Навіны
29.05.2018г у дзіцячым садзе адбылося свята "Да пабачэння дзіцячы сад". У госці к выпускнікам завіталі "Кот вучоны" і "Неахайка". Сказачныя героі разам з дзецьмі гулялі у гульні, пелі, тацавалі, давалі парады.
У дзіцячым садзе адбылася выстава сумеснай творчасці бацькоў і дзяцей на вольную тэматыку "Фантазіі бацькоў і дзяцей". Бацькі прынялі актыўны удзел у гэтым мерапрыемстве. Паделкі з паперы, бісеру, дрэва упрыгожвалі музычный зал, дзе праходзіў агульны бацькоўскі сход.
18.05.2018года у установе дашкольнай адукацыі адбылася гутарка - практыкум з выхаванцамі дзіцячага сада "Меры бяспекі на вадзе ".
Правеў гэту гутарку з выхаванцамі старшыня раеннай арганізацыі АСВОД Міцкевіч Алег Барысавіч.
Сення у мызычнай зале, пасля адкрытага мерапрыемства для бацькоў "Які цудоўны гэты свет", адбыўся агульны бацькоўскі сход, на якім прысутнічалі бацькі выхаванцаў, працаўнікі дзіцячага сада, прадстаўнікі структур МНС і АУАП Курыцічы.
Урач Пятрэнка Юлія Міхайлаўна паказала і расказала як патрэбна правільна аказваць першую медыцынскую дапамогу пры незвычайных здарэннях з дзецьмі.
Інспектар МНС Міцура Васіль Мікалаевіч гутарыў пра бяспеку дзяцей дома, пры гульні ў двары, закрануў пытанне пажарнай бяспекі ў побыце. Дарослай аўдыторыі нагадаў меры належнага абыходжання з газавымі ўстаноўкамі, электрапрыборамі, печамі. Не абмінулі правілы паводзін пры пажары. Быў абмаляваны алгарытм дзеянняў пры НС, правілы выкліку выратавальнікаў.
Сення адбылося адкрытае мерапрыемства для бацькоў "Які цудоўны гыты свет". Выхаванцы з задавальненнем чыталі вывучаныя вершы, якія адрозніваліся разнастайнасцю і складанасцю, пелі песні і танцавалі. Выхаванцы паказалі сваё выканальніцкае майстэрства, выразнасць, эмацыйнасць і паэтычнасць.
Не пакідайце дзяцей адных!
11 траўня ў Петрыкаўскім раёне стартуе рэспубліканская прафілактычная акцыя "Не пакідайце дзяцей адных!», прымеркаваная да Міжнароднага Дня сям'і і Дню абароны дзяцей. У гэты час ратавальнікі будуць праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы ў дзіцячым кафэ, установах аховы здароўя, дзіцячых садках і школах, шматдзетных сем'ях і дзіцячых дамах сямейнага тыпу, накіраваныя прыцягнення ўвагі да праблемы дзіцячага свавольства з агнём і гібелі дзяцей на пажарах, зніжэння колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і забеспячэння іх агульнай бяспекі. Завершыцца акцыя 1 чэрвеня мерапрыемствамі, якія пройдуць у гарадскім парку. Вас чакае канцэртная праграма, рухомыя конкурсы, дэманстрацыя аварыйна-выратавальнай тэхнікі і абсталявання. Ратавальнікі запрашаюць усіх бацькоў і дзяцей прыняць удзел у мерапрыемствах.
Прыходзьце, будзе цікава! Паважаныя бацькі, пагаворыце з Вашымі дзецьмі, растлумачыце ім правілы паводзін пры пажары, каля вады, у лесе. Раскажыце аб недапушчальнасці гульняў на будаўнічых аб'ектах і кар'ерах. Вывучыце тэлефоны экстраных службаў. І самае галоўнае «Не пакідайце дзяцей адных!
Свята 9 Мая - гэта свята Вялікай Перамогі. У далёкім 1941 годзе ўся краіна ўстала на абарону Айчыны і змагла абараніць права на жыццё пад мірным небам. У дзень Перамогі кожны з нас асабліва ярка адчувае гонар за сваю гісторыю. Але як расказаць пра гэта маленькім жыхарам нашай краіны, якія толькі пачынаюць жыць, і можа нават, не зусім разумеюць сэнс гэтых слоў - вайна, гора, слёзы, голад і нарэшце, доўгачаканы свет! Таму выхавальнікі нашага саду пастараліся і распавялі нашым выхаванцам аб важных момантах нашай гісторыі, даступна патлумачылі, што такое Дзень Перамогі, чаму мы так свята да яго ставімся, чаму гэта радаснае свята са слязамі на вачах, чаму нам нельга яго забываць. Напярэдадні 9 мая ў дзіцячым садзе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя дню Вялікай Перамогі: раніцай выхаванцы выйшлі на ранішнюю зарадку пад мелодыі ваенных гадоў, затым па традыцыі прайшло ўскладанне кветак да помніка загінуўшым у Вялікай Айчыннай вайне салдатам, дзе выхаванцы прачыталі вершы, затым адбыліся рухомыя гульні "Самалеты", "Снайпер","Разведчыкі" "Бамбавікі". Памяць пра трагічныя дні Вялікай айчыннай вайны перадаецца з пакалення ў пакаленне. І мы ўсімі сіламі павінны захаваць яе.
