Навіны

16 красавіка ў Беларусі праходзіць рэспубліканскі суботнік. Калектыў ДУА «Курыціцкі дзіцячы сад» удзельнічаў у работах па добраўпарадкаванні і прывядзенню ў парадак тэрыторыі дзіцячага сада і грамадзянскіх кладбішчаў.
Халаднаватае надвор'е не сапсавала настрой, суботнік прайшоў актыўна з карысцю для людзей. Задавальненне ад працы і зносін на прыродзе, добры настрой і зарад аптымізму атрымалі ўсе ўдзельнікі суботніка.

У дзіцячым садзе прайшло спартыўнае свята, прысвечанае 12 красавіка "Дзень касманаўтыкі". Дзеці здзейснілі "Касмічнае падарожжа" ў мінулае: даведаліся гісторыю з'яўлення першых касмічных караблёў і імёны першых заваёўнікаў космасу, убачылі, як выглядае Зямля з космасу, даведаліся, што касманаўтамі могуць быць не толькі мужчыны, але і жанчыны.

7 красавіка выхаванцы дзіцячага сада наведалі царкву на рэлігійнае свята "Благавешчанне".
Дабравешчанне (Благавешчанне, Благавеснік, Звеставанне) - вялікае рэлігійнае свята. У гэты дзень забараняецца выконваць якую б та ні было працу. У народзе так і казалі: "На Благавешчанне нават і птушка пярынкі не занясе на гняздо — такое важнае свята" ці "На Благавешчанне дзеўка касу не пляце, птушка гнязда не ў'е". Да гэтага дня забаранялася чапаць зямлю.
"Благавешчанне святкавалі сёмага красавіка. Лічылася, што ў гэты дзень вясна прыходзіла. Казалі, што да Благавешчання зямля спіць, таму ніхто не капаў зямлю, не паліў смецце, не гарадзіў заборы, нельга было вокны выстаўляць, адкрываць іх. Лічылася, што надвор'е на Благавешчанне прадказвае надвор'е на Вялікдзень.
Дабравешчанне — свята прылёту бусла. У народных павер'ях бусел — гэта птушка, якая прыносіць шчасце, дабрабыт у сям'ю і спрыяе дзетанараджэнню.
У гэты дзень асабліва пільна ўглядаліся ў неба, каб пабачыць першы раз у гэтым годзе бусла.

Усім вядома – смех падаўжае жыццё, стварае добры настрой, бадзёрыць.
Вясёлы і бесклапотны смех дзяцей – найвялікшая радасць для бацькоў і канешне ж для ўсіх, хто мае дачыненне да выхавання гэтых дзяцей.
І першага красавіка, менавіта той дзень, калі грэх не скарыстацца прыемнай нагодай і не павесяліцца ад душы.

Ні для каго не сакрэт, што дзеці заўсёды з задавальненнем малююць фарбамі, займаюцца аплікацыяй. Гэтыя тэхнікі развіваюць успрыманне, маторыку, уседлівасць, акуратнасць.

ДУА "Курыціцкі дзіцячы сад" прыняў удзел у фестывалі-конкурсе "Бяспечнае дзяцінства", арганізаваным з мэтай стварэння дадатковых умоў і ўдасканалення працы з дзецьмі па кірунку бяспекі жыццядзейнасці.

Сёння прайшоў абласны суботнік, у якім прынялі ўдзел работнікі ўстановы .
Удзельнікі суботніка прывялі ў парадак асноўную частку тэрыторыі дзіцячага саду, прыбралі галінкі і лісце.

«Гуканне вясны» - адзін з самых жыццярадасных і аптымістычных абрадаў, якія дасталіся нам ад далёкіх продкаў. Падаплёка цалкам зразумелая: доўгая зіма надакучыла, таму прыход вясны кожны год радуе людзей. І, калі на Новы год прынята зваць Дзеда Мароза, то вясной прынята ладзіць свята і клікаць ці «гукаць» вясну. Клічуць доўгачаканую вясну звычайна ў канцы сакавіка - пачатку красавіка. Часцей за ўсё гэты народнае свята супадае з Дабравешчаннем, калі на Беларусь прылятаюць буслы. Гэтая птушка з'яўляецца галоўным «героем» абраду.

У аўторак, 22 сакавіка, у дзяцей малодшага ўзросту прайшла спартыўная забаўка "Вясёлыя эстафеты".
Рухомыя гульні асабліва любімыя дзецьмі, бо яны-важная крыніца радасных эмоцый.
Атмасфера была камфортнай, добразычлівай. Дзеці з цікавасцю і задавальненнем выконвалі ўсе прапанаваныя заданні.
Усе вялікія малайцы!

