Навіны

Педагогі запланавалі цікавыя заняткі з выхаванцамі дзіцячага садка. Займальныя эстафеты і рухомыя гульні "Тонкі лёд", "Ільдзінкі", "Выратуй пінгвіна".
Дзецям прадэманстравалі пазнавальныя мультфільмы Смяшарыкі "Азбука бяспекі", "Асцярожна, лёд", а таксама правялі гутарку "Правілы паводзін у галалёд". Для бацькоў праведзена кансультацыя на тэму "Будзь асцярожны на лёдзе" і ўручэнне буклетаў на тэму бяспекі.

Каб хоць хрошачкі дапамагчы птушкам у халады, выхаванцы прынялі ўдзел у акцыі " Не забудзь пакарміць птушак у халады".

Педагогі запланавалі цікавыя заняткі з выхаванцамі дзіцячага садка. Займальныя эстафеты і рухомыя гульні "Тонкі лёд", "Ільдзінкі", "Выратуй пінгвіна".
Дзецям прадэманстравалі пазнавальныя мультфільмы Смяшарыкі "Азбука бяспекі", "Асцярожна, лёд", а таксама правялі гутарку "Правілы паводзін у галалёд". Для бацькоў праведзена кансультацыя на тэму "Будзь асцярожны на лёдзе" і ўручэнне буклетаў на тэму бяспекі.

Абмяркоўваліся пытанні:
Жыллёва-камунальная гаспадарка: перспектывы развіцця;
Жыллёва-камунальная гаспадарка Петрыкаўскага раёна;
АБ ПРАЕКЦЕ ЗАКОНА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
"АБ УСЕБЕЛАРУСКІМ НАРОДНЫМ СХОДЗЕ.

Сёння з выхаванцамі старэйшай рознаўзроставай групы была праведзена віктарына "Мая Беларусь".
Правядзенне падобных мерапрыемстваў накіравана на пашырэнне ўяўленняў аб роднай краіне, на выхаванне патрыятычных пачуццяў, далучэнне да культурнай спадчыны, святаў, традыцый, вуснай народнай творчасці, музычнага фальклору, народных гульняў.

Немагчыма ўявіць сабе жыццё дзіцяці ў дзіцячым садзе без вясёлых забаў, цікавых і займальных гульняў, эстафет.
Радасна і святочна прайшоў сёння фізкультурны вольны час "Восеньскія забавы".
Разам з вясёлым Пудзілам дзеці праяўлялі кемлівасць,шпаркасць і спрыт.

Цікавыя малюнкі малым зручней ствараць далонькамі.
Для рабят малодшай рознаўзроставай групы такі від дзейнасці з'яўляецца не толькі карысным баўленнем часу, з пункту гледжання развіцця дробнай маторыкі, акуратнасці і ўважлівасці, але і магчымасцю ўмацаваць псіхаэмацыйнай сувязь з дарослым.

Для выхаванцаў рознаўзроставай старэйшай групы прайшла забава "Вандроўка па порах года". Забава прысвечана да 140 - годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа, змест якой складзены паводле паэтычных твораў Я.Коласа.
Дзеці чыталі вершы, пелі песні, разглядвалі кніжкі з творамі Якуба Коласа, асабліва ім спадабалася сцэнка " На рэчцы зімою" у выкананні Бондар Ксеніі і Сітніцы Мікалая.

Выхаванцы падчас прагулкі наведалі помнік воінам, загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Выхавальнікі расказалі аб подзвігах нашых салдат, затым прапанавалі дзецям навесці парадак, ачысціўшы тэрыторыю каля помніка ад апалага лісця. Выхаванцы з радасцю адгукнуліся на прапанову педагогаў.
Уборка тэрыторыі каля помніка-гэта не толькі праца, але і даніна павагі да памяці загінуўшых абаронцаў Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Прырода кожны год цалкам дорыць нам мноства прыродных матэрыялаў, прыдатных для творчасці. Працэс стварэння вырабаў з прыроднага матэрыялу сваімі рукамі развівае мастацкі густ, мысленне, памяць дзіцяці, замацоўвае сэнсарныя навыкі, выхоўвае уседлівасць.
Сёння выхаванцы старэйшай рознаўзроставай групы выкарыстоўвалі шкарлупіну грэцкага арэха для вырабы жучкоў - божых каровак.
Але самае галоўнае-дзеткі весела і з карысцю правялі час разам, цешачы вырабамі сябе і іншых.

