануем паглядзець фотарэпартаж з дадзенага мерапрыемства.

У сувязі са з'яўленнем першага ледзянога покрыва на рэках, азёрах і сажалках многія людзі грэбуюць мерамі засцярогі і выходзяць на тонкі лёд, тым самым, падвяргаючы сваё жыццё смяротнай небяспекі. Лёд на вадаёмах яшчэ рыхлы і нетрывалы, таму нельга выкарыстоўваць яго для катання і пераходаў. У гэты час выходзіць на яго паверхню вельмі небяспечна.
Сення адбылася экскурсія выхаванцаў за межы дзіцячага сада, дзе выхавальнікі правялі гутарку аб мерах бяспекі на ледзе.

Хай Каляда ўвойдзе ў ваш дом,
З сабой несучы усё тое, што завецца свята!
Хай будуць смех і радасць у ім,
Ад шчасця і душа багатая!
Няхай ўтульнасцю дыхае дом,
Няхай анёл вас аберагае!
Мы віншуем з Калядамі і толькі лепшага жадаем!

Сення у установе адукацыі адбылася фізкультурная забава "Забавы Снегавіка". Выхавынцы дзіцячага сада разам са Снегавіком спаборнічалі у конкурсах і гулялі у рухомыя гульні.

Дзякуй усім бацькам, якія прынялі удзел у выставе "Зімовыя фантазіі".

Сення выхаванцы дзіцячага сада наведалі Навагоднюю елку у мясцовым Доме культуры. Гэта мерапрыемства падрыхтавалі працаўнікі культуры спецыяльна для дзяцей. Выхаванцам дзіцячага сада вельмі спадабаліся: танцы, гульні, конкурсы, а таксама падарункі ад добрай Феі.

29 декабря 2017 в 14:50 | Кавальчук А. М. | нет комментариев