Дзякуй усім бацькам, хто прыняў удзел у выставе "Эх, бульба ,бульбачка!
Навіны
21.09.2017 у установе адукацыі прайшоў бацькоўскі сход. Былі разгледжаны такія пытанні: выбары апякунскага савета, наведванне дзяцей дзіцячага сада, платныя адукацыйныя паслугі, харчаванне выхаванцаў у дзіцячым садзе, развіцце дапытлівасці дзіцяці. Бацькоўскі сход адбыўся у форме круглага стала.
Сення у дзіцячым садзе прайшла забава "Восень". Гэта было сумеснае мерапрыемства двух рознаўзроставых груп, дзе выхаванцы паказалі свае навыкі і уменні у выкананні танцаў, гульняў, песняў.
Наведванне настаўніцы пачатковых класаў Зубар Ганны Пятроўны занятка выхавацеля Картынік Валянціны Іванаўны
1 верасня дзеці старэйшай групы з выхавацелям пабывалі на экскурсіі ў школе і пазнаёміліся з прафесіяй настаўніка, а таксама пабывалі у ролі вучняў. У захапленні былі дзеці, калі ўвайшлі ў прыгожы утульны клас, селі за парты і адчулі сябе школьнікамі.
Вось і падыходзіць да канца яркае, цёплае, поўнае радасных падзей і ўспамінаў лета! Нашы хлопцы і дзяўчынкі выраслі, папрыгажэлі, загарэлі. Прыйшоў час сказаць: "Лета, да пабачэння!" Развітанне атрымалася вясёлым і яркім: з песнямі, танцамі і гульнямі! гл. альбом "Да пабачэння, лета!"
14 жніўня праваслаўныя хрысціяне святкуюць Мядовы Спас, у народзе - Макавей. Традыцыйна ў царкве свецяць ваду, кветкі і мак. Пасля чаго яны становяцца целебнымі.
Выхаванцы дзіцячага сада наведалі царкву у гэтае свята, дзе іх пазнаемілі з гісторыяй Мядовага Спаса, з традыцыямі, прымаўкамі і прыкметамі, звязанымі з гэтым святам.Трэба адзначыць, што дзеці вельмі уважліва слухалі і з задавальненнем прымалі удзел у гэтым мерапрыемстве.
Мядовы Спас! Мядовы Спас!
Спяшаецеся мёд сабраць зараз!
Мёд зімой ўпрыгожыць пост,
Дзеткам ён падорыць рост,
Сілу - тым, хто саслабеў
Свята! Свята! Мёд паспеў!
Акцыя «Мы - разам!»
У установе была праведзена 02.08. 2017 года, мэтай якой стала ўшанаванне працаўнікоў вёскі, далучэнне да нацыянальнай культуры, народным традыцыям, развіццё цікавасці ў выхаванцаў да прафесій хлебароба, камбайнёра, трактарыста, выхаванне любові да роднай зямлі, павага да людзей якія працуюць у сельскай гаспадарцы.
Педагогі і выхаванцы прынялі актыўны ўдзел у рэалізацыі распрацаваных мерапрыемстваў у рамках акцыі.
Есць шмат відаў і форм работы з бацькамі, але найбольш дзейснымі з'яўляюцца актыўныя формы ўзаемадзеяння, калі бацькі - не толькі гледачы, але і ўдзельнікі сустрэч і мерапрыемстваў. Адной з такіх форм стала 21.07.2017г сумесная спартыўная забава "Матуля, бабуля і я". Удзельнікамі спартыўных эстафет былі матулі, бабулі і дзеці.
Вялікі дзякуй усім удзельнікам гэтага мерапрыемства: матулям - Баўсун Валянціне Сяргееўне, Баўсун Аксане Пятроўне, Налецька Алене Андрэеўне, бабулям - Калядзе Валянціне Філіпаўне, Картынік Валянціне Іванаўне, Баўсун Марыіі Мікалаеўне.
Спартыўная забава адбылася цікавай, вяселай і задорнай.
Паважаныя бацькі!
У сувязі з правядзеннем касметычнага рамонту ў дашкольнай установе
з 25.07.2017г па 31.07.201г эксплуатацыя дзіцячага сада будзе прыпыненая.
Экскурсія - важная форма арганізацыі навучання ў дзіцячым садзе. Экскурсіі даюць магчымасць у натуральнай абстаноўцы знаёміць дзяцей з прыроднымі, культурнымі аб'ектамі, з дзейнасцю дарослых.
Паважаныя дарослыя!
Нашы думкі і перакананні ў спалучэнні з звыклымі дзеяннямі мы штодня перадаем маладому пакаленню. Дарослыя ў сілах зрабіць так, каб дзеці не плакалі ад болю і крыўды, а ўсміхаліся ад шчасця і радасці!
Дарагія бацькі,настаўнікі і ўсе дарослыя людзі! Памятайце, што для кожнага дзіцяці любое наша слова, падмацаванае добрым учынкам, становіцца той пуцяводнай ніткай, якая павядзе іх праз ўсё жыццё. Толькі сваім прыкладам і учынкамі можна вырасціць і выхаваць шчаслівых, мэтанакіраваных, талерантных, адказных, неабыякавых грамадзян сваёй краіны!
Давайце падаваць толькі добры прыклад! Дзіця бярэ за ўзор нашы паводзіны і будзе вучыцца ў нас, дарослых, як спраўляцца з гневам без прымянення сілы. Нельга недаацэньваць важнасць слоў "Я цябе люблю". Дзеці любога ўзросту маюць патрэбу ў адабрэнні, падтрымцы, размове "па душах". Яны хочуць чуць "Я ганаруся табой!"
Нашы дзеці! Яны глядзяць на нас і спадзяюцца, што у нашых душах ёсць месца для іх, для іх пачуццяў і перажыванняў, для іх любві іх веры!!!
Задумайцеся! Ці адпавядаем мы іх надзеям?!
Міжнародны дзень дзяцей - адзін з самых старых міжнародных святаў. Рашэнне аб яго правядзенні было прынята ў 1925 годзе на Сусветнай канферэнцыі, прысвечанай пытанням дабрабыту дзяцей, у Жэневе. Гісторыя замоўчвае, чаму гэтае дзіцячае свята было вырашана адзначаць менавіта 1 чэрвеня.
Міжнародны дзень дзяцей - гэта, перш за ўсё, напамін дарослым аб неабходнасці выканання правоў дзяцей на жыццё, на свабоду меркавання і рэлігіі, на адукацыю, адпачынак і вольны час, на абарону ад фізічнага і псіхалагічнага гвалту, на абарону ад эксплуатацыі дзіцячай працы як неабходных умоваў для фарміравання гуманнага і справядлівага грамадства. У нашым дзіцячым садзе Міжнародны дзень дзяцей прайшоў весела і шумна! .