Тэатральна-гульнявая дзейнасць у дзіцячым садзе-гэта адна з цікавых формаў заняткаў з дзецьмі і з'яўляецца эфектыўным сродкам для ўсебаковага развіцця і выхавання дзіцяці ва ўстанове дашкольнай адукацыі.
Адной з такой дзейнасці з'яўляецца пальчыкавы ТЭАТР. Сёння выхаванцы малодшай рознаўзроставай групы інсцэніравалі розныя сюжэты ўласнага сачынення пры дапамозе фігурак пальчыкавага тэатра.
Навіны
Са стараннем выхаванцы рознаўзроставай старэйшай групы прымалі ўдзел у працоўнай дзейнасці, дапамагалі прыбіраць і мыць цацкі.
Працоўнае выхаванне - гэта мэтанакіраваны працэс фарміравання ў дзяцей дашкольнага ўзросту свядомых адносін і схільнасці да працы як асноўнай жыццёвай патрэбы, а таксама фарміраванне прывычкі да працы шляхам ўключэння дзіцяці ў актыўную працоўную дзейнасць.
Усе маленькія дзеці любяць збіраць з кубікаў вежкі, будаваць з некалькіх дэталяў розныя фігуркі ў адпаведнасці са сваёй фантазіяй.
Выхаванцы малодшай рознаўзроставай групы вельмі любяць збіраць канструктар. Гульня ў групе развівае ў хлопчыкаў і дзяўчынак камунікабельнасць, зносіны і навыкі працы ў камандзе.
У працэсе гульні з канструктарам дзеці перажываюць ўсю гаму настрояў і станоўчых эмоцый.
Рухомыя гульні - адзін з самых выдатных спосабаў для дзіцяці развіць сваю рухальную актыўнасць, каардынацыю рухаў, спрыт.
Сёння педагогі арганізавалі на прагулцы рухомую гульню "Патрап у мішэнь".
Праводзячы гульні на свежым паветры, падчас дзённай прагулкі, выхаванцы атрымліваюць зарад бадзёрасці. Знаходжанне дзяцей на свежым паветры мае вялікае значэнне для фізічнага развіцця.
27 студзеня 2023 года з мэтай папярэджання няшчасных выпадкаў была праведзена прафілактычная гутарка інспектарамі Петрыкаўскай раённай энергагазінспекцыі Петрачэнка Л.Б і Савенок А. Г. "Прафілактыка электра - і цеплатраўматызму. Правілы карыстання газам у побыце".
На першы погляд дробная маторыка рук-усяго толькі спрыт пальцаў, якая дазваляе выконваць дзеянні рознай ступені складанасці. На самай справе гэта фізіялагічны працэс, які каардынуе працу мышачнай, нервовай і глядзельнай сістэм арганізма, задзейнічае наша мысленне, уяўленне, прасторавае ўспрыманне і памяць.
З мэтай развіцця дробнай маторыкі рук , выхаванцы старэйшай рознаўзроставай групы зрабілі для сваіх сяброў з малодшай рознаўзроставай групы трэнажор для развіцця дробнай маторыкі і навучання завязваць шнуркі.
Як шмат зімовых забаў: катанне на каньках, санках, лыжах,, гульні ў снежкі! А калі няма снегу? Што рабіць? Тады можна прыхапіць з сабой на шпацыр венікі, гімнастычныя палкі, абручы, кубікі і іншыя прадметы. Што і зрабілі выхаванцы.
Прагулка сёння ўдалася. Выхаванцы гулялі ў рухомыя гульні, спаборнічалі адзін з адным і зрабілі цэлых два снегавіка.
Адшумелі навагоднія святы, прыйшоў час здымаць цацкі з нашай ялінкі-прыгажуні, хаваць іх у скрынкі да наступнага навагодняга свята. Але як можна расстацца з навагодняй прыгажуняй, не падзякаваўшы яе за цудоўныя святы, не развітаўшыся да будучай зімы? 18 студзеня па традыцыі ў нашым дзіцячым садзе прайшло свята для дзяцей "Да пабачэння, Ялінка", на якім дзеці ўспомнілі вясёлыя песні, танцы, чыталі вершы і гулялі ў цікавыя гульні.
Наша "Каляда" была насычана казачнай атмасферай, вясёлымі песнямі, забіяцкімі гульнямі. Свята не толькі прыносіць радасць нашым выхаванцам, але і дае ім магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, самім адчуць усё хараство народных свят і гулянняў. Дзеці вельмі любяць гэтае вясёлае свята, актыўна прымаюць у ім удзел: спяваюць калядкі, чытаюць цвялілкі і частуюцца смачнымі прысмакамі.
У рамках Года міру і стварэння з выхаванцамі праведзены тэматычныя заняткі "Як добра, калі мір на зямлі".
Раство Хрыстова - гэта светлае свята, якое адзначаецца ў кожнай сям'і, у кожнай хаце.
Напярэдадні гэтага цудоўнага свята, выхаванцы рабілі вырабы ў выглядзе цудоўных анёлкаў.
Новы год – самае вясёлае, самае доўгачаканае свята.
