Навіны

Хай гэты год прынясе нам шмат шчасця, поспехаў, усмешак, цяпла і святла. Хай ён будзе поўны яркіх фарбаў, прыемных уражанняў і радасных падзей. Жадаем усім у новым годзе быць здаровымі, прыгожымі, каханымі і паспяховымі!

МНС нагадвае асноўныя правілы бяспекі пры выкарыстанні піратэхнікі!
Калі падрываць, то бяспечна!

27 декабря 2019 в 19:50 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

Кожны год у канцы снежня для выхаванцаў малодшай і старэйшай рознаўзроставых груп у нашым дзіцячым садзе арганізуюцца святочныя навагоднія ранішнікі. Прыгожая красуня ёлка, цудоўныя касцюмы, падарункі, Дзед Мароз, Снягурка і мноства іншых казачных персанажаў чакалі дзяцей дзіцячага саду.
Выхаванцы малодшай групы акунуліся ў казачны свет, дзе іх сустрэлі Снягурка з Дзедам Марозам, Снегавік і Вядзьмарка. Радаснай і незабыўнай для дзяцей была сустрэча з цудоўнай ялінкай.
Дзеці старэйшай групы акунуліся ў чароўны свет казкі, а сустрэча з Бабай Ягой, Дзедам Марозам і Снягуркай дазволіла ім прыняць удзел у шматлікіх гульнях і карагодах.
Усе дашкольнікі з задавальненнем праяўлялі свае таленты: танцавалі, вадзілі карагоды, расказвалі вершы, спявалі песні, гулялі. Ніхто не застаўся абыякавы. Мора радасці і эмоцый выклікалі падарункі, уручаныя дзецям з рук самога Дзядулі Мароза!
Ужо пасля святаў у групах пачыналася гарачае абмеркаванне ўбачанага. Дзеці разважалі, вылучалі свае гіпотэзы наконт таго, як адбывалася чараўніцтва. А для нас лепшы падарунак да Новага года – гэта бачыць шчаслівыя вочы дзяцей і ўдзячных бацькоў.

24 декабря 2019 в 18:24 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

19 снежня айцец Сергій наведаў наш дзіцячы сад і павіншаваў выхаванцаў і выхавацеляў са святам Мікалая Цудатворца .

19 декабря 2019 в 09:47 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

13 снежня ў малодшай групе прайшла спартыўная забаўка «Зімовыя забавы са Снегавіком».
Разам са Снегавіком дзеткі спрытна прайшлі паласу перашкод, танцавалі са снежкамі, і нават са Снегавіком. З задавальненнем гулялі ў гульні. Усё гэта даставіла нашым малым радасць руху, шмат гумару і вясёлага спаборніцкага запалу. У завяршэнні свята, Снегавік раздаў дзеткам чароўныя снежкі і развітаўся з імі. Дзецям было весела і цікава.

13 декабря 2019 в 16:35 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

Паважаныя бацькі!
13.12.2019г у 16.00 гадзін у музычна - спартыўнай зале адбудзецца агульны бацькоўскі сход.
Чакаем усіх бацькоў.

12 декабря 2019 в 21:13 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

4 снежня айцец Сергій наведаў наш дзіцячы сад. З выхаванцамі дзіцячага садка ён правёў духоўную гутарку, павіншаваў са святам Увядзенне ў храм Прасвятой Багародзіцы.

4 декабря 2019 в 13:01 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

2 снежня ў Петрыкаўскім раёне стартуе рэспубліканская акцыя «Бяспечны Новы год!», прызнаная нагадаць аб неабходнасці захавання правілаў бяспекі ў зімовы перыяд, папярэдзіць пажары і няшчасныя выпадкі з-за выкарыстання піратэхнічных вырабаў.

1 декабря 2019 в 15:06 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

З 11 па 30 лістапада 2019 года будзе праходзіць рэспубліканская акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!» накіраваная на папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём у стане алкагольнага ап'янення.

Ужо зіма стукаецца ў дзверы. Падыходзіць да канца восеньская пара.
Сёння выхаванцы малодшай рознаўзроставай групы развітваліся з восенню. К ім у госці прыходзіла ветлівая ваверка, якая надала настрой дзецям . Выхаванцы спаборнічалі ў спрыту, хуткасці, кемлівасці, гулялі ў вясёлыя гульні, танчылі.

Восенню самы час для прагулкі і назіранняў за прыродай. Час восеньскага лістападу і дажджоў. Але нас з выхаванцамі восень не палохае, а толькі радуе сваімі дарамі і сюрпрызамі. Мы назіраем за сезоннымі зменамі ў прыродзе: лісце жоўкнуць і падаюць, хмаркі на небе, дожджык часцей льецца. Дзеткі вельмі любяць гэты час года! Нам хочацца, каб залатая восень не сканчалася!

У сучасным свеце пытанні эканоміі электраэнергіі стаяць вельмі востра. Праблема разумнага выкарыстання энергіі з'яўляецца адной з галоўных праблем чалавецтва. У дадзенай сітуацыі падобныя акцыі па выхаванню экалагічнай культуры важныя як ніколі.
Мэтай мерапрыемстваў, якія праводзяцца ва ўстанове дашкольнай адукацыі ў рамках Міжнароднага дня энергазберажэння, з'яўляецца фарміраванне ў дзяцей экалагічнай культуры, актыўнай сацыяльнай пазіцыі па рацыянальнаму выкарыстанню і ахове прыродных рэсурсаў, навучанне простым прыёмам энергазберажэння ў побыце.
Напярэдадні Міжнароднага дня энергазберажэння выхавальнікі дашкольнай адукацыі нагадалі дзецям самыя простыя метады эканоміі электраэнергіі, цяпла, вады. Для гэтага былі праведзены гутаркі па энергазберажэнню. Дзецям паведамілі, як можна зэканоміць энергарэсурсы ў дзіцячым садзе і дома, якую ролю адыгрывае эканомія энергіі ў захаванні экалогіі Зямлі і якія правілы неабходна выконваць кожнаму, каб берагчы прыродныя рэсурсы.

