Навіны
Выхаванцы старэйшай рознаўзроставай групы адправіліся на шпацыр за апалым восеньскім лісцем клёну, каб зрабіць для сваіх любімых матуль восеньскі букет.
Здзяйсняючы штодзённыя прагулкі восенню, мы знаёмім дзяцей са зменамі ў прыродзе ў гэты час года і абавязкова звяртаем увагу на прыгажосць прыроды. Яна прыгожая заўсёды, але восень адрозніваецца асаблівым зачараваннем, буянствам фарбаў, кантраснасцю.
Мерапрыемствы пройдуць з 3 да 14 кастрычніка. Мэта акцыі - пазнаёміць з прафесіяй ратавальніка-пажарнага.
Надыйшла самая прыгожая пара! Прырода прыгатавала дары-разнастайныя плады, паспелых гародніны і садавіны. А яшчэ гэта зручны час для збору з дзецьмі насення квітнеючых раслін, якія растуць на ўчастку дзіцячага саду.
Тэматычная старонка. Кастрычнік. Пячное ацяпленне.
Напярэдадні выдатнага свята Дня настаўніка, калектыў разам з выхаванцамі павіншавалі ветэранаў педагагічнай працы.
Пажадалі ім здароўя, поспехаў і дабрабыту.
29.09.2022 санітарны дзень.
Калектыў дзіцячага сада прыняў удзел па навядзенні парадку на грамадзянскіх могілках вёскі Курыцічы.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Курыціцкі дзіцячы сад" вось ужо некалькі гадоў падрад прымае актыўны ўдзел у раённай акцыі "Сям'я асаблівага клопату". Добрай традыцыяй стала правядзенне шэрагу дабрачынных мерапрыемстваў. Штогод работнікі і бацькі выхаванцаў аказваюць дапамогу ў забеспячэнні дзяцей з шматдзетных сем'яў адзеннем, абуткам, цацкамі. Гэты год не стаў выключэннем.
Хатні электрычны "генератар цяпла" павінен быць толькі сертыфікаваным. Сапраўды гэтак жа рамонтам выраба павінны займацца адмыслоўцы. Яны павінны замяняць якія зламаліся дэталі, штэкеры. Электранагравальныя прыборы з пашкоджанымі правадамі ўяўляюць асаблівую небяспеку.
Вельмі цікава і займальна прайшоў тыдзень "Роднай мовы".
У рамках Тыдня ва ўстанове адукацыі праводзілася шмат разнастайных мерапрыемстваў, прысвечаных роднай мове і аб'яднанных адзінай мэтай: захаванне і папулярызацыя беларускай мовы сярод дзяцей, моладзі, грамадскасці.
Хлопчыкі і дзяўчынкі пелі і танчылі пад беларускую музыку, адгадвалі загадкі, распавядалі апавяданні, казкі і вершы беларускіх пісьменнікаў.
Гулялі ў рухомыя беларускія народныя гульні і, самае галоўнае, віталіся "ПА - БЕЛАРУСКУ".
У рамках тыдня "Роднай мовы" з самага ранку выхаванцы сустракалі і віталі бацькоў "ПА - БЕЛАРУСКУ".
Жадалі ім цудоўнага настрою, мех грошаў, добрага дня, цікавых падарожжаў, цудоўных падарункаў і шмат чаго іншага
У рамках акцыі "Адзіны дзень бяспекі" у дзіцячым садзе з выхаванцамі былі арганізаваны тэматычная гутаркі, заняткі, дыдактычныя гульні, экскурсіі.
Займальную гутарку з выхаванцамі правёў супрацоўнік МНС Ёрш А.В., мэтай якой з'яўлялася праверка ведаў дзяцей па пажарнай бяспекі, папярэджанне пажараў дома ад дзіцячых гульняў і свавольстваў з агнём. Супрацоўнік МНС падрыхтаваў для дзяцей цікавыя і пазнавальныя пытанні па асновах бяспекі.
20 верасня з выхаванцамі і работнікамі ДУА "Курыціцкі дзіцячы сад" прайшлі вучэнні па адпрацоўцы навыкаў эвакуацыі пры пажары у рамках Адзінага дня бяспекі.
Свет вачыма дзіцяці выглядае інакш. Ён поўны шчырасці, праўды і прыгажосці. Дашкольны ўзрост-гэта перыяд, найбольш спрыяльны ў маральным станаўленні асобы. Энергія дзяцінства невычэрпная, трэба толькі ўмела накіраваць яе, раскрыць дзверы ў складаны, але такі прывабны для дзіцяці свет.
Тэматычная старонка. Верасень. Правілы бяспекі пры выкарыстанні электрапрыбораў і электраабсталявання
17 верасня наша краіна адзначае свята-Дзень народнага адзінства.
Напярэдадні гэтага выдатнага свята з выхаванцамі былі арганізаваны
тэматычныя гутаркі , выставы, заняткі. Мэтай якіх з'яўляецца выхаванне пачуццяў любові і патрыятызму да роднай краіны, павагу да яе свят і традыцый.
Штогод дзясяткі нашых суайчыннікаў губляюцца ў лясах. Хтосьці паблукаўшы 2-3 гадзіны, знаходзіць дарогу да хаты сам. А вось кагосьці даводзіцца шукаць усім светам: лес прачэсваюць і ратавальнікі, і міліцыя, і ляснікі, і жыхары навакольных вёсак. Часцей за ўсё праблемы з арыентаваннем узнікаюць у людзей пажылога ўзросту. Зрэшты, заблудзіцца можа кожны. На 29.09.2022 года ў лясным масіве ў вобласці згубіліся 54 чалавекі, у тым ліку 4 дзіцяці.
Сёння выхаванцы інсцэніравалі беларускую народную казку"Коцік, Пеўнік і Лісіца". Тэатралізаваная дзейнасць з'яўляецца крыніцай развіцця пачуццяў, глыбокіх перажыванняў і адкрыццяў дзіцяці, прылучае яго да духоўных каштоўнасцей. Але не менш важна, што тэатралізаваныя заняткі развіваюць эмацыйную сферу дзіцяці, прымушаюць яго спачуваць персанажам.
Выхаванцы старэйшай рознаўзроставай групы да Дня народнага адзінства зрабілі патрыятычны калаж "Краіна, у якой мы жывем".
22 верасня ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама ў Петрыкаўскім раёне пройдзе Адзіны дзень бяспекі
Яго мэта - максімальнае зніжэнне гібелі людзей ад знешніх прычын. Так, у Адзіным дне бяспекі прымуць удзел усе суб'екты прафілактыкі, у сетцы Інтэрнэт і СМІ з'явіцца інфармацыі па тэмах бяспекі жыццядзейнасці.