Аднак, сумна тое, што па статыстыцы, менавіта ў святочны перыяд адбываецца найбольшая колькасць надзвычайных сітуацый. Усё таму, што, паслабляючыся і аддаючы сябе весялосці, многія папросту забываюць аб правілах бяспечных паводзінаў, што ў адзін момант можа азмрочыць цэлы год чаканні бою курантаў.
Як добра, што ёсць бацькі, якія ўдзельнічаюць у жыцці дзіцячага садка.
Сёння такі бацька, Сітніца Сяргей Мікалаевіч, супрацоўнік РАНС пагутарыў з выхаванцамі нагадаў дзецям , каб навагоднія святы нічым не азмрочыліся, неабходна памятаць.... Не, не толькі памятаць, а і выконваць правілы паводзін бяспечнага Новага года.
Маляванне нетрадыцыйнымі тэхнікамі адкрываюць шырокі прастор для дзіцячай фантазіі, дае дзіцяці магчымасць захапіцца творчасцю, развіць ўяўленне, праявіць самастойнасць і ініцыятыву, выказаць сваю індывідуальнасць.
Сёння выхаванцы старэйшай рознаўзроставай групы малявалі навагоднюю ялінку з ліхтарыкамі.
У першы дзень канікул да дзетак у госці зазірнуў вясёлы Снегавік. Ён з выхаванцамі гуляў у рухомыя гульні, загадваў загадкі, вадзіў карагоды і раздаваў цукеркі.
Напярэдадні Новага года была арганізавана выстава навагодніх вырабаў, зробленых рукамі нашых дзяцей і іх бацькамі, дзе можна было ўбачыць сапраўды незвычайныя тварэнні. Для дзяцей, аматараў майстраваць, вырабы, якія рыхтуюцца да Новага года, асабліва цікавыя. А калі побач з энтузіязмам працуе мама, тата або іншыя дарослыя, удзел якіх дзіцяці асабліва дорага, тады працэс творчы ператвараецца ў займальнае дзейства.
Новы год - гэта самае чароўнае свята, якога дзеці чакаюць і вераць у цуд...
Прыгожа ўпрыгожаная зала, прыбраная ёлка, падарункі, Дзед Мароз і Снягурка, Снегавік і Ліса Патрыкееўна чакалі дзяцей дзіцячага садка. Дзеці пагрузіліся ў свет цудаў, прыгод, неверагодных ператварэнняў і сюрпрызаў. Нашы маленькія выхаванцы танцавалі, спявалі песні, чыталі вершы, вадзілі карагоды, з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах. Дзеці атрымалі масу станоўчых эмоцый і доўгачаканыя падарункі з рук Дзеда Мароза.
Дзень здароўя пачаўся з аздараўленчай ранішняй зарадкі, затым памочнік урача Курыціцкай АВОП Шыпіла Юлія Іванаўна правяла гутарку з дзеткамі на тэмы:" Вітаміны - абаронцы арганізма", " Што значыць быць здаровым?".
У гэты ж дзень да дзяцей прыйшоў у госці і доктар Айбаліт. Ён праверыў парадак і чысціню ў групах, правёў спартыўна-забаўляльны вольны час "Мы здароўю скажам" так!", дзе выхаванцы спаборнічалі ў розных эстафетах і конкурсах.
Спартыўныя эстафеты працягнуліся і падчас прагулкі, на спартыўнай пляцоўцы дзіцячага садка.
Спорт і рух даставілі велізарную радасць, добры настрой і пазітыўны эмацыйны настрой усім выхаванцам.
Догляд за раслінамі ў кутку прыроды-развіццё ў дзяцей актыўнай пазнавальнай цікавасці да свету пакаёвых раслін.
У рознаўзроставай старэйшай групе дзеці вельмі любяць даглядаць за раслінамі ў кутку прыроды.
Па календары яшчэ восень, а на вуліцы - зіма. Для дзяцей зіма - самая любімая пара года.
Сёння, выйшаўшы на шпацыр, выхаванцы з задавальненнем ляпілі снегавікоў, вымяралі вышыню снегу, будавалі крэпасць, расчышчалі кармушкі птушак ад снегу, а затым кармілі птушачак зярняткамі ячменю.
Праводзіць доследы-гэта вельмі цікава, а праводзіць у гульнявой форме - гэта яшчэ цікавей.
Як быццам ты сам чараўнік, махнеш чароўнай палачкай і здарыцца цуд.
Сёння выхаванцы малодшай рознаўзроставай групы адчулі гэта чараўніцтва.
Затаіўшы дыханне назіралі за дзеяннямі вясёлага клоўна Клепы. У руках жартаўніка і гарэза клоўна Клепы тварыліся цуды: то ў шклянцы гарэла свечка, а затым пераставала гарэць, то ў шклянцы пачынаў ісці дождж, паветраны шарык сам надзімаўся і фарбы ў шклянцы не змяшаліся, а ляглі пластамі.
Цуды ды і толькі!
На працягу ўсяго гульнявога занятка панавала нязмушаная вясёлая атмасфера.
клоўн Клепа падарыў дзецям шмат станоўчых эмоцый.