Навіны

Масляніца - адзін з самых любімых святаў нашых выхаванцаў.
Для дзяцей ДУА "Курыціцкі дзіцячы сад" было праведзена вулічнае гулянье з песнямі і пляскамі, з конкурсамі, народнымі гульнямі.

15 сакавіка 2024 года ў ДУА "Курыціцкі дзіцячы сад" прайшлі мерапрыемствы, прымеркаванныя да дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Выхаванцы пазнаеміліся з сімволікай нашай дзяржавы, замацавалі веды аб правах дзіцяці, якія прапісаны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Напярэдадні свята ў ДУА "Курыціцкі дзіцячы сад" прайшло мерапрыемства, прысвечаннае жаночаму Дню 8 сакавіка.

1 сакавіка 2024 года в ДУА "Курыціцкі дзіцячы сад"была праведзена трэніровачная эвакуацыя. Эвакуацыя праводзілася з мэтай удасканалення ведаў і практычных навыкаў супрацоўнікаў і дзяцей дзейнічаць ва ўмовах надзвычайнай сітуацыі.

У рознаўзроставай старэйшай групе з'явіўся агарод на падаконіку.
У дзяцей дашкольнага ўзросту вельмі моцна праяўляецца цікавасць да працэсу вырошчвання раслін. яны з велізарным задавальненнем назіраюць за першымі зялёнымі парасткамі, за тымі працэсамі, якія яны запсцілі самі.

28 февраля 2024 в 12:53 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

23 лютага у Рэспубліцы Беларусь святочна адзначаецца Дзень абаронца Айчыны і Узброеных Сіл.

Сення ДУА"Курыціцкі дзіцячы сад"прайшло спартыўнае свята прысвечанае Дню абаронца Айчыны.

23 февраля 2024 в 06:54 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

Сумесная дзейнасць педагогаў, бацькоў і дзяцей - гэта магчымасць правесці час разам, даведацца пра нешта цікавае і пазнавальнае.
У малодшай і старэйшай рознаўзроставых групах прайшлі тэматычныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню роднай мовы: "Незвычайнае падарожжа па любімых казках", "Скажы сваё слова па-беларуску ", "Беларуская скарбонка", "Беларускія народныя гульні".

21 февраля 2024 в 21:08 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

Агарод на падаконніку — прыемны і карысны занятак. Выхаванцы надзелі фартухі і дружна прыступілі да пасадкі гародніны. Цяпер выхаванцы штодня будуць назіраць за ростам культур, з задавальненнем паліваць расліны. Агарод наш атрымаўся проста выдатным.

16 февраля 2024 в 21:02 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

У рамках тыдня "Беларускай кухні" выхаванцы малодшай рознаўзроставай групы разам з выхавальнікам Качэля Н.У. вучыліся гатаваць традыцыйную беларускую страву– дранікі.

15 февраля 2024 в 20:56 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

Сення з выхаванцамі дзяржаўнай установы адукацыі "Курыціцкі дзіцячы сад" была праведзена забава "Дзень сяброў". Мэта мерапрыемства - садзейнічаць развіццю сяброўскіх адносін паміж дзяцьмі и згуртаванню калектыва.

14 февраля 2024 в 14:32 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

У рамках "Тыдня беларускай кухні" з выхаванцамі старэйшай групы ДУА "Курыціцкі дзіцячы сад" прайшла займальная гутарка "Нашы продкі самі елі і гасцей частавалі". Замацавалі веды пра побыт продкаў, смачныя стравы.

13 февраля 2024 в 14:13 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

Выхаванцы малодшай рознаўзроставай групы акунуліся ў свет прафесій. Малыя ў гульнявой у форме спазнаюць свет дарослых.

12 февраля 2024 в 14:20 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

Фарміраванне элементарных матэматычных уяўленняў мае вялікае значэнне ў разумовым развіцці дашкольнікаў. У працэсе заняткаў дзеці атрымліваюць тыя веды, уменні і навыкі ў галіне матэматыкі, якія адпавядаюць іх узросту.
Гульнявая дзейнасць-вядучая для дашкольнікаў.
Выхавальнікі спецыяльна-арганізаваную дзейнасць выбудоўваюць на аснове гульнявой матывацыі, выкарыстоўваючы разнастайны дыдактычны матэрыял, а гэта спрыяе падтрыманню цікавасці да заняткаў.

8 февраля 2024 в 18:47 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

Выхаванцы малодшай рознаўзроставай групы выкарыстоўвалі на занятку па маляванні нетрадыцыйную тэхніку малявання. Малыя спрабавалі маляваць фарбамі па ільдінках, назіраючы як фарба распаўзаецца па ўсёй паверхні ільдзінак. Дзецям вельмі спадабаліся іх рознакаляровыя кубікі лёду. Затым сумесна з выхавальнікам правялі шэраг досведаў, падчас якіх даведаліся пра ўласцівасці лёду.

1 февраля 2024 в 15:15 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

Радзіма, Айчына. ... У каранях гэтых слоў блізкія кожнаму вобразы: Маці і бацька, бацькі, тыя, хто дае жыццё новай сутнасці. Выхаванне пачуцця патрыятызму ў дашкольнікаў-працэс складаны і працяглы. Любоў да блізкіх людзей, да дзіцячага садка, да роднага горада і роднай краіны адыгрываюць вялікую ролю ў станаўленні асобы дзіцяці.
Знаёмства дзяцей з родным краем: з гісторыка-культурнымі, нацыянальнымі, геаграфічнымі, прыроднымі асаблівасцямі фарміруе ў іх такія рысы характару, якія дапамогуць ім стаць патрыётамі грамадзянінам сваёй Радзімы.
У сувязі з сучаснымі патрабаваннямі дашкольнай адукацыі кожны педагог шукае новыя падыходы, ідэі ў сваёй педагагічнай дзейнасці. Вось і педагогі ў сумеснай працы дарослы і дзеці зрабілі метадычны дапаможнік – лэпбук"2024 - год якасці".

19 студзеня - Дзень выратавальніка Беларусі. Кожную гадзіну супрацоўнікі МНС выбаўляюць з бяды аднаго чалавека і выязджаюць у сярэднім на пяць баявых заданняў. Такая іх асабістая статыстыка. А за сухімі лічбамі – лёсы людзей. Выратавальнік-папулярная прафесія ў выхаванцаў, многія хлопчыкі і нават дзяўчынкі хацелі б стаць у будучыні падобнымі на доблесных пажарных. А спрыяе гэтаму сістэматычная праца педагогаў і плённае супрацоўніцтва з прадстаўнікамі МНС. Сёння ў дзіцячым садзе праведзены шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню выратавальніка. Выхаванцам было прапанавана паўдзельнічаць у конкурсе малюнкаў "Пажарныя-ратавальнікі адважныя", правесці эксперыменты з агнём і вадой, замацаваць атрыманыя веды ў віктарыне «правілы гэтыя запомніце, дзеці!».

Дзеці старшай рознаўзроставай групы займаліся эксперыментаваннем.
Галоўная задача дадзенай эксперыментальнай дзейнасці заключалася ў тым, каб навучыць дзяцей перадаваць вынікі эксперыментавання, выкарыстоўваючы ў прамовы якасныя прыметнікі, развіваць дапытлівасць і ўяўленне.

Адшумелі навагоднія святы, прыйшоў час здымаць цацкі з елкі, хаваць іх у скрынкі да наступнага Новага года... Але як можна расстацца з навагодняй прыгажуняй, не падзякаваўшы яе за цудоўныя святы, не развітаўшыся да будучай зімы?
16 студзеня 2024 года прайшло свята «Развітанне з навагодняй ёлкай». Выхаванцам дзіцячага сада ўдалося яшчэ разок зазірнуць у свет чароўнай навагодняй казкі.
Мерапрыемства атрымалася вясёлым, шумным і займальным. Да дзяцей прыходзілі героі рускіх народных казак-Баба Яга, Міхаіл Патапыч, Снягурка і Дзед Мароз з якімі дзеці вадзілі карагоды, спявалі песні, распавядалі вершы, удзельнічалі ў цікавых гульнях.

Выхаванцы рознаўзроставай старэйшай групы выкарыстоўвалі нетрадыцыйную тэхніку малявання пры дапамозе харчовай плёнкі.

Прагулка ў дзіцячым садзе зімой не толькі выдатны час для забаў на адкрытым паветры, але і выдатны спосаб аздараўлення.
Падчас прагулкі дзеці атрымліваюць зарад бадзёрасці і добры настрой, да таго ж сумесная дзейнасць развівае сацыяльныя навыкі і выхоўвае прыязнасць, пачуццё адказнасці.
Дзеці любяць зіму, бо зіма - гэта свежае марознае паветра і чароўнае ўбранне прыроды.
А колькі радасці дастаўляе малышам катанне на санках, гульні са снегам, збудаванне снежных пабудоў.