Акцыя «Мы - разам!» у ўстанове была праведзена 21.08. 2018 года, мэтай якой стала ўшанаванне працаўнікоў вёскі, далучэнне да нацыянальнай культуры, народным традыцыям, развіццё цікавасці ў выхаванцаў да прафесій хлебароба, камбайнёра, трактарыста, выхаванне любові да роднай зямлі, павага да людзей якія працуюць у сельскай гаспадарцы.
Педагогі і выхаванцы прынялі актыўны ўдзел у рэалізацыі распрацаваных мерапрыемстваў у рамках акцыі.
Навіны
Часам нам, дарослым, так цiкава назiраць за зменамi надвор.я, глядзець, як змяняецца неба перад даждом, адчуваць, як узмацняецца пры гэтым вецер i як нарэшце падаюць першыя дажджынкi.
А цяпер уявiце, як радуюцца гэтым зменам нашы выхаванцы. Бо, усе дзецi па сваей натуры i у сiлу свайго яшчэ маленькага узросту, вельмi цiкауныя, яны цягнуцца да новых ведау. Таму iм гэтыя назiраннi дастауляюць цэлы неапiсальны спектр разнастайных эмоцый i яркiх уражанняу.Менавiта таму выхавацелi пабудавалi на тэрыторыi дзiцячага саду метэастанцыю, каб наглядна паказаць выхаванцам усе змены у прыродзе.
Нашы выхаванцы кожны дзень сочаць са зменамi у прыродзе i у гэтым iм дапамагае выхавацель Картыннiк Валянцiна Iванауна.
10 жніўня ў дзіцячым садзе адбылася забава "Падарожжа ў краіну гульняў". Цётка Настачка пазнаёміла дзяцей з беларускімі народнымі гульнямі са скарбніцы нашых продкаў. Дзеці з задавальненнем гулялі ў гульні "Гарачыя гаршчочкі", "Бульба", "Гарлачык", "Зачэп", "Пастушкі", "Пчолкі", "Беларускія гаспадынькі".
Усім было вельмі добра, радасна і прыгожа, як і само лета!
Як вы думаеце, ці лёгка маляваць на паветраных шарах?
Напэўна, дарослы скажа, што гэта нялёгкая справа, бо трэба маляваць акуратна, каб шарык не лопнуў. А нашы дзеці выдатна справіліся з задачай. Конкурс прадэманстраваў новыя таленты сярод дзяцей. Сонечнае лета, свае мары і партрэты - усё гэта было намалявана удзельнікамі конкурсу на паветраных шарах.
Конкурс вясёлы, арыгінальны, застанецца на памяць дзецям назаўжды.
З мэтай далучэння дзяцей да вытокаў народнай культуры 7 ліпеня ў дзіцячым садзе прайшло народнае свята «Іван Купала». Адбылося вясёлае мерапрыемства з удзелам Бабы Ягі. Дзеці паказалі сваю кемлівасць, адгадвалі загадкі, гулялі ў рухомыя гульні, спаборнічалі ў спрыту, сіле, вынослівасці: пераносілі ваду ў вядзерцах, скакалі праз вяночкі, пускалі мыльныя бурбалкі. Разам з Бабай Ягой вадзілі карагоды, спявалі песні і нават адшукалі папараць-кветку!
Яблыневы сад прымае гасцей! У любым узросце пабываць у летнім садзе - гэта цікава. Кожны куток саду ахутаны прыгажосцю.
Мы ідзем парамі. Трымаем адзін аднаго моцна! У яблыневым садзе ціха і нікога яшчэ няма. Зараз там будзем мы!
Вельмі прыгожа тут і цікава. Нас сустракаюць яблынькі і маленькія, і вялікія. Але сёння мы прыйшлі не толькі палюбавацца, нам патрэбны матэрыял для гербарыя і вырабаў. Весела збіраем усё, што нам патрэбна.
Экскурсія ў яблыневыі сад завяршылася! Ідзем назад да дзіцячага садку. Мы задаволеныя!
Цікавымі і займальнымі з'яўляюцца эстафеты, бо ў іх ёсць дух суперніцтва. У іх выхаванцы даведваюцца, што такое калектыў і плячо таварыша. Пачынаюць разумець, як важна падпарадкоўвацца правілам групы, ісці да мэты і адчуваць сваю значнасць, уносіць свой маленькі ўклад у вялікую справу.
У летні аздараўленчы перыяд нашы выхаванцы наведалі парк "Веры". Назіралі за зменамі ў прыродзе, замацавалі правілы бяспекі на вадаёме. Дабраўшыся да альтанкі ў парку, прыселі адпачыць, а потым ужо павесяліцца на славу. Пакідаць парк нам зусім не хацелася - але рэжым ёсць рэжым.