У нашым дзіцячым садзе прайшла займальная пазнавальная віктарына для выхаванцаў пад агульнай назвай "Восеньскі калейдаскоп". Дзецям трэба было прайсці мноства цікавых інтэлектуальных выпрабаванняў. З задавальненнем разгадвалі загадкі, выконвалі розныя заданні ("Трэці лішні", "Мазайка"), паказалі свае выдатныя графічныя навыкі. Усе паказалі сябе сапраўднымі знаўцамі!

Каб дзяцінства нашых дзяцей было шчаслівым, асноўнае, галоўнае месца ў іх жыцці павінна займаць гульня. Вось і ў нашым дзіцячым садзе прайшло мерапрыемства "У краіне вясёлых гульняў", куды дзеці адправіліся на вясёлым цягніку.
Цягнік рухаўся ад станцыі да станцыі, дзе выхаванцы гулялі ў рухомыя, спартыўныя гульні.

З надыходам халадоў многія «дамачадцы» выкарыстоўваюць пячное ацяпленне. Аднак гэты від ацяплення не заўсёды дорыць хаце цяпло і ўтульнасць. Няправільнае выкарыстанне печы прыводзіць да трагедый.

Вось і надышла залатая пара, калі вакол усё пераліваецца рознымі колерамі, зіхаціць яшчэ цёплае восеньскае сонейка, шамаціць пад нагамі восеньскі дыван. Дыхаецца лёгка і свабодна. Самы час для прагулкі і назіранняў за прыродай. Час восеньскага лістападу.
На прагулцы дзеткі вельмі любяць збіраць лісце ў букеты і гуляць у розныя гульні «Знайдзі самы вялікі ліст», «Хто больш збярэ лісця». Вядома, немагчыма ўтрымацца і не пагуляць у лістапад з абляцеўшай лістотай: дзьмуць на іх, падкідваць іх. Такая гульня прыносіць малышам шмат станоўчых эмоцый. Нам хочацца, каб залатая восень не сканчалася!

30 октября 2019 в 17:51 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

Пры праверцы домаўладанняў работнікі РАНС часта сутыкаюцца з тым, што ў многіх нашых грамадзян няправільна ўстаноўлены або эксплуатуюцца АПА. АПА павінен: ўсталёўвацца ў кожным жылым пакоі (кухня да жылых пакоях не ставіцца) домаўладанні (кватэры).

30 октября 2019 в 17:39 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

23 кастрычніка прайшло святочнае мерапрыемства, прысвечанае Восені. «Залатая Восень» - так называлася наша восеньскае свята.
На двары холадна, не хапае сонечнага цяпла, а ў нас панавала цёплая, добразычлівая атмасфера. У госці да дзяцей прыйшла сама Восень. Разам з Восенню выхаванцы выконвалі танец з лісцем, гулялі ў вясёлыя гульні.
Свята ў дзіцячым садзе – гэта заўсёды цуды, чароўныя фарбы, звонкі смех выхаванцаў, мора ўсмешак і весялосці. Хоць і кажуць, што восень сумная пара, але дзеці як ніхто іншы, здольныя радавацца шоргату залацістага апалага лісця пад нагамі. Мерапрыемства было вясёлым, яркім, займальным. Выхаванцы атрымалі шмат пазітыўных эмоцый.

23 октября 2019 в 17:18 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

Многія не вярнуліся з вайны, яны загінулі дзеля таго, каб на зямлі быў мір. Усе людзі памятаюць загінулых герояў у Вялікай Айчыннай Вайне. Ва ўсіх гарадах і сёлах ёсць памятныя мясціны. У нашай вёсцы таксама ёсць такое месца – помнік загінуўшым воінам, які нядаўна быў адрэстаўрыраваны. Сёння мы з выхаванцамі хадзілі да помніка, каб ушанаваць памяць герояў, ўскласці кветкі. І каб кожны з нас, і вялікі і малы, памятаў, і не забываў сваіх герояў!

21 октября 2019 в 17:31 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

Працоўнае выхаванне — гэта падрыхтоўка дзіцяці да жыцця, фарміраванне актыўнай мэтанакіраванай асобы. Дашкольны ўзрост з'яўляецца пачаткам працоўнага выхавання дзіцяці.
У цёплы сонечны дзянек мы разам з выхаванцамі прыбралі велізарную колькасць апалага лісця з участка для прагулак. Дзеці з натхненнем і энтузіязмам дапамагалі дарослым наводзіць парадак. З вялікім задавальненнем прыбіралі апалую лістоту, зграбалі яе ў вялікія кучы і складалі ў мяшкі.
У працэсе працоўнай дзейнасці дзеці вучыліся даводзіць пачатае да канца, у іх фармавалася ўяўленне аб значнасці працы для сябе і навакольных, былі вельмі задаволеныя ад вынікаў выкананай працы.

21 октября 2019 в 10:05 | Кавальчук А. М. | нет комментариев