Навіны

Выхаванцы дзіцячага сада пабывалі у царкве на свята Успенне Прасвятой Багародзіцы.

28 августа 2019 в 20:41 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

На гэтым тыдні да нашых дзетак завітала ў госці Казачніца, якая інсцэніравала казку "Церамок". Удзельнічалі не толькі дзеці, але і дарослыя.
Дзякуй вялікае, Казачніца, прыходзь да нас яшчэ!

28 августа 2019 в 16:22 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

Гомельскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паведамляе, што ў сувязі з ўсталяванымі засушлівымі ўмовамі надвор'я, у мэтах недапушчэння ўскладнення становішча ў Гомельскім раёне усталяваны асаблівы супрацьпажарны рэжым, уведзена забарона на наведванне насельніцтвам і ўезд транспарту ў лясы, тарфяныя масівы і пойменныя зямлі.

27 августа 2019 в 13:53 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

Кожны з нас добра ведае словы з дзіцячай песенкі "Ад усмешкі стане ўсім святлей". Але часам мы забываем пра тое, як важна дарыць адзін аднаму добры настрой, ды і проста часцей усміхацца. Бо ўсмешка часам творыць цуды.
Хлопчыкі і дзяўчынкі дзяліліся сёння адзін з адным ўсмешкамі, цудоўным настроем.
Давайце будзем часцей дарыць адзін аднаму ўсмешку. Абменьваючыся такімі жывымі падарункамі, мы дорым адзін аднаму здароўе і радасць!

26 августа 2019 в 10:02 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

З 1 верасня на ўсёй тэрыторыі Беларусі стартуе акцыя «Адзіны дзень бяспекі» акцыя працягнецца 10 дзён. У межах якой ва ўсіх рэгіёнах краіны, у тым ліку і ў Петрыкаўскім раёне, адбудуцца мэтанакіраваныя прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанне паводзінам ва ўмовах пажараў, аварый, аказанні першай медыцынскай дапамогі.

24 августа 2019 в 13:39 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 5 жніўня падпісаў указы № 293 і №294 аб назначэнні выбараў у Савет Рэспублікі і Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання. Яны пройдуць адпаведна 7 і 17 лістапада 2019 года

23 августа 2019 в 13:14 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

Сёння мы наведалі мясцовы зернясклад. Дапытлівыя дзеці, назіраючы за працай дарослых, задавалі шмат пытанняў. Нашы выхаванцы даведаліся пра тое, як сартуецца і захоўваецца зерне, куды паступае пасля сховішча. Змаглі паназіраць за працай пагрузчыка, патрымаць залацістае цвёрдае збожжа пшаніцы і ячменю. Пабываўшы на зерняскладзе, дзеці зразумелі, колькі патрэбна працы, перш чым хлеб патрапіць да нас на стол. Пасля цікавай і пазнавальнай экскурсіі выхаванцы вярталіся ў дзіцячы сад з масай прыемных уражанняў.

21 августа 2019 в 13:22 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

З мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей ад пажараў з прычыны пакідання іх без нагляду з 19 жніўня па 10 верасня ў рэспубліцы будзе праходзіць прафілактычная акцыя «У цэнтры ўвагі - дзеці!».

19 августа 2019 в 13:45 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

Каб не было як у дзіцячым вершыку пра «шукаюць пажарныя, шукае міліцыя », перад тым, як адправіцца ў лес, вывучыце карту мясцовасці. Скажыце блізкім, у колькі плануеце вярнуцца і абавязкова вазьміце з
сабой зараджаны мабільны тэлефон.

15 августа 2019 в 13:39 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

Тыдзень пачаўся вельмі сонечны, задорны, так і кліча пайсці на прагулку. Што мы і зрабілі - адправіліся па экскурсію ў парк. І ведаеце што, мы вельмі добра разам правялі час: і гульні ў нас былі, і нават спаборніцтвы. А як прыгожа і раздольна на прыродзе, гэта трэба бачыць! Лета - цудоўная пара!

13 августа 2019 в 09:45 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

6 ліпеня ў дзіцячым садзе прайшло мерапрыемства па правілах дарожнага руху «У гасцях у святлафора».Дзеці ў гульнявой форме замацавалі веды аб правілах дарожнага руху, дарожных знаках. Мерапрыемства прайшло на вуліцы, дзе была пабудавана імправізаваная дарога са знакамі, са святлафорам, з зебрай. У гульнях дзеці пабывалі і пешаходамі, і пасажырамі, і шафёрамі.