У мэтах папярэджання пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём, фарміравання ў падрастаючага пакалення свядомасці, накіраванага на выкананне правіл пажарнай бяспекі інспектар группы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Ючко Яўген Аляксандравіч наведаў наш дзіцячы сад.
З выхаванцамі разнаўзроставай групы правеў гутарку па пажарнай бяспекі.
У ходзе занятка інспектар нагадаў хлопчыкам і дзяўчатам асноўныя правілы пажарнай бяспекі. Гутаркі з выхаванцамі суправаджаліся дэманстрацыяй мультфільмаў, якія ў даступнай форме распавялі малышам аб правілах бяспекі ў побыце, правілы бяспечных паводзін дома, на вуліцы і ў дзіцячым садзе.
Сустрэчы з супрацоўнікамі МНС вельмі неабходныя, бо яны вучаць не губляцца ў экстранных сітуацыях і дакладна ведаць, што рабіць пры іх узнікненні.
Лета - самы плённы час для ўмацавання здароўя дзяцей, фарміравання ў іх звычкі да здаровага ладу жыцця, а таксама навыкаў бяспечных паводзін у прыродзе.
У летні перыяд педагогі вялікую ўвагу надаюць гульням з выхаванцамі на свежым паветры, прагулкам, экскурсіям.
Сённяшні дзень цалкам прысвечаны маленькім грамадзянам нашай неабсяжнай Радзімы! Яны, як ніхто, маюць патрэбу ў нашай абароне і падтрымцы! У гэты дзень хочацца пажадаць, каб ні адно дзіця не пакутавала ад ўшчамлення яго правоў і свабоды, каб кожны меў магчымасць атрымаць адукацыю і медыцынскую дапамогу, быў шчаслівы і не ведаў дарослых праблем, а дарослыя, у сваю чаргу, дапамагалі дзецям ажыццяўляць іх мары і рабілі іх дзяцінства па-сапраўднаму шчаслівым.
30 мая адбыўся апошні званок для выпускнікоў 11 класа дзяржаўнай установы адукацыі "Курыціцкая сярэдняя школа".
Выхаванцы нашага дзіцячага сада павіншавалі выпускнікоў з гэтым цудоўным святам.
Ад усёй душы пажадалі выпускнікам поспехаў, сілы і ўпэўненасці! Жадалі горда ісці па жыцці, годна несці імя прадстаўнікоў сваёй школы і сваёй малой радзімы!
29.05.2018г у дзіцячым садзе адбылося свята "Да пабачэння дзіцячы сад". У госці к выпускнікам завіталі "Кот вучоны" і "Неахайка". Сказачныя героі разам з дзецьмі гулялі у гульні, пелі, тацавалі, давалі парады.
У дзіцячым садзе адбылася выстава сумеснай творчасці бацькоў і дзяцей на вольную тэматыку "Фантазіі бацькоў і дзяцей". Бацькі прынялі актыўны удзел у гэтым мерапрыемстве. Паделкі з паперы, бісеру, дрэва упрыгожвалі музычный зал, дзе праходзіў агульны бацькоўскі сход.
18.05.2018года у установе дашкольнай адукацыі адбылася гутарка - практыкум з выхаванцамі дзіцячага сада "Меры бяспекі на вадзе ".
Правеў гэту гутарку з выхаванцамі старшыня раеннай арганізацыі АСВОД Міцкевіч Алег Барысавіч.
Сення у мызычнай зале, пасля адкрытага мерапрыемства для бацькоў "Які цудоўны гэты свет", адбыўся агульны бацькоўскі сход, на якім прысутнічалі бацькі выхаванцаў, працаўнікі дзіцячага сада, прадстаўнікі структур МНС і АУАП Курыцічы.
Урач Пятрэнка Юлія Міхайлаўна паказала і расказала як патрэбна правільна аказваць першую медыцынскую дапамогу пры незвычайных здарэннях з дзецьмі.
Інспектар МНС Міцура Васіль Мікалаевіч гутарыў пра бяспеку дзяцей дома, пры гульні ў двары, закрануў пытанне пажарнай бяспекі ў побыце. Дарослай аўдыторыі нагадаў меры належнага абыходжання з газавымі ўстаноўкамі, электрапрыборамі, печамі. Не абмінулі правілы паводзін пры пажары. Быў абмаляваны алгарытм дзеянняў пры НС, правілы выкліку выратавальнікаў.
Сення адбылося адкрытае мерапрыемства для бацькоў "Які цудоўны гыты свет". Выхаванцы з задавальненнем чыталі вывучаныя вершы, якія адрозніваліся разнастайнасцю і складанасцю, пелі песні і танцавалі. Выхаванцы паказалі сваё выканальніцкае майстэрства, выразнасць, эмацыйнасць і паэтычнасць.