"Свята Восені!"- так называлася наша восеньскае свята, у якім прынялі ўдзел выхаванцы старэйшай і малодшай рознаўзроставых груп. Выхаванцы вадзілі карагод, спявалі песенкі пра восень, гулялі ў вясёлыя гульні, чыталі вершы.

28 октября 2022 в 10:39 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

Дзеці вельмі любяць казкі. А з якім задавальненнем удзельнічаюць у інсцэніроўках любімых казак.
Сёння выхаванцы малодшай рознаўзроставай групы удзельнічалі ў паказе рускай народнай казкі"Лісічка-сястрычка і воўк".
У сваім уяўленні дзеткі выкарыстоўвалі настольны тэатр.

25 октября 2022 в 06:55 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

Тата-надзейны аплот сям'і і яе дабрабыту. Для дзіцяці няма нікога бліжэй яго бацькоў. Гэтыя людзі суправаджаюць яго па жыцці, вучаць усяму, падтрымліваюць і абараняюць. Толькі з добрым бацькам можа быць сапраўдная сям'я, якая служыць усім дамачадцам надзейнай крэпасцю ад усіх нягод.
У рамках святкавання Дня бацькі ў групах прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя святу: была праведзена акцыя " У садзік разам з татай", фотакалаж "Разам з татай", выраблялі падарункі.

21 октября 2022 в 16:27 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

Сярод шматлікіх святаў, якія адзначаюцца ў нашай краіне, Дзень Маці займае асаблівае месца. Гэта свята, да якога ніхто не можа застацца абыякавым.
Мэта свята - падтрымаць традыцыі беражлівых адносін да жанчыны, замацаваць сямейныя ўстоі, асабліва адзначыць значэнне ў нашым жыцці галоўнага чалавека - Маці.
Мама - самы галоўны чалавек для кожнага з нас. Яна нас прывяла ў гэты свет і вучыць жыць у ім па законах любові, дабра і справядлівасці.
Штогадовае правядзенне мерапрыемстваў, прысвечаных гэтаму дню, стала добрай традыцыяй і ў дзіцячым садзе. Выхаванцы вельмі старанна рыхтаваліся да свята, дарослыя таксама пастараліся і былі актыўнымі, гулялі з дзецьмі ў цікавыя гульні. Дзеці для мам праспявалі песні, прачыталі вершы, выканалі некалькі танцаў.
Усіх дарагіх і любімых мам нашых выхаванцаў і паважаных калег віншуем з гэтым цудоўным святам!

14 октября 2022 в 17:50 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

Выхаванцы старэйшай рознаўзроставай групы адправіліся на шпацыр за апалым восеньскім лісцем клёну, каб зрабіць для сваіх любімых матуль восеньскі букет.

13 октября 2022 в 17:54 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

Здзяйсняючы штодзённыя прагулкі восенню, мы знаёмім дзяцей са зменамі ў прыродзе ў гэты час года і абавязкова звяртаем увагу на прыгажосць прыроды. Яна прыгожая заўсёды, але восень адрозніваецца асаблівым зачараваннем, буянствам фарбаў, кантраснасцю.

6 октября 2022 в 13:29 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

Мерапрыемствы пройдуць з 3 да 14 кастрычніка. Мэта акцыі - пазнаёміць з прафесіяй ратавальніка-пажарнага.

3 октября 2022 в 17:12 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

Надыйшла самая прыгожая пара! Прырода прыгатавала дары-разнастайныя плады, паспелых гародніны і садавіны. А яшчэ гэта зручны час для збору з дзецьмі насення квітнеючых раслін, якія растуць на ўчастку дзіцячага саду.

3 октября 2022 в 13:33 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

Тэматычная старонка. Кастрычнік. Пячное ацяпленне.

1 октября 2022 в 17:24 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

Напярэдадні выдатнага свята Дня настаўніка, калектыў разам з выхаванцамі павіншавалі ветэранаў педагагічнай працы.
Пажадалі ім здароўя, поспехаў і дабрабыту.

30 сентября 2022 в 20:13 | Кавальчук А. М. | нет комментариев