Не пакідайце дзяцей адных!
11 траўня ў Петрыкаўскім раёне стартуе рэспубліканская прафілактычная акцыя "Не пакідайце дзяцей адных!», прымеркаваная да Міжнароднага Дня сям'і і Дню абароны дзяцей. У гэты час ратавальнікі будуць праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы ў дзіцячым кафэ, установах аховы здароўя, дзіцячых садках і школах, шматдзетных сем'ях і дзіцячых дамах сямейнага тыпу, накіраваныя прыцягнення ўвагі да праблемы дзіцячага свавольства з агнём і гібелі дзяцей на пажарах, зніжэння колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і забеспячэння іх агульнай бяспекі. Завершыцца акцыя 1 чэрвеня мерапрыемствамі, якія пройдуць у гарадскім парку. Вас чакае канцэртная праграма, рухомыя конкурсы, дэманстрацыя аварыйна-выратавальнай тэхнікі і абсталявання. Ратавальнікі запрашаюць усіх бацькоў і дзяцей прыняць удзел у мерапрыемствах.
Прыходзьце, будзе цікава! Паважаныя бацькі, пагаворыце з Вашымі дзецьмі, растлумачыце ім правілы паводзін пры пажары, каля вады, у лесе. Раскажыце аб недапушчальнасці гульняў на будаўнічых аб'ектах і кар'ерах. Вывучыце тэлефоны экстраных службаў. І самае галоўнае «Не пакідайце дзяцей адных!
Навіны
Свята 9 Мая - гэта свята Вялікай Перамогі. У далёкім 1941 годзе ўся краіна ўстала на абарону Айчыны і змагла абараніць права на жыццё пад мірным небам. У дзень Перамогі кожны з нас асабліва ярка адчувае гонар за сваю гісторыю. Але як расказаць пра гэта маленькім жыхарам нашай краіны, якія толькі пачынаюць жыць, і можа нават, не зусім разумеюць сэнс гэтых слоў - вайна, гора, слёзы, голад і нарэшце, доўгачаканы свет! Таму выхавальнікі нашага саду пастараліся і распавялі нашым выхаванцам аб важных момантах нашай гісторыі, даступна патлумачылі, што такое Дзень Перамогі, чаму мы так свята да яго ставімся, чаму гэта радаснае свята са слязамі на вачах, чаму нам нельга яго забываць. Напярэдадні 9 мая ў дзіцячым садзе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя дню Вялікай Перамогі: раніцай выхаванцы выйшлі на ранішнюю зарадку пад мелодыі ваенных гадоў, затым па традыцыі прайшло ўскладанне кветак да помніка загінуўшым у Вялікай Айчыннай вайне салдатам, дзе выхаванцы прачыталі вершы, затым адбыліся рухомыя гульні "Самалеты", "Снайпер","Разведчыкі" "Бамбавікі". Памяць пра трагічныя дні Вялікай айчыннай вайны перадаецца з пакалення ў пакаленне. І мы ўсімі сіламі павінны захаваць яе.
Калектыў дзіцячага сада прыняў удзел у раённым суботніку.
Паважаныя бацькі!
З 1 мая 2018 гада ў ДУА "Курыціцкі дзіцячы сад" пачынае працу адаптацыйная група "Навічок". Кансультацыю можна атрымаць па тэлефону 9-75-15
Калектыў дзіцячага сада прыняў удзел у рэспубліканскім суботніку.
У рамках рэалізацыі плана падрыхтоўкі і правядзення міжнародных лёгкаатлетычных спаборніцтваў «Экалагічны марафон» у дашкольнай установе праходзіць конкурс «Экамалюнак» з 18.04.2018 па 20.04.2018.
2 красавіка 1961 года ўвесь свет быў узрушаны паведамленнем аб пачатку новай эры касмічных палётаў. У гэты дзень савецкі касманаўт Ю.А. Гагарын на касмічным караблі «Усход-1» стартаваў з касмадрома "Байканур" і ўпершыню ў свеце здзейсніў арбітальны аблёт планеты Зямля. Палёт вакол касмічнай прасторы падоўжыўся 108 хвілін. 12 красавіка 2018 году спаўняецца 57 гадоў з дня першага палёту чалавека ў космас. У гонар гэтай гістарычнай падзеі 12 красавіка у старэйшай рознаўзроставай групе адбыўся пазнавальны занятак па тэме "Палет у космас".
У малодшай рознаўзроставай групе адбылася забава "Вяселыя шары". Выхаванцы малявалі разнакаляровыя шары, распавядалі вершы, гулялі з паветранымі шарамі у гульні і ажыўлялі іх пры дапамозе фарбаў, намаляваўшы ім вочкі, носік, роцік.
Паважаныя бацькі, запрашаем прыняць удзел у зборы макулатуры і металалома.
Мы будзем вельмі Вам удзячны за дапамогу!
Ва установе прайшла забава "Свята фарбаў і шароў". Выхаванцы старэйшай групы адгадвалі загадкі, распавядалі вершы, гулялі у гульні, танцавалі, размалёўвалі паветраныя шары. Шмат было радасці, весялосці, станоўчых эмоцый.
