З усёй Еўропы – у Беларусь. II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года.
Навіны
На календары ўжо вясна! І гэта выдатны час года адкрывае жаночае свята - 8 Сакавіка!
7 сакавіка ў нашым дзіцячым садзе прайшло музычна - забаўляльныя мерапрыемства для дзяцей і бацькоў. Дзеці вельмі стараліся парадаваць сваіх дарагіх матуль і мілых бабуль са святам! Спявалі песні і танцавалі, гулялі ў гульні са сваімі матулямі. Вядома, вельмі хваляваліся, але ўсё прайшло выдатна! Усе былі задаволеныя!
Ні адна мама не засталася без падарунка, кожнае дзіця ўручыла сваёй матулі прыгожы, зроблены з любоўю сваімі ручкамі падарунак.
Вельмі прыемна было яшчэ і тое, што на наша свята завіталі ветэраны працы. З вялікай удзячнасцю і павагай дзеці і працаўнікі дзіцячага сада павіншавалі іх са святам, і пажадалі ўсяго найлепшага!
Свята, несумненна, прыўнесла ў жыццё дзіцячага саду атмасферу вясновай радасці і шчасця.
Са святам ВАС, мілыя жанчыны!
Нарэшце прыйшла доўгачаканая вясна! У нас на падаконніках ужо зазелянеў агарод! Нашы дзеці з задавальненнем і цікаўнасцю сеялі насенне, высаджвалі цыбулю, памідоры, перац.
У працэсе стварэння агарода дзеці даведаліся аб будове раслін, навучыліся рыхліць глебу, правільна паліваць расліны. А назіранне за ўсходамі раслін і іх ростам прывялі дзяцей у захапленне!
Агарод наш мы вырашылі «ажывіць». Збанкі з пластыкавых бутэлек ператварыліся ў пацешных жывёл і птушак. Агарод наш проста дзіва!
Па сігнале трывожнай кнопкі аператыўна і зладжана быў арганізаваны выхад дзяцей з будынка. Эвакуацыя прайшла згодна схеме, без панікі і мітусні. Дадзенае вучэнне дапамагае наглядна ўсвядоміць, як, не паддаючыся паніцы, у выпадку небяспекі хутка пакінуць памяшканне.
Веды асноўных правілаў бяспекі неабходна прывіваць дзецям з самага ранняга дзяцінства, каб у будучыні кожнае дзіця магло без панікі знайсці выйсце з любой небяспечнай сітуацыі.
У нашым дзіцячым садзе прайшло музычна-спартыўнае свята, прысвечанае Дню абаронцаў Айчыны. Цікава і весела прайшлі эстафеты «Лётчыкі », « Разведчыкі » і інш.
Ўдзельнікі добра падрыхтаваліся да спаборніцтваў і таму перамагла дружба. Усе атрымалі эмацыйны зарад і жаданне служыць у шэрагах беларускай арміі!
Дзяўчынкі павіншавалі хлопчыкаў салодкімі падарункамі і вырабамі, зробленымі сваімі рукамі. А таксама жаночы калектыў дзіцячага сада павіншаваў сваіх калег мужчын з Днем абаронцаў Айчыны.
З 20 лютага па 1 сакавіка ў рэспубліцы праводзіцца "Адзіны дзень бяспекі».
Задачы «Адзінага дня бяспекі» - фарміраванне сумеснымі намаганнямі ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем.
Дзень Святога Валянціна — гэта дзень дружбы і любові. Усе людзі дораць адзін аднаму свае ўсмешкі, пажаданні, абменьваюцца словамі любові. Сёння ў нас адбылося святочнае мерапрыемства, прысвечанае гэтаму святу. Дзеці даведаліся шмат чаго цікавага пра тое, як святкуецца гэты дзень у розных краінах, аб яго гісторыі, сімвалах і упрыгожваннях. Цудоўныя і вясёлыя конкурсы выклікалі мора ўсмешак, задавальнення.
