Навіны
Дзякуй усім бацькам (Шурубкіна А.Ул, Дудко К.М.,Баўсун В.С, Чарнобылец К.А.,Картыннік М.Ул,Чарнобылец С.А., Герасіменка М.В.) , якія прынялі удзел у выставе "Цудоўныя фантзіі з гарбузы".
Мама - гэта сонечнае святло,
Погляд цудоўных ласкавых вачэй.
Захавае ад тысячы бед,
І дапаможа тысячу разоў.
Сярод шматлікіх святаў, якія адзначаюцца ў нашай краіне, Дзень Маці займае асаблівае месца. Гэта свята, да якога ніхто не можа застацца абыякавым.
Мэта свята - падтрымаць традыцыі беражлівых адносін да жанчыны, замацаваць сямейныя ўстоі, асабліва адзначыць значэнне ў нашым жыцці галоўнага чалавека - Маці.
Мама - самы галоўны чалавек для кожнага з нас. Яна нас прывяла ў гэты свет і вучыць жыць у ім па законах любові, дабра і справядлівасці.
Штогадовае правядзенне мерапрыемстваў, прысвечаных гэтаму дню, стала добрай традыцыяй і ў нашым дзіцячым садзе. Выхаванцы вельмі старанна рыхтаваліся да свята, дарослыя таксама пастараліся і былі актыўнымі, гулялі з дзецьмі ў цікавыя гульні. Дзеці для мам праспявалі песні, прачыталі вершы, выканалі некалькі танцаў.
Усіх дарагіх і любімых мам нашых выхаванцаў і паважаных калег віншуем з гэтым цудоўным святам!
05.10.2017 г у дзіцячым садзе адбыўся фізкультурна вольны час "Восень цудоўная пара". Выхаванцы спаборнічалі, гулялі у гульні і расказывалі вершы пра восень.
Дзякуй усім бацькам, хто прыняў удзел у выставе "Эх, бульба ,бульбачка!
21.09.2017 у установе адукацыі прайшоў бацькоўскі сход. Былі разгледжаны такія пытанні: выбары апякунскага савета, наведванне дзяцей дзіцячага сада, платныя адукацыйныя паслугі, харчаванне выхаванцаў у дзіцячым садзе, развіцце дапытлівасці дзіцяці. Бацькоўскі сход адбыўся у форме круглага стала.
Сення у дзіцячым садзе прайшла забава "Восень". Гэта было сумеснае мерапрыемства двух рознаўзроставых груп, дзе выхаванцы паказалі свае навыкі і уменні у выкананні танцаў, гульняў, песняў.
Наведванне настаўніцы пачатковых класаў Зубар Ганны Пятроўны занятка выхавацеля Картынік Валянціны Іванаўны
1 верасня дзеці старэйшай групы з выхавацелям пабывалі на экскурсіі ў школе і пазнаёміліся з прафесіяй настаўніка, а таксама пабывалі у ролі вучняў. У захапленні былі дзеці, калі ўвайшлі ў прыгожы утульны клас, селі за парты і адчулі сябе школьнікамі.
Вось і падыходзіць да канца яркае, цёплае, поўнае радасных падзей і ўспамінаў лета! Нашы хлопцы і дзяўчынкі выраслі, папрыгажэлі, загарэлі. Прыйшоў час сказаць: "Лета, да пабачэння!" Развітанне атрымалася вясёлым і яркім: з песнямі, танцамі і гульнямі! гл. альбом "Да пабачэння, лета!"
14 жніўня праваслаўныя хрысціяне святкуюць Мядовы Спас, у народзе - Макавей. Традыцыйна ў царкве свецяць ваду, кветкі і мак. Пасля чаго яны становяцца целебнымі.
Выхаванцы дзіцячага сада наведалі царкву у гэтае свята, дзе іх пазнаемілі з гісторыяй Мядовага Спаса, з традыцыямі, прымаўкамі і прыкметамі, звязанымі з гэтым святам.Трэба адзначыць, што дзеці вельмі уважліва слухалі і з задавальненнем прымалі удзел у гэтым мерапрыемстве.
Мядовы Спас! Мядовы Спас!
Спяшаецеся мёд сабраць зараз!
Мёд зімой ўпрыгожыць пост,
Дзеткам ён падорыць рост,
Сілу - тым, хто саслабеў
Свята! Свята! Мёд паспеў!
Акцыя «Мы - разам!»
У установе была праведзена 02.08. 2017 года, мэтай якой стала ўшанаванне працаўнікоў вёскі, далучэнне да нацыянальнай культуры, народным традыцыям, развіццё цікавасці ў выхаванцаў да прафесій хлебароба, камбайнёра, трактарыста, выхаванне любові да роднай зямлі, павага да людзей якія працуюць у сельскай гаспадарцы.
Педагогі і выхаванцы прынялі актыўны ўдзел у рэалізацыі распрацаваных мерапрыемстваў у рамках акцыі.
Есць шмат відаў і форм работы з бацькамі, але найбольш дзейснымі з'яўляюцца актыўныя формы ўзаемадзеяння, калі бацькі - не толькі гледачы, але і ўдзельнікі сустрэч і мерапрыемстваў. Адной з такіх форм стала 21.07.2017г сумесная спартыўная забава "Матуля, бабуля і я". Удзельнікамі спартыўных эстафет былі матулі, бабулі і дзеці.
Вялікі дзякуй усім удзельнікам гэтага мерапрыемства: матулям - Баўсун Валянціне Сяргееўне, Баўсун Аксане Пятроўне, Налецька Алене Андрэеўне, бабулям - Калядзе Валянціне Філіпаўне, Картынік Валянціне Іванаўне, Баўсун Марыіі Мікалаеўне.
Спартыўная забава адбылася цікавай, вяселай і задорнай.
Паважаныя бацькі!
У сувязі з правядзеннем касметычнага рамонту ў дашкольнай установе
з 25.07.2017г па 31.07.201г эксплуатацыя дзіцячага сада будзе прыпыненая.