6 августа 2019 в 14:27 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

Калектыў нашай дашкольнай установы пастаянна імкнецца добраўпарадкаваць, мадэрнізаваць, па магчымасці, тэрыторыю свайго любімага дзіцячага саду.
Добраўпарадкаванне і азеляненне ўчасткаў дзіцячага садка спрыяе ўмацаванню здароўя дзяцей, развіццю самастойнасці, пазнавальнай актыўнасці. Ад таго, наколькі дагледжанай, прыгожай і разумна спланаванай яна будзе, залежыць тое, якіх дарослых мы выхавалі. Усе мы імкнемся акружыць сябе прыгажосцю і гармоніяй, добраўпарадкаваць сваю тэрыторыю так, каб стварыць атмасферу камфорту.

1 августа 2019 в 13:52 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

1 жніўня дзіцячы сад расчыніў свае дзверы для дзяцей і бацькоў пасля касметычнага рамонту. Мы вельмі рады Ўсіх бачыць!
Дзякуй Вам УСІМ вялікі за Вашу дапамогу ў рамонце! Разам мы зрабілі дзіцячы сад для нашых дзяцей яшчэ лепш!

1 августа 2019 в 10:09 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

Супрацоўнікі пажарнай службы Беларусі – прадстаўнікі адной з самых небяспечных прафесій. Іх дзейнасць спалучаная з шматлікімі рызыкамі для жыцця, бо яны ратуюць людзей і іх маёмасць з агню пажарышчаў. Гэта высакародная місія, якую дадзеныя работнікі выконваюць практычна кожны дзень. Ім прысвечана прафесійнае свята. Дзень пажарнай службы Беларусі адзначаецца 25 ліпеня на падставе Указа Прэзідэнта краіны ад 11 верасня 1998 г. У 2019 годзе яго спраўляюць на дзяржаўным узроўні 21-ы раз.

У поўным разгары гадовы перыяд 2019 года, і многія з Вас забываюць аб тым, што адкрытае акно можа быць смяротна небяспечна для дзіцяці. Кожны год ад падзенняў з вышыні гіне вялікая колькасць дзяцей. Будзьце пільныя! Ніколі не трымайце вокны адкрытымі, калі дома дзіця! Ніколі не пакідайце дзіця без нагляду!

Лета яркая і выдатная пара года. А бывае і так, што некалькі дзён ідзе дождж.
Але ў нашым дзіцячым садзе надвор'е не перашкаджае гуляць і весяліцца. У госці да выхаванцаў прыходзяць казачныя героі з любімых казак дзяцей. Вось і сёння доктар Айбаліт наведаў дзіцячы сад.
Ён распавёў выхаванцам аб правілах асабістай гігіены, пра карысць садавіны і агародніны, правёў з дзецьмі дыхальную гімнастыку, пагуляў з дзецьмі ў вясёлыя гульні.

З мэтай фарміравання ўяўленняў пра традыцыі і абрады беларускага народа, знаёмства са святам Івана Купалы, а таксама стварэння станоўчых эмоцый і радаснага настрою ў нашай установе адукацыі была праведзена музычна - спартыўная забаўка «Купалле».
Падчас забавы Кікімара Балотная і Купалінка пазнаёмілі дзяцей з беларускімі народнымі гульнямі, абрадамі і звычаямі. Выхаванцы зарадзіліся энергіяй, пазітывам і расставаліся з героямі з добрым настроем і ўсмешкамі.

Паважаныя бацькі!
Дзякуй Вам за ўдзел у зборы макулатуры і металалома
Мы сабралі макулатуры 523 кг, металалома 680кг !!!
Дзякуй, што большасць сем'яў прымае актыўны ўдзел у зборы макулатуры і металалома, тым самым фарміруюць правільную экалагічнаую свядомасць сваіх дзяцей!
"Ты-чалавек! Залежыць ад цябе,
Як будзе жыць твая планета! "

Паважаныя бацькі!
У перыяд з 17.07.2019 па 31.07.2019г. установа дашкольнай адукацыі будзе закрыта на касметычны рамонт.

Цёплы сонечны дзень спрыяльны для гартавання, прагулак дзяцей і вядома свята!
У нашым дзіцячым садзе прайшло свята «У госці да Сонейка!» - свята здароўя, усмешак і шчаслівых дзён.
Важным момантам свята было падарожжа ў краіну Сонейка, дзе дзетак чакалі сонечныя паветраныя ванны, танцавальныя рухі пад рытмічную музыку, рухомыя гульні.
Усмешкі, вясёлы здаровы смех, бадзёрасць і радасць дзяцей сталі галоўным вынікам гэтага свята!