Калі мы захаваем прыроду, то ўсё вакол можна сузіраць не па малюначках, а наяве!
Для дзяцей свята -гэта мора весялосці і добрага настрою. Зімовае мерапрыемства "Забавы Снегавіка" пад такім настроем і прайшло. Пад вясёлую музыку дзеткі ўвайшлі ў святочны зал. На свята ў госці прыйшоў вясёлы Снегавік, які забаўляў іх на працягу ўсяго мерапрыемства. Удзельнікі былі падзеленыя на дзве каманды: «Сняжынкі» і «Ільдзінкі». Прывітаўшы адзін аднаго прынялі актыўны ўдзел у эстафетах.
Прафілактыка грыпу ў дзяцей — гэта эфектыўны комплекс мерапрыемстваў, якія дапамогуць абараніць здароўе дзяцей ад небяспечнага віруса.
Сёння мы вырашылі зробіць дзень эксперыментаў з колерам.
Сутнасць працэсу простая: дзіця набірае трохі фарбы на пэндзаль і фарбуе ваду ў шкляначцы. Потым набірае фарбы іншых колераў, дадае іх і глядзіць, што атрымліваецца. З сіняга і жоўтага атрымліваецца зялёны, з чырвонага і жоўтага – аранжавы, а яшчэ можна зрабіць бэзавы і іншыя даволі-такі арыгінальныя адценні.
Сёння мы робім каляровыя ільдзінкі - гэта вельмі проста! Імі можна ўпрыгожыць падзелкі, пабудаваць незвычайную ледзяную крэпасць і проста весела правесці час.
Паважаныя бацькі, запрашаем прыняць удзел у зборы макулатуры и металалому.
Мы будзем вельмі вам удзячны за дапамогу!
Сёння на прагулцы ў нас казачны настрой, таму ўчасткі нашага дзіцячага саду ператвараюцца ў снежную казку. Нам вельмі падабаецца гуляць на зімовым участку, а з пабудовамі ўдвая цікавей.
Добрага ўсім настрою!
Калі вам надакучыла глядзець на манахромныя снежныя прасторы, прыйшоў час, каб зрабіць свет каляровым. Як? Вельмі проста! На снезе, як і на паперы, можна маляваць, толькі ніякіх абмежаванняў па фармаце тут няма. Клічце дзетак і выходзіце з фарбамі на вуліцу. Вясёлая творчая прагулка вам гарантаваная!
Памятка па забеспячэнні бяспекі пры катанні з горак
На сённяшні дзень у свеце існуе адно пацешнае і вельмі маладое свята – Дзень снегу. Бо і дарослыя і дзеці так любяць зімовую пару як раз з-за гэтай выдатнай прыроднай з'явы, калі горы снегу ўпрыгожваюць зямлю і можна пакатацца на каньках, лыжах, санках, пагуляць у снежкі і зляпіць снежную бабу.
У нашым дзіцячым садзе стала добрай традыцыяй правядзенне забавы «Развітанне з навагодняй ялінкай».У госці да дзеткам прыходзілі казачныя героі.
Свята яркае, багатае ўражаннямі, незабыўнае, поўнае чароўных гукаў і фарбаў, пакідае яркі след у душы дзіцяці.
Дзеці вельмі любяць зімовы час года! Бо зімой можна прыдумаць шмат розных, цікавых заняткаў і гульняў. Снегавік - адзін з неад'емных атрыбутаў зімы. Лепка Снегавіка - зімовая забава, знаёмая ўсім з дзяцінства.
Вядома ж, асноўную працу па вырабе снегавіка ўзялі на сябе выхавальнікі, але маленькія памочнікі былі заўсёды побач. Спачатку мы з дзецьмі зляпілі са снегу маленькія камячкі, а затым каталі іх па снезе, каб камякі павялічваліся ў памеры.
Камяк на камяк і яшчэ адзін камяк - вось і атрымаўся Снегавік!