Навіны

Залатая восень - адно з самых яркіх і маляўнічых пор году.Так, у дзетак малодшай рознаўзроставай групы прайшла забава "Крочыць Восень па сцяжынцы".
На двары холадна, а ў нас у групе панавала цёплая, добразычлівая атмасфера. Восеньскія лісце, гародніна, грыбы, садавіна - гэта цудоўныя атрыбуты.
Восень - незвычайна яркая і ўраджайная пара года, таму восеньскае свята, вядома ж, запомніцца дзецям.

23 сентября 2021 в 20:36 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

Нашы выхаванцы вельмi любяць працаваць разам, вось i сення яны выконвалi сумесную аплiкацыйную работу "Рознакаляровы лес". Дзецi атрымалi шмат станоўчых эмоцый i зарад добрага настрою.

22 сентября 2021 в 20:36 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

З Ражством Прасвятой Багародзіцы нашых выхаванцаў прыйшоў павіншаваць айцец Сергій

21 сентября 2021 в 20:30 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

17 верасня ўся наша Беларусь упершыню адзначае Дзень народнага Адзінства».
Сучасны Дзень народнага адзінства-свята, якое заклікае людзей не толькі ўспомніць найважнейшыя гістарычныя падзеі, але і нагадаць грамадзянам шматнацыянальнай краіны важнасць згуртавання. Бо толькі разам, рухаючыся ў адным кірунку, можна справіцца з цяжкасцямі і пераадолець перашкоды. У рознаўзроставых групах дзіцячага сада прайшлі мерапрыемствы да Дня народнага адзінства: квэст-гульня "У адзінстве народа-вялікая сіла".
Дзеці спаборнічалі ў веданні пра гісторыю Беларусі, аб воінскай славе і доблесці, аб гонару за нашу Радзіму і яе герояў, аб міласэрнасці і дабрыні.

17 сентября 2021 в 11:48 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

У старэйшай рознаузроставай групе прайшло свята "Прывітанне, Восень". Свята пачалося з танца з восеньскімі лісточкамі, які дзеці падрыхтавалі разам з выхавальнікам. Нашы дзеткі не толькі гулялі ў гульні, але і спявалі песні.
Хоць і кажуць, што восень - сумная пара, але дзеці, як ніхто іншы, здольныя радавацца залацістым лісточкам пад нагамі і дожджыку, пад якім так цікава пагуляць пад парасонам.

16 сентября 2021 в 18:53 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

Свята з'явілася ў краіне ў 2001 годзе па Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 верасня 2001г. Дата прымеркавана да дня заснавання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі - галоўнага кнігасховішча краіны.

15 сентября 2021 в 18:45 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

Сёння з дзецьмі рознаўзроставай малодшай групы праводзілася калектыўная праца на тэму "Восеньскае дрэва".
Выхаванцаў працягвалі знаёміць і замацоўваць прадстаўленні дзяцей аб восені яе прыкметах
і асаблівасцях. Вучыліся працаваць з прыродным матэрыялам. Папярэдне з дзецьмі была праведзена гутарка, чытанне вершаў на тэму восені, разгляданне карцін знакамітых мастакоў, а такcама прагулка на пляцоўцы дзіцячага саду для збору лісця і назірання ў прыродзе, дыдактычная гульня " з якога дрэва лісток?»
У дзяцей засталіся станоўчыя эмоцыі ад праведзенай працы.

14 сентября 2021 в 13:06 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

Ахова здароўя дзяцей - найважнейшая задача як выхавальнікаў, так і бацькоў. У сувязі з гэтым востра паўстае пытанне аб прафілактыцы дзіцячага траўматызму. Немагчыма вадзіць дзіця ўвесь час за руку. Неабходна своечасова тлумачыць яму, дзе, калі і як ён можа патрапіць у небяспечную сітуацыю. У першаснай прафілактыцы дзіцячага траўматызму вялікая роля адводзіцца бацькам.

7 сентября 2021 в 18:19 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

У Рэспубліцы Беларусь Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях (далей - МНС) з 1 па 10 верасня 2021 года традыцыйна праводзіцца акцыя "Адзіны дзень бяспекі». Задачы «Адзінага дня бяспекі» - фарміраванне сумеснымі намаганнямі ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы, прапаганда бяспечных умоў пражывання і працоўнай дзейнасці насельніцтва.

2 сентября 2021 в 18:14 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

Вось і скончылася яркае, звонкае, вясёлае лета. Наступіла 1 верасня-Дзень ведаў, вельмі светлы і радасны дзень, калі прырода апранаецца ў яркія восеньскія ўборы. Гэты дзень, адкрывае новы навучальны год: заняткі, гутаркі, святы, якія дапамагаюць лепш спазнаць навакольны свет, чамусьці навучыцца, пазнаць сябе, вызначыць свае інтарэсы Хтосьці ў гэты дзень упершыню прыйшоў у дзіцячы сад, а ў выхаванцаў старэйшай групы-гэта апошні перад школай год-адказны, насычаны, складаны.

