Навіны

Зіма - цяжкі час для птушак, асабліва калі яна шматснежная. Галодная птушка моцна пакутуе ад холаду. Трэба падтрымаць птушак зімой, зрабіць для іх кармушкі і не забываць падсыпаць у іх корм.
Дзеці старэйшай групы кожны дзень сочаць за сваімі пярнатымі сябрамі.

17 декабря 2021 в 10:04 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

Зімовая падкормка птушак — добрая традыцыя ў нашым дзіцячым садзе. Кармушкі на тэрыторыі дзіцячага садка павесілі яшчэ восенню. Перад тым, як вывешваць, выхавальнікі нагадалі дзецям, як дапамагчы птушкам. Расказалі, што патрэбна пачынаць падкармліваць іх з надыходам халадоў. Корм падсыпаць варта рэгулярна, у адзін і той жа час, птушкі запомняць і будуць прылятаць на гэтае месца. Корму трэба класці няшмат.

15 декабря 2021 в 08:46 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

У нашым дзіцячым садзе прайшоў конкурс" Я-даследчык!", у якім прынялі ўдзел два выхаванцы дзіцячага садка рознаўзроставай старэйшай групы. Выхаванцы сумесна з выхавацелямі і бацькамі прарабілі вялікую працу па розных пытаннях. Экспертам былі прадстаўлены праекты па наступных тэмах: "Бяспечны пластылін" (Ерш Я.М, выхавальнік Ерш Т.М.), "Надвор'е " (Галавач А.І., выхавальнік Ганчарова Н.Л.).

13 декабря 2021 в 13:07 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

Свята Новага года чакаюць і дарослыя і дзеці . Падрыхтоўка да свята пачынаецца рана, каб сустрэць свята з упрыгожанымі групамі і чараўніцай ялінкай. Але, напэўна, нідзе так не адчуваецца подых свята, як у дзіцячых садах.

6 декабря 2021 в 07:49 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

4 снежня ў Гомельскай вобласці і Петрыкаўскім раёне стартуе акцыя "Апавяшчальнік у кожны дом".

5 декабря 2021 в 07:55 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

У старэйшай групе прайшла віктарына "Мая Беларусь". Удзельнічалі 2 каманды. Пачалася віктарына бліц турнірам "Мы жывем у Беларусі". Каманды па чарзе называлі абласныя гарады, рэкі, азёры, жывёл і птушак нашай краіны. Затым камандам былі прапанаваны наступныя заданні: "Складзі карту Беларусі", "Самі елі і гасцей частавалі", "Складзі з частак", Беларуская народная гульня "Лянок".

У малодшай групе была арганізавана квэст-гульня па ПДР. Дзеці ў гульнявой форме замацавалі веды аб правілах дарожнага руху, дарожных знаках, пабывалі і пешаходамі, і пасажырамі, і шафёрамі. Радасці дзяцей не было мяжы! Прадметы знойдзены, інспектар удзячны, дзеці шчаслівыя і засвоілі, што галоўны скарб - гэта наша жыццё і яго трэба захоўваць і берагчы, а веды правілаў дарожнага руху вам у гэтым дапамогуць.

У старэйшай групе прайшла літаратурная вечарына, якая была прысвечана выдатнай пары года - Восені. Дашкольнікі прачыталі вершы розных паэтаў. Дзеці з вялікай цікавасцю, уважліва слухалі кожны твор. Пасля перайшлі да загадак, рухомых гульняў, нават малявалі.

Агітбрыгада-форма дзіцячага руху. Гэта найбольш дзейсная і нетрадыцыйная форма правядзення мерапрыемства. Малодшыя выхаванцы -гледачы атрымалі інфармацыю не ў форме мараляў, якія даюць ім дарослыя, а ад сваіх жа аднагодкаў, што найбольш цікава, блізка і зразумела дашкольнікам. Дадзенае мерапрыемства зацікавіла дзяцей і пакінула ў памяці неабходныя веды.
Старэйшыя выхаванцы агітбрыгады былі аб'яднаны агульнай формай. Выкарыстоўваліся розныя віды і формы працы: крычалка, вершы, выкананне песні, гутарка аб правілах пажарнай бяспекі, загадванне загадак.

На вуліцы дождж, але нам не сумна! Мы адпраўляемся ў цікавае падарожжа. Нямала нам сустракалася перашкод, але мы выдатна справіліся!

Дробная маторыка ў дзяцей развіваецца з пачатку іх нараджэння, аднак маляванне дапамагае паскорыць гэты працэс, дазваляючы павысіць навыкі пісьма, спрыту і хуткасці рэакцыі, што стымулюе ўчасткі мозгу, адказныя за мысленне, гаворку, глядзельную і рухальную памяць, каардынацыю.
Сення нашы выхаванцы малявалі каляровыя лісточкі з дрэў, прыем малявання - штурхель. Спосаб атрымання малюнка: дзіця апускае ў гуаш пэндзаль і ўдарае ёю па паперы, трымаючы вертыкальна, пры працы пэндзаль у ваду не апускаецца. Такім чынам запаўняецца ўвесь ліст, контур або шаблон.

