з 19 па 28 чэрвеня на тэрыторыі Гомельскай вобласці пройдзе акцыя "Дзіця - галоўны пасажыр".
Падчас акцыі асаблівая ўвага будзе нададзена таму, правільна вадзіцелі перавозяць дзяцей, а таксама ў цэлым прафілактыцы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму. Дзяржаўтаінспектары правядуць гутаркі, прафілактычныя акцыі, рэйды і г.д. Аб праблемах траўматызму малалетніх пасажыраў, неабходнасці выкарыстання дзіцячых утрымлівальных прылад, рамянёў бяспекі пры перавозцы непаўналетніх пойдзе гаворка і на сустрэчах у працоўных калектывах.
Навіны
Агарод у дзіцячым садзе патрэбен для таго, каб знаёміць дашкольнікаў з прыродай і яе сезоннымі зменамі.
Акрамя гэтага, агарод у дзіцячым садзе і пасільная праца дзяцей на яго тэрыторыі аказваюць уплыў на фарміраванне элементарных экалагічных уяўленняў у дашкольнікаў.
Агарод - гэта яшчэ і магчымасць бачыць вынікі сваёй працы. Супольная праца на агародзе дае магчымасць навучыцца адказнасці, спрыяе фармаванню працоўных навыкаў і аб'яднанню дзіцячага калектыву. І, вядома, праца на свежым паветры спрыяе захаванню і ўмацаванню здароўя дзяцей.
II Еўрапейскія гульні 2019 - пройдуць у сталіцы Беларусі, горадзе Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года. На Гульнях будзе разыграна 200 камплектаў узнагарод. У спаборніцтвах прымуць удзел больш за 4000 спартсменаў з пяцідзесяці краін Еўропы, якія будуць спаборнічаць у 15 відах спорту. Цырымонія адкрыцця Гульняў адбудзецца 21 чэрвеня 2019 года, а цырымонія закрыцця - 30 чэрвеня.
Юных даследчыкаў свету, несумненна, прыцягвае шматлікае царства насякомых. Як вядома, дзеці могуць доўга разглядаць жука, матылькоў або гусеніц. Яны задаюць шмат пытанняў і дзівяцца такім непаўторным паводзінам насякомых. Маленькіх эрудытаў цікавіць усё, што паўзе, ляціць ці гудзе. А хто, як не мы, дарослыя, дапаможам разабрацца малому ў гэтым вялізным свеце маленькіх насякомых. У нашым дзіцячым садзе прайшла займальная забаўка "Дзіўны свет насякомых". Дзеці даведаліся, што кожны жучок выконвае пэўную ролю ў навакольным свеце. Ды і самі яны пабылі сёння маленькімі жучкамі: паляталі, пажужалі ды папрыгалі!
Мы нават спрабавалі замаляваць. І такія прыгожыя матылі ў нас атрымаліся!
З мэтай папярэджання пажараў, іншых надзвычайных сітуацый і гібелі людзей ад іх у перыяд з чэрвеня па жнівень бягучага года пройдзе рэспубліканская акцыя «Канікулы без дыму і агню», у рамках якой работнікі Петрыкаўскага РАНС правядуць прафілактычныя мерапрыемствы ва ўсіх прышкольных і аздараўленчых лагерах раёна.
Наперадзе доўгачаканае цяпло і канікулы, а значыць, вялікую частку часу дзеці будуць праводзіць на свежым паветры. Каб адпачынак пакінуў прыемныя ўражанні і ўспаміны, а непрыемнасці не азмрочылі тры летнія месяцы, варта загадзя падумаць пра бяспеку дзяцей.
1 чэрвеня – Міжнародны Дзень абароны дзяцей і захавання міру на зямлі. Гэты дзень прысвечаны ўсім дзецям! 3 чэрвеня ў нашым дзіцячым садзе прайшло свята, які атрымаўся яркім, вясёлым і цікавым. Гучалі дзіцячыя песні, выконваліся музычна-рытмічныя практыкаванні. Дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел у спаборніцтвах і эстафетах, а таксама атрымалі масу станоўчых эмоцый ад паветраных шароў.
У сувязі з правядзеннем летніх аздараўленчых мерапрыемстваў,
на падставе пастановы Савета Міністраў РБ ад 30.11.2018г. № 863 з 01.06.2019г па 29.08.2019г.
(летні перыяд тэрмінам да 90 дзён)
Кошт дзённага рацыёну харчавання дзяцей павялічваецца на 10% і складае:
для дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў (яслі) +23 капейкі- 2.50
для дзяцей ва ўзросце 3-6 гадоў (сад) +29 капеек -3.16
30 мая ў дзіцячым садзе адбыўся выпускны для выхаванцаў старэйшай групы. Гэта падзея для дзяцей, выхавальнікаў і бацькоў, несумненна, была і радаснай і трохі сумнай. Радаснай ад таго, што ў дзяцей пачынаецца школьнае жыццё, поўнае новых здзяйсненняў і ўражанняў. Сумным, ад таго, што даводзіцца развітвацца з любімымі выхавацелямі і сябрамі.
Дзеці разам з выхавацелямі падрыхтавалі свята, на якім яны праявілі ўсе свае таленты: спявалі песні, танцавалі, расказвалі вершы. Прагучалі словы пажадання ад выхавальнікаў і словы падзякі ад бацькоў.