1 сентября 2021 в 12:16 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

31.08.2021 года у дзіцячым садзе адбылося музычна-спартыўнае мерапрыемства "Да пабачэння Лета".Вось і падыйшло да канца яркае, цёплае, поўнае радасных падзей і ўспамінаў лета! Нашы хлопцы і дзяўчынкі выраслі, папрыгажэлі, загарэлі. Прыйшоў час сказаць: "Лета, да пабачэння!" Развітанне атрымалася вясёлым і яркім: з песнямі, танцамі і гульнямі!

1 сентября 2021 в 11:50 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

выхаванцы нашага саду сёння пазнаёміліся з гісторыяй з'яўлення мыльных бурбалак. Ім давялося адгадваць загадкі, актыўна прымаць ўдзел у конкурсах "Надуй больш", "Злаві бурбалкі", "Марская пена", "Бурбалка". Дзецям было вельмі весела, радасна і самае галоўнае прыгожа, яны былі вельмі задаволеныя і шчаслівыя.

23 августа 2021 в 14:40 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

21 жніўня калектыў дзіцячага сада прыняў актыўны ўдзел у Раёным суботніку.

21 августа 2021 в 21:50 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

За время летних каникул на дорогах страны погибли 10 несовершеннолетних (8 пассажиров и 2 пешехода), 98 детей получили травмы.
Период окончания каникул традиционно характеризуется наличием ряда рисков, среди которых увеличение активности перевозок детей из мест отдыха, а также утрата детьми навыков безопасного поведения на дороге в условиях высокой интенсивности движения транспорта.

Так с 11 августа стартовала Республиканская профилактическая акция ГАИ "Берегите детей!". Она посвящена предупреждению травматизма детей на дорогах.

18 августа 2021 в 15:55 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

17 жніўня, выхаванцаў "Курыціцкага дзіцячага сада", наведалі супрацоўнікі МНС. Яны расказалі дзецям як правільна выклікаць пажарных, што рабіць калі навальніца, якія існуюць нумары службы выратавання, якія грыбы можна збіраць, а якія нельга. Дзеці паабяцалі заўсёды выконваць правілы бяспекі, быць уважлівымі і асцярожнымі.

17 августа 2021 в 21:23 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

Выхаванне жадання ўдзельнічаць у працоўнай дзейнасці – адна з самых асноўных задач работы па працоўным выхаванні ў групе. Выхаванцы нашага дзіцячага сада любяць даглядаць за раслінамі: паліваць кветкі, рыхліць зямлю. Ім вельмі цікава назіраць, як з'яўляюцца лісточкі, як распускаюцца бутоны на раслінах. А колькі радасці і задавальнення дастаўляе ім клопат аб кветках.

16 августа 2021 в 20:19 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

Дзіцячая дыскатэка-гэта заўсёды вясёлая задума! Усе дзеці любяць танцаваць і весяліцца і ў выніку атрымліваецца выдатнае свята, падчас якога дзеці атрымліваюць кучу станоўчых эмоцый! Вось і дзеці нашага сада наведалі дыскатэку. Вясёлыя героі праграмы правялі з дзецьмі займальныя конкурсы, падрыхтавалі вясёлыя музычныя і танцавальныя сюрпрызы. Самыя завадныя і знаёмыя мелодыі дыктавалі настрой і таму сумаваць нікому не прыйшлося, і ўсе былі ў захапленні ад свята.

12 августа 2021 в 21:45 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

Сёння выхаванцы нашага дзіцячага сада правялі цікавыя даследаванні з паветрам. Папярэдне была праведзена з дзецьмі цікавая гутарка пра паветра, пра тое, што такое вецер і як ён з'яўляецца. Нашы маленькія даследчыкіі набылі веды аб тым, што ўся прастора вакол запоўнена паветрам і што без яго не будзе жыцця на зямлі, паветра і ёсць жыццё.
Усе былі задаволеныя, бо дзеці атрымалі велізарны, наглядна - практычны вопыт.

11 августа 2021 в 12:45 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

У рамках акцыі "Мы разам" выхаванцы рознаўзроставай групы наведалі зернясклад ААВ "Курыцічы". З ўсмешкамі сустрэлі нашых выхаванцаў работнікі зернесклада сумесна з загадчыкам склада Фалеевай Людзмілай Мікалаеўнай . Выхаванцы парадавалі работнікаў вершамі пра хлеб, вясёлымі песнямі.

10 августа 2021 в 15:16 | Кавальчук А. М. | нет комментариев

У дзіцячым садзе з 2 жніўня стартаваў Алімпійскі марафон,які працягваўся тыдзень. Алімпійскі марафон быў прысвечаны правядзенню XXXII Алімпійскіх гульняў у Токіо. Выхаванцы у гэтыя дні далучаліся да традыцый вялікага спорту, сусветнага алімпійскага руху, знаёмііліся з Алімпійскімі відамі спорту, а таксама спаборнічалі ў бегу, скачках, велагонцы, гульні ў валейбол і футбол. А закрыццем нашай маленькай летняй Алімпіяды, было праведена мерапрыемства "Свята алімпійскіх кольцаў."
Свята атрымