25 сакавіка прайшоў раённы суботнік. Дзякуй усім, хто прыняў удзел!!!
Навіны
25 сакавіка з 20.30 да 21.30 праводзіцца штогадовая міжнародная акцыя «Гадзіна Зямлі». Мэты і задачы акцыі накіраваны на прыцягненне ўвагі грамадскасці да пытанняў энергазберажэння і экалогіі і адпавядаюць правадзімай ў рэспубліцы палітыцы павышэння энергаэфектыўнасці і замацавання ў грамадстве псіхалогіі эканоміі і беражлівасці.
17.03.2017 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі "Яслі-сад №5 г.Петрыкава» прайшоў раённы этап абласнога конкурсу прафесійнага майстэрства "Лепшы кухар установы дашкольнай адукацыі 2017 года».
У конкурсе ад нашай установы прыняла ўдзел кухар Картыннік Галіна Мікалаеўна.
Кухар была прызнана лепшай у намінацыі "Самая арыгінальная страва".
Віншуем Галіну Мікалаеўну!
7 сакавіка ў дзіцячым садзе адбыўся ранішнік, прысвечаны 8 сакавіка. Педагогі сумесна з выхаванцамі на працягу месяца рыхтаваліся да свята: вучылі песні, танцы і вершы, рыхтавалі падарункі для мам. Дзеці на ранішніку выконвалі вершы пра вясну і матулю, спявалі песні, танчылі, гулялі.
Весела прайшлі жартоўныя конкурсы і гульні з бацькамі. Выхаванцы дзіцячага сада пасля завяршэння ранішніка падарылі матулям кветкі вырабленныя сваімі рукамі. Бацькі павіншавалі ўвесь жаночы калектыў установы са святам.
Свята, несумненна, прыўнесла ў жыццё дзіцячага сада атмасферу вясновай радасці і шчасця.
Дарагія жанчыны!
Віншуем Вас з Міжнародным жаночым днём. Глыбока сімвалічна, што галоўны жаночы дзень у годзе супадае з першымі нясмелымі крокамі вясны па нашай планеце! Бо жанчыны, як і сама вясна, - прыгожыя, далікатныя і крышачку ранімыя, таму і маюць патрэбу ў дакладным мужчынскім каханні і надзейнай абароне ... Мілыя жанчыны, дарагія калегі, жадаем вам вечнай маладосці і неўвядальнай прыгажосці, хай здароўе з кожным годам мацнее, а настрой заўсёды будзе выдатным! Хай сёння дома вас чакаюць кветкі і падарункі, вясёлы смех і добрыя пажаданні і, вядома ж, верныя сябры!
Паважаныя бацькі!
Запрашаем Вас 7 сакавіка ў 10.30 на ранішнік, прысвечаны 8 сакавіка!
Штогод 1 сакавіка ў рамках Сусветнага дня грамадзянскай абароны ў установе адукацыі праводзіцца Дзень абароны дзяцей ад надзвычайных сітуацый. З самай раніцы педагогі і супрацоўнік МНС Герасіменка М.М. разам з дзецьмі ўспаміналі правілы бяспечных паводзін дома і на вуліцы, у лесе і на транспарце. Выхаванцы дэманстравалі добрыя веды ў дадзеных пытаннях. Пасля агульнай эвакуацыі, якая прайшла без парушэнняў і своечасова, дзеці малодшага і старэйшага дашкольнага ўзросту сумесна з выхавацелямі пагулялі ў цікавыя рухомыя і дыдактычныя гульні (па тэме мерапрыемства), пагутарылі і яшчэ раз успомнілі правілы бяспечных паводзін.
23 лютага навучэнцы 1 класа і выхаванцы старэйшай групы спаборнічалі ў спрыту, кемлівасці і шпаркасці. Перамагла дружба!
Паважанныя мужчыны!
Віншуем з Днём абаронцы Айчыны і ад чыстага сэрца хочам пажадаць захоўваць спакой і ўпэўненасць у любой жыццёвай сітуацыі, здзяйсняць прыгожыя і добрыя ўчынкі, берагчы і моцна любіць сваіх родных, клапаціцца пра будучыню і дасягаць вялікіх вышынь поспеху.
Змяніліся грашовыя нормы расходаў на харчаванне ва ўстановах адукацыі Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 03 лютага 2017 г. № 95 «Аб унясенні змяненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 красавіка 2013 года № 317" устаноўлены новыя грашовыя нормы на харчаванне навучаючых ў дашкольных установах адукацыі.
У сувязі з гэтым, з 15 лютага 2017 года бацькоўская плата за харчаванне складае:
сад - 2 рублі 37 капеяк.