Праца дзяцей у дзіцячым садзе шматстайная. Гэта дазваляе падтрымліваць у іх цікавасць да дзейнасці, ажыццяўляць іх ўсебаковае выхаванне.
Нашы маленькія памочніца з вялікім задавальненнем узяліся за мыццё лялек. Вельмі старанна вымывалі і паласкалі цацкі.

У нашым дзіцячым садзе прайшла забаўка " Гуляй Масленіца!" Гэта забаўка штогод праводзіцца, і стала ўжо традыцыйным і любімым для дзяцей. Вось і сёлета дзеці сталі ўдзельнікамі провадаў Масленіцы.
Мы вадзілі карагод, гулялі ў народныя гульні, удзельнічалі ў конкурсах. У заключэнне дзеці з задавальненнем пачаставаліся смачнымі, залацістымі блінамі, якія сталі сімвалам вясны і сонца. Усе з радасцю праводзілі Масленіцу і развіталіся з ёй да наступнага года.

Міжнародны жаночы дзень-8 Сакавіка стаў адзным з самых любімых святаў у свеце. І традыцыяй засталося сустракаць кожную новую вясну выдатным жаночым святам. Гэты дзень сагрэты прамянямі сонца, жаночымі ўсмешкамі, упрыгожаны россыпам кветак.
4 сакавіка прайшоў ранішнік "Маміна краіна", прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню, вельмі было цікава і весела.

Агарод на падаконніку ў дзіцячым садзе падаецца вельмі добрай ідэяй, асабліва, калі хочацца не толькі пакаштаваць свежыя дары прыроды, але і паглядзець на зеляніну. Няма нічога прыемней, калі першая вясновая зеляніна паспявае прама ў цябе на падаконніку. Гэта могуць быць звычайныя цыбуля і памідоры. Агарод на падаконніку - выдатны спосаб для пашырэння ўяўленняў дзяцей аб тым, як даглядаць за раслінамі ў пакаёвых умовах.

25 февраля 2022 в 13:30 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

23 лютага ў нашым садзе прайшло спартыўнае мерапрыемства. Нашы маленькія абаронцы паказалі ўвесь свай спрыт, сілу і кемлівасць. Усе ўдзельнікі добра падрыхтаваліся да спаборніцтваў і таму перамагла дружба!

23 февраля 2022 в 12:15 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

Жаночы калектыў нашага дзіцячага сада павіншаваў сваіх калег мужчын з Днем абаронцаў Айчыны.
Жадаем вам здароўя, шчасця, удачы, гармоніі ў сем’ях, поспехаў у працы.

23 февраля 2022 в 12:12 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

У нашай дашкольнай установе кожная група падрыхтавала падарункі для сваіх тат, пачынаючы ад самых маленькіх, і заканчваючы будучымі першакласнікамі.

22 февраля 2022 в 14:18 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

Якія нацыянальныя беларускія стравы гатуюць у вашай сям’і?”
У многіх беларусаў можна на стале ўбачыць вінігрэт.
Даведаўшыся рэцэпт, адгадаўшы загадкі, мы прымаемся за справу. Чысцім бульбу, моркву, буракі, і наразаем на невялікія кавалачкі. Разам весела і хутка! Атрымалася вельмі смачна.

18 февраля 2022 в 12:56 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

Дранікі - адна з самых вядомых і любімых страў беларускай кухні. І хоць бульбяныя аладкі па падобных рэцэптах гатуюць у розных краінах свету, беларускія дранікі заваявалі папулярнасць дзякуючы асабліваму смаку, нацыянальным кулінарным сакрэтам і ўласцівасцям беларускай бульбы.
У рамках "Тыдня беларускай кухні", сёння мы прыгатавалі дранікі.

17 февраля 2022 в 14:59 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

Спрадвеку хлеб у беларусаў быў у пашане і з’яўляўся знакам заможнасці, дабрабыту і дастатку. Менавіта хлеб мы і вырашылі намаляваць. Узяўшы дружна пэндлікі мы стварылі хараство.

16 февраля 2022 в 10:52 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

У цяперашні час узаемадзеянне з бацькамі з'яўляецца адной з важных задач дашкольнай установы. У нашым дзіцячым садзе мы стараемся як мага больш далучаць бацькоў у жыццё дзяцей. Адным з мерапрыемстваў па ўзаемадзеянні з бацькамі з'явілася афармленне выставы сумеснай творчасці дзяцей і бацькоў па тэме " Мая Радзіма» і "Саламяныя цуды". Мы прапанавалі бацькам разам з дзецьмі намаляваць карціны, зрабіць аплікацыю, якія паказваюць і раскрываюць казачную прыгажосць нашай Радзімы. Прырода, архітэктура, людзі, якія тут жывуць-усё гэта знайшло адлюстраванне ў сумеснай творчасці малых і дарослых.

14 февраля 2022 в 14:49 | Кавальчук А. М. | нет комментариев