Пластылінаграфія - гэта нетрадыцыйная тэхніка малявання з'яўляецца новым кірункам дзіцячай творчасці, калі ствараецца лепная аб'ёмная карціна на плоскасці. Незвычайны спосаб малявання - займальны занятак для дзяцей.
Падобныя творчыя заняткі з дзеткамі нескладана арганізаваць у хатніх умовах. Галоўнае, бацькі самі павінны быць зацікаўлены пластылінаграфіяй, тады і дзіця захопіцца гэтым відам творчасці.

28 октября 2021 в 21:39 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

Дзіцячае свавольства з агнём часта становіцца прычынай пажараў. Як паказвае практыка, часта такія пажары адбываюцца з-за адсутнасці навыкаў у дзяцей асцярожнага абыходжання з агнём, недастатковым кантролем за іх паводзінамі з боку дарослых, а ў шэрагу выпадкаў і няўменнем бацькоў арганізаваць вольны час сваіх дзяцей.

Ва ўзросце ад трох да сямі гадоў дзеці ў сваіх гульнях часта паўтараюць учынкі і дзеянні дарослых. Імкненне да самастойнасці асабліва праяўляецца ў той час, калі дзеці застаюцца адны. Нельга быць упэўненым, што дзіця, застаўшыся адно дома, не вырашыць пагуляць са скрыначкай запалак або запальнічкай, не захоча падпаліць паперу, не задаволіць вогнішча, якое ён бачыў у лесе.

27 октября 2021 в 21:45 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

Вось так у нас і ў нашым дзіцячым садзе адбываецца працоўная дзейнасць. Сістэматычнае ўключэнне дзяцей у працоўную дзейнасць дазваляе фарміраваць ў дзяцей дашкольнага ўзросту свядомые адносіны і схільнасць да працы як аснову жыццёвай патрэбы, а таксама фарміраваць звычку да працы шляхам ўключэння дзіцяці ў актыўную працоўную дзейнасць.

18 октября 2021 в 20:57 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

Нашы самыя дарагія і любімыя матулі, са святам!
Сардэчна віншуем вас са слаўным восеньскім святам, напоўненым матчыным цяплом і любоўю, — Днём маці!
Кожны з нас з самага дзяцінства нясе ў сваёй душы адзіны, непаўторны і самы любімы вобраз — вобраз сваёй мамы, самага галоўнага і самага дарагога чалавека для кожнага з нас. Менавіта ім мы абавязаны жыццём, сямейнай утульнасцю, усім лепшым, што ў нас ёсць. У самыя складаныя і адказныя моманты жыцця мы заўсёды звяртаемся да мамы за парадай, падтрымкай і суцяшэннем. Невычэрпная сіла мацярынскай любові дапамагае нам перанесці любыя выпрабаванні.
Дарагія жанчыны! Жадаем вам вялікага мацярынскага шчасця, моцнага здароўя, любові і ўдзячных дзяцей! Няхай у вашых дамах і сем’ях заўсёды пануюць згода, дастатак і ўтульнасць!
(Віншаванні ад вашых дзяцей глядзіце у відэафайлах, або https://youtu.be/acsRKLSScdY, а таксама у фотаальбоме "Мутулін дзень")

14 октября 2021 в 09:29 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

Дзень маці ў нашай краіне супадае з праваслаўным святам Пакрова Прасвятой Багародзіцы. У гэты дзень вернікі ўшаноўваюць Святую Дзеву Марыю.
Таму, па традыцыі к нам завітаў на свята айцец Сергій. Ен пагутарыў з дзецьмі на паветры аб традыцыях свята. Пакроў Прасвятой Багародзіцы належыць да ліку вялікіх святаў Праваслаўнай Царквы.

14 октября 2021 в 09:29 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

Сення нашы выхаванцы адправіліся за зборам прыроднага матэрыялу. Прагулка па весцы і шуканне цікавых лісточкаў, шышычак, каштанаў - прыемны і вельмі вяселы занятак.
А дары прыроды - гэта жыватворны матэрыял для творчасці дзяцей. З іх нашы выхаванцы будуць выконваць самыя разнастайныя вырабы, пачынаючы ад немудрагелістых аплікацый і заканчваючы складанымі вырабамі.. Развівайце творчыя здольнасці і фантазію дзяцей, выконваючы разам з імі прыродныя вырабы.

13 октября 2021 в 20:49 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

Нашы выхаванцы сёння павіншавалі ветэранаў педагагічнай працы з Міжнародным Днём пажылых людзей і надыходзячым Днём настаўніка !!!

1 октября 2021 в 17:28 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Курыціцкі дзіцячы сад" вось ужо некалькі гадоў прымае актыўны ўдзел у раённай акцыі «Сям'я асаблівага клопату».

29 сентября 2021 в 20:45 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

Традыцыйна кожны год нашы выхаванцы і іх бацькі ўдзельнічаюць у выставе сямейных творчых работ «Дары восені». Сумесная сямейная творчасць фарміруе даверныя адносіны паміж дзецьмі і бацькамі, аказвае станоўчы ўплыў на развіццё дзіцяці. Работы ўдзельнікаў атрымаліся цікавымі і арыгінальнымі.

28 сентября 2021 в 17:33 | Кавальчук А. М. | нет комментариев