Увага!
З 26.12.2017 па 05.01.2018 пачынаюцца зімовыя канікулы у дзіцячым садзе.
Жадаем усім,
счаслівага Новага года і
прыемных Навагодніх святаў.
Навіны
Дзякуючы творчай вынаходлівасці выхавальнікаў, вельмі весела і заўзята прайшоў навагодні ранішнік у старэйшай рознаўзроставай групе. Яго вялі выхавальнік Картыннік Валянціна Іванаўна і музычны кіраўнік Качэля Надзея Уладзіміраўна. А ў гасцях у выхаванцаў «пабывалі» традыцыйныя персанажы навагодніх казачных уяўленняў: Баба-Яга, Снегавік, Дзед Мароз і Снягурка, у якіх пераўвасобіліся выхавальнікі і бацькі Ганчарова Н.Л., Картыннік Н.А., Галавач В.В., а таксама навучэнца 11 класа дзяржаўнай установы адукацыі "Курыціцкая сярэдняя школа" Бедрый Д.А.
У малодшай рознаўзроставай групе прайшло свята "Ёлка ўсіх кліча" . Выхаванцы і казачныя героі весяліліся перад зіхатлівай рознакаляровымі агнямі елкай: спявалі, танцавалі, чыталі вершы, удзельнічалі ў вясёлых гульнях - усе, нават дарослыя, нібы сталі саўдзельнікамі цудоўнага дзейства. Яны так жа, як і малыя, бурна і радасна падтрымлівалі юных артыстаў, сваіх дзяцей і нават унукаў: здавалася, казка авалодала імі. Яны, як і ўсе дзеці, шчыра выказвалі сваю падзяку, якая адлюстроўвалася на іх тварах. У гэты дзень ніхто не сумаваў, радасць была на тварах і дарослых, і дзяцей - усё атрымалі магутны зарад бадзёрасці і добрага настрою.
19.12.2017 у установе адукацыі адбылася гутарка - практыкум з выхаванцамі дзіцячага сада "Меры бяспекі на ледзе". Правеў гэту гутарку з выхаванцамі старшыня раеннай арганізацыі АСВОД Міцкевіч Алег Барысавіч.
Паважаныя бацькі!
Навагоднія святы у дзіцячым садзе адбудуцца у музычна - спартыўным зале:
21 снежня у 10 гадзін - малодшая рознаўзроставая група
22 снежня у 10 гадзін - старэйшая рознаўзроставая група
Запрашаем усіх бацькоў прыняць удзел у нашых мерапрыемствах.
Сення у дзіцячым садзе прайшоў спартыўны вольны час «Пажарныя - людзі адважныя». У гэтым мерапрыемстве удзельнічалі вучні першага класа і выхаванцы старэйшай рознаўзроставай групы, а гледачамі былі выхаванцы малодшай групы.
Мэтай гэтага спаборніцтва было замацаванне ведаў выхаванцаў аб правілах пажарнай бяспекі і правілах паводзін пры пажары. Дзеці сталі удзельнікамі займальнай гульні. Яны засвоілі, што можна, а што нельга рабіць пры пажары. Прымалі удзел у спартыўных эстафетах:
- «Хто хутчэй паведаміць аб пажары»
- «Хто хутчэй апранецца»
- «Чыя каманда хутчэй ўратуе з агню цацку"
- "Хто хутчэй раскатае пажарны рукаў"
- "Хто патушыць пажар»
Сення у нашым дзіцячым садзе прайшоў педагагічны савет на тэму : "Развіцце элементарных матэматычных здольнасцей у выхаванцаў праз гульнявую дзейнасць".
У рамках педсавета быў арганізаваны абмен вопытам выхавальнікаў па дадзенай тэме, рашэнне праблемных сітуацый метадам "мазгавога штурму". На педсавеце былі агучаны вынікі маніторынгу вызначэння ўзроўню сфарміраванасці элементарных матэматычных ведаў выхаванцаў.
Педсавет прайшоў вельмі плённа і насычана.
Экскурсію правяла медыцынская сястра Прыкота Дар'я Георгіеўна.
15.11.2017г у установе адбыўся фізкультурны вольны час "Падарункі восені". Удзел прынялі дзве рознаўзроставыя групы дзіцячага сада. Выхавацелі падрыхтавалі цікавыя гульні і эстафеты, тым самым стварылі добры, радасны настрой у выхаванцаў.
04.11.2017г у дзіцячым садзе адбыліся "Вяселыя старты" паміж выхаванцамі дзіцячага сада і вучнямі начальных класаў. Удзельнікі спаборніцтваў змагалісяі у трапнасці, спрытнасці і кемлівасці.
Васіль Яўгенавіч правёў з выхаванцамі дзіцячага сада прафілактычную размову аб правілах бяспечных паводзін на дарозе і нагадаў пра тое, як трэба паводзіць сябе ў грамадскім транспарце, каб не атрымаць траўму. Разглядаючы з дзецьмі святлоадбівальны жалет інспектара дарожна-патрульнай службы, ён нагадаў дзецям аб неабходнасці святлоадбівальных элементаў на верхняй вопратцы. Сустрэча прайшла з вялікай карысцю для дзяцей і дзякуючы гэтаму мерапрыемству выхаванцы даведаліся шмат новага аб правілах бяспечных паводзін на дарозе.
Дзякуй усім бацькам (Шурубкіна А.Ул, Дудко К.М.,Баўсун В.С, Чарнобылец К.А.,Картыннік М.Ул,Чарнобылец С.А., Герасіменка М.В.) , якія прынялі удзел у выставе "Цудоўныя фантзіі з гарбузы".
Мама - гэта сонечнае святло,
Погляд цудоўных ласкавых вачэй.
Захавае ад тысячы бед,
І дапаможа тысячу разоў.
Сярод шматлікіх святаў, якія адзначаюцца ў нашай краіне, Дзень Маці займае асаблівае месца. Гэта свята, да якога ніхто не можа застацца абыякавым.
Мэта свята - падтрымаць традыцыі беражлівых адносін да жанчыны, замацаваць сямейныя ўстоі, асабліва адзначыць значэнне ў нашым жыцці галоўнага чалавека - Маці.
Мама - самы галоўны чалавек для кожнага з нас. Яна нас прывяла ў гэты свет і вучыць жыць у ім па законах любові, дабра і справядлівасці.
Штогадовае правядзенне мерапрыемстваў, прысвечаных гэтаму дню, стала добрай традыцыяй і ў нашым дзіцячым садзе. Выхаванцы вельмі старанна рыхтаваліся да свята, дарослыя таксама пастараліся і былі актыўнымі, гулялі з дзецьмі ў цікавыя гульні. Дзеці для мам праспявалі песні, прачыталі вершы, выканалі некалькі танцаў.
Усіх дарагіх і любімых мам нашых выхаванцаў і паважаных калег віншуем з гэтым цудоўным святам!
05.10.2017 г у дзіцячым садзе адбыўся фізкультурна вольны час "Восень цудоўная пара". Выхаванцы спаборнічалі, гулялі у гульні і расказывалі вершы пра восень.