30 мая адбыўся апошні званок для выпускнікоў 11 класа дзяржаўнай установы адукацыі "Курыціцкая сярэдняя школа".
Выхаванцы нашага дзіцячага сада павіншавалі выпускнікоў з гэтым цудоўным святам.
Ад усёй душы пажадалі выпускнікам поспехаў, сілы і ўпэўненасці! Жадалі горда ісці па жыцці, годна несці імя прадстаўнікоў сваёй школы і сваёй Малой Радзімы!
У мэтах фарміравання навыкаў бяспечных паводзін на вадаёмах, паблізу вадаёмаў, - адбылася сустрэча з прадстаўніком АСВОД.
Вельмі даступна, у межах дзіцячага разумення і ўспрымання адбылася цікавая гутарка. Дзеці былі актыўныя ў зносінах, адказвалі на пытанні, усё ім было цікава.
23 мая ў першым класе прайшло свята "Развітанне з букваром» - самы доўгачаканы дзень для першакласнікаў.
На гэтае свята завіталі выхаванцы старэйшай рознаўзроставай групы.
Мэта свята - захаваць цікавасць, якая з'явілася ў дзяцей, калі яны навучыліся чытаць.
У гэты дзень малыя развітваліся са сваёй першай кнігай, якая адчыніла ім дзверы ў свет ведаў, расказвалі вершы пра літары, спявалі вясёлыя песні і прыпеўкі пра школу адгадвалі загадкі, складалі з літар словы.
Свята атрымалася яркім і незабыўным. Па заканчэнні казачнага падарожжа вучні паабяцалі ніколі не забываць сваю першую кнігу «Буквар» і чароўныя моманты дзяцінства, а таксама падарылі выхаванцам дзіцячага сада паветраныя шары.
Пройдзе трохі часу, і юныя чытачы змогуць самастойна адкрываць новыя таямніцы на забаўляльнай дарозе ведаў і адкрыццяў. Пажадаем ім поспеху на гэтым шляху пазнання!
У майскія дні частай пагоднай з'явай становіцца навальніца. Самая вялікая небяспека пры навальніцы - маланка. Каб пазбегнуць яе, трэба ведаць як сябе паводзіць падчас непагадзі.
Першая дапамога пры паразе маланкай:
• хутка вызначыць стан пацярпелага
• неадкладна правядзіце рэанімацыйныя мерапрыемствы: штучнае дыханне, непрамы масаж сэрца
• сагрэйце пацярпелага
• апрацуйце месцы апёкаў і спадарожныя раны
• дайце анальгін
• тэрмінова дастаўце пацярпелага ў бальніцу.
ПАРАДЫ СПЕЦЫЯЛІСТАЎ МНС, ДА ЯКІХ ВАРТА ПРЫСЛУХАЦЦА
Супрацоўнікі нашай установы прынялі актыўны ўдзел у раённым суботніку па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні тэрыторыі.
У рамках раённага этапу Рэспубліканскага фестывалю педагагічных ідэй “Каб мова родная гучала”, педагогам Ганчаровай Н.Л. была распрацавана метадычная распрацоўка з выкарыстаннем гульнявой інавацыйнай тэхналогіі лэпбук "Беларуская нацыянальная кухня".
Мэта лэпбука – знаёмства выхаванцаў з беларускай нацыянальнай кухняй, з яе асаблівасцямі прыгатавання традыцыйных беларускіх страў, з беларускімі прыказкамі і загадкамі.
Пачатак мая - гэта заўсёды трапяткая падрыхтоўка да свята вялікай Перамогі! Напярэдадні святкавання дня радасці і смутку мы з дзецьмі праводзім гутаркі аб тых, хто абараняў нашу Радзіму чатыры гады, неслі страты самых дарагіх, родных, каханых, блізкіх людзей.
Сёння мы з дзеткамі пайшлі ўскладаць кветкі да помніка загінуўшым у ВАВ.
З мэтай прыцягнення ўвагі да праблемы дзіцячага свавольства з агнём і гібелі дзяцей на пажарах, зніжэння колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і забеспячэння іх агульнай бяспекі ў перыяд з 11 мая па 1 чэрвеня на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна пройдзе рэспубліканская акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!», прысвечаная Міжнароднаму дню сям'і і Міжнароднаму дню абароны дзяцей.
Жадаем, каб над галавой заўсёды было мірнае неба, каб гэты свет кожны дзень дарыў толькі шчасце, радасць, вясёлыя ўсмешкі і звонкі смех дзяцей. Хай адгалоскі вайны застануцца толькі ў кнігах і фільмах, няхай у нашых сэрцах жыве гонар за подзвігі герояў Айчыны!
Яркім, чароўным, незабыўным можна назваць фестываль творчасці дзяцей дашкольнага ўзросту «Які цудоўны гэты свет», які прайшоў 30 красавіка. Кожны нумар быў уражлівым, захапляльным, таленавітым і шчырым у сваім выкананні. Падтрымаць маленькіх зорачак прыйшлі іх бацькі, бабулі. Дзеткі парадавалі іх беларускімі песнямі і танцамі. Хацелася як мага даўжэй глядзець, слухаць, радавацца юным талентам!