14 лютага ў дзіцячым садзе прайшла музычная забава дзень заканных, Дзень святога Валянціна. Мерапрыемства адбылося выдатнае , эмацыйнае, яркае і запамінальнае.
10.02.2017г у дашкольнай установе адбыўся адкрыты занятак у старэйшай рознаўзроставай групе. Мерапрыемства правяла выхавацель Картыннік В.І. Цель гэтага занятка - далучэнне дзяцей да істокаў сямейнай культуры і старажытных традыцый.
Наведванне настаўніцай пачатковых класаў Ганусевіч Алай Міхайлаўнай занятка выхавацеля старэйшай рознаўзроставай групы Картыннік Валянціны Іванаўны.
Адно задавальненне гуляць з дзецьмі і рабіць вырабы на ўчастку. Выхаванцам вельмі падабаецца тварыць са снегу и вады. А працэс замарожвання каляровай вады выклікаў столькі радасці ў дзяцей, што хлопчыкі і дзяўчынкі патрабавалі ў выхавцеляў болей замарожваць розных каляровых фігурак. Глядзіце што ў нас атрымалася ў фотаальбоме "Зімовы забавы".
17 студеня у дзіцячым садзе прайшла забава "Цягнік здароўя". Удзельнічаючы у гэтай забаве выхаванцы атрымалі масу станоўчых эмоцый, зарадзіліся энергіяй.(гл.фотаальбом)
У пятніцу, 13 студзеня, у дзіцячым садзе прайшлі Калядкі. Арганізавала гэтае мерапрыемства музычны кіраўнік Качэля Н.У. сумесна з выхавацелям старэйшай рознаўзроставай групы Картынік В.І. Педагогі пастараліся перадаць атмасферу Каляд: ўрачыстасць, атрыбутыка (сімволіка, святочнае ўбранне, традыцыйныя героі), нацыянальныя касцюмы, якія спрыялі эмацыйнаму успрыманню свята, зрабілі на дзяцей незабыўныя ўражанні. Добры эмацыйны настрой падарылі выхаванцы і працоўнікам дзіцячага сада. Яны выканалі калядныя песні, прыказкі, заклічкі, услаўляючы Каляду. Удзельнічаючы ў такіх мерапрыемствах, выхаванцы далучаюцца да культуры і традыцый беларускага народа.
Гэта з'яўляецца неад'емнай часткай маральна-патрыятычнага выхавання. Да Каляд у дзіцячым садзе рыхтаваліся сур'ёзна: з дзецьмі праводзілася папярэдняя праца, іх знаёмілі з гісторыяй свята, з традыцыямі, якія яго суправаджаюць, развучваліся песні, прыпеўкі.
У прыбраных касцюмах, з песнямі і заклічками, з пажаданнямі багацця і шчасця яны абышлі ўвесь дзіцячы сад: яны - калядоўшчыкі.
Свята ў выхаванцаў пакінула незабыўныя ўражанні. Яно атрымалася вясёлым, шумным і відовішчным. Добры эмацыйны настрой падарылі калядоўшчыкі і супрацоўнікам дзіцячага сада. «Гаспадары» былі шчодрыя, частавалі гасцей прысмакамі: цукеркамі, вафлямі і іншым.
Зіма - цяжкі час для птушак, асабліва калі яна суровая і снежная, як у гэтым годзе. Патрэбна падтрымаць птушак зімой, зрабіць для іх кармушкі і падсыпаць корм. Нашы выхаванцы разам з педагогамі не забываюць аб зімуючых птушках і сочаць за кормам у кармушках. Калі дзеці выходзяць на прагулку, то яны абавязкова харчуюць птушак: салам, хлебам,крупамі і іншым. Гл.фотаальбом
Как защитить себя от простуды и гриппа?
Заболеваемость респираторными инфекциями каждый год традиционно высока в течение всего периода с начала ноября до конца марта. Объясняется это, правда, не только погодными условиями, но и особенностями циркуляции вирусов, а также тем, что возрастает количество контактов между людьми, особенно между детьми в детских садах и школах. Осенью и зимой мы реже бываем на свежем воздухе, больше находимся в закрытых помещениях, где созданы все условия для обмена вирусами. Плюс общая ослабленность организма в этот период. Поэтому необходимо помнить о мерах профилактики при простудных заболеваниях, т.к. она не менее, а может быть, и более важна, чем их лечение.
Пусть Рождество войдет в ваш дом,
С собой неся всё то, что свято!
Пусть будут смех и радость в нём,
От счастья и душа богата!
Пускай уютом дышит дом,
Пусть ангел вас оберегает!
Мы поздравляем с Рождеством
И только лучшего желаем!