Мэтай мерапрыемства з'яўлялася ўмацаванне фізічнага здароўя выхаванцаў дзіцячага сада, а так жа ўдасканаленне навыкаў і ўменняў ўзаемадзейнічаць адзін з адным. На працягу ўсяго вольнага часу адбываліся змена аднаго віду дзейнасці на іншыя: эстафеты, загадкі, рухомыя гульні, вершы, музычныя паўзы. Мерапрыемства прайшло весела і заўзята! Выхаванцы з задавальненнем прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах і атрымалі масу станоўчых эмоцый.
Сення ў садзе нашым свята,
Гасцей сабралася багата.
Сонейка ярчэй заззяла,
Вясна да нас завiтала.
Вяселымi гульнямi, песнямi, карагодамi сустракалi выхаванцы дзіцячага сада дарагую госцю. Яны чыталi вершы, спявалi вяснянкi-заклiчкi, з захапленнем выконвалi творчыя заданнi, гулялi ў народныя и жартоўныя гульнi.
Паважаныя бацькі!
Здаровае харчаванне памяншае небяспеку ўзнікнення праблем са здароўем, найбольш характэрных для цяперашняга часу.
Здаровае харчаванне - адзін з асноватворных момантаў здаровага ладу жыцця і, такім чынам, захавання і ўмацавання здароўя. Гэта істотны і пастаянна дзеючы фактар, які забяспечвае адэкватныя працэсы росту і развіцця арганізма. Рацыянальнае здаровае харчаванне забяспечвае гарманічнае фізічнае і нервова-псіхічнае развіццё дзяцей, павышае супраціўляльнасць да інфекцыйных захворванняў і ўстойлівасць да неспрыяльных умоў навакольнага асяроддзя. Варта памятаць, што харчаванне з'яўляецца адным з найважнейшых фактараў, здольным аказваць негатыўны ўплыў на фарміраванне арганізма дзяцей і падлеткаў пры няправільнай яго арганізацыі.
Усе матэрыялы па здароваму харчаванню выхаванцаў размешчаны у рознаўзроставых групах. Чытайце, калі ласка!
Першы вясновы тыдзень быў насычаны на святочныя мерапрыемствы. 7 сакавіка у дзіцячым садзе прайшоў святочны ранішнік, прысвечаны «Дню 8 Марта!». Выхаванцы падрыхтавалі для сваіх мам і бабуль канцэртныя нумары, падарыўшы праз вершы, песні і танцы ўсю сваю любоў і цеплыню дзіцячых сэрцаў. Ну, а якое ж свята абыходзіцца без жартоўных спаборніцтваў і конкурсаў, не стаў выключэннем і вясновы ранішнік. Забаўныя і цікавыя конкурсы з мамамі не пакінулі абыякавым нікога.
Не гледзячы на тое, што на каляндары вясна, а на самай справе на вуліцы зіма.
А зімой у дзяцей менш магчымасцяў пагуляць на паветры, але затое ёсць снег, якому дзеці заўсёды рады. Гуляць у снежкі, ляпіць снежную бабу, рабіць скульптуры са снегу – гэта весела.
Выхавацелі дзіцячага сада імкнуцца каб дзеці атрымлівалі задавальненне ад зімы.
Сення выхаванцы рознаўроставых групп на прагулцы ляпілі разнакаляровыя снежкі, будавалі хатку для пінгвіна, упрыгожвалі сукенку для лялькі, яны задавальненнем прымаюць удзел у гэтай займальнай, а галоўнае творчай працы.
З 1 па 30 сакавіка ў Петрыкаўскім раёне будзе праходзіць акцыя МНС «Дзень бяспекі. Увага ўсім!». Акцыя складаецца з трох этапаў. На першым этапе з 1 па 6 сакавіка ратавальнікі правядуць адзіны дзень грамадзянскай абароны ва ўстановах адукацыі раёна з адпрацоўкай плана эвакуацыі. У рамках другога этапу з 12 па 23 сакавіка працаўнікі МНС выступяць на бацькоўскіх сходах у школах, дзе абмяркуюць пытанні бяспекі дзяцей, а таксама адкажуць на ўсе пытанні, якія цікавяць бацькоў. На заключным этапе з 26 па 30 сакавіка ратавальнікі правядуць прафілактычную працу па навучанні персаналу гасцініц горада Петрыкаў і а.г. Ляскавічы, дзе раскажуць аб паводзінах у надзвычайных сітуацыях, правілах выкліку службы выратавання і дзеянні па сігнале «Увага Ўсім».
У нашай дашкольнай установе прайшло спартыўнае мерапрыемства , прысвечанае 23 лютаму. Выхавацелі стварылі для выхаванцаў атмасферу радасці і свята.
Вам, мужчыны дарагія, нашы пажаданні,
У іх - душэўныя словы, пачуцці і прызнанні,
Мы ў лютаўскі гэты дзень цвёрда заяўляем,
Што мы любім вас і шануем, і ад душы жадаем:
багатырскага здароўя, бадзёрасці і сілы.
Дасягненняў і поспехаў, і перамог прыгожых,
і да вяршыняў, і да вышынь узлётаў без падзенняў.
Толькі правільных і мудрых жыццёвых рашэнняў.
А ў сэрцах - любові велізарнай, дакладнай, сапраўднай,
І ў крузе сяброў надзейных - святаў бразганне якіх чуваць.
Хай накрыюць вас поспехі, радасці зямныя, з 23-ім Вас, мужчыны, са святам, радныя!