Калектыў дзіцячага сада прыняў удзел у раённым суботніку.
Паважаныя бацькі!
З 1 мая 2018 гада ў ДУА "Курыціцкі дзіцячы сад" пачынае працу адаптацыйная група "Навічок". Кансультацыю можна атрымаць па тэлефону 9-75-15
Калектыў дзіцячага сада прыняў удзел у рэспубліканскім суботніку.
У рамках рэалізацыі плана падрыхтоўкі і правядзення міжнародных лёгкаатлетычных спаборніцтваў «Экалагічны марафон» у дашкольнай установе праходзіць конкурс «Экамалюнак» з 18.04.2018 па 20.04.2018.
2 красавіка 1961 года ўвесь свет быў узрушаны паведамленнем аб пачатку новай эры касмічных палётаў. У гэты дзень савецкі касманаўт Ю.А. Гагарын на касмічным караблі «Усход-1» стартаваў з касмадрома "Байканур" і ўпершыню ў свеце здзейсніў арбітальны аблёт планеты Зямля. Палёт вакол касмічнай прасторы падоўжыўся 108 хвілін. 12 красавіка 2018 году спаўняецца 57 гадоў з дня першага палёту чалавека ў космас. У гонар гэтай гістарычнай падзеі 12 красавіка у старэйшай рознаўзроставай групе адбыўся пазнавальны занятак па тэме "Палет у космас".
У малодшай рознаўзроставай групе адбылася забава "Вяселыя шары". Выхаванцы малявалі разнакаляровыя шары, распавядалі вершы, гулялі з паветранымі шарамі у гульні і ажыўлялі іх пры дапамозе фарбаў, намаляваўшы ім вочкі, носік, роцік.
Паважаныя бацькі, запрашаем прыняць удзел у зборы макулатуры і металалома.
Мы будзем вельмі Вам удзячны за дапамогу!
Ва установе прайшла забава "Свята фарбаў і шароў". Выхаванцы старэйшай групы адгадвалі загадкі, распавядалі вершы, гулялі у гульні, танцавалі, размалёўвалі паветраныя шары. Шмат было радасці, весялосці, станоўчых эмоцый.
Мэтай мерапрыемства з'яўлялася ўмацаванне фізічнага здароўя выхаванцаў дзіцячага сада, а так жа ўдасканаленне навыкаў і ўменняў ўзаемадзейнічаць адзін з адным. На працягу ўсяго вольнага часу адбываліся змена аднаго віду дзейнасці на іншыя: эстафеты, загадкі, рухомыя гульні, вершы, музычныя паўзы. Мерапрыемства прайшло весела і заўзята! Выхаванцы з задавальненнем прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах і атрымалі масу станоўчых эмоцый.
Сення ў садзе нашым свята,
Гасцей сабралася багата.
Сонейка ярчэй заззяла,
Вясна да нас завiтала.
Вяселымi гульнямi, песнямi, карагодамi сустракалi выхаванцы дзіцячага сада дарагую госцю. Яны чыталi вершы, спявалi вяснянкi-заклiчкi, з захапленнем выконвалi творчыя заданнi, гулялi ў народныя и жартоўныя гульнi.
Паважаныя бацькі!
Здаровае харчаванне памяншае небяспеку ўзнікнення праблем са здароўем, найбольш характэрных для цяперашняга часу.
Здаровае харчаванне - адзін з асноватворных момантаў здаровага ладу жыцця і, такім чынам, захавання і ўмацавання здароўя. Гэта істотны і пастаянна дзеючы фактар, які забяспечвае адэкватныя працэсы росту і развіцця арганізма. Рацыянальнае здаровае харчаванне забяспечвае гарманічнае фізічнае і нервова-псіхічнае развіццё дзяцей, павышае супраціўляльнасць да інфекцыйных захворванняў і ўстойлівасць да неспрыяльных умоў навакольнага асяроддзя. Варта памятаць, што харчаванне з'яўляецца адным з найважнейшых фактараў, здольным аказваць негатыўны ўплыў на фарміраванне арганізма дзяцей і падлеткаў пры няправільнай яго арганізацыі.
Усе матэрыялы па здароваму харчаванню выхаванцаў размешчаны у рознаўзроставых групах. Чытайце, калі ласка!
Першы вясновы тыдзень быў насычаны на святочныя мерапрыемствы. 7 сакавіка у дзіцячым садзе прайшоў святочны ранішнік, прысвечаны «Дню 8 Марта!». Выхаванцы падрыхтавалі для сваіх мам і бабуль канцэртныя нумары, падарыўшы праз вершы, песні і танцы ўсю сваю любоў і цеплыню дзіцячых сэрцаў. Ну, а якое ж свята абыходзіцца без жартоўных спаборніцтваў і конкурсаў, не стаў выключэннем і вясновы ранішнік. Забаўныя і цікавыя конкурсы з мамамі не пакінулі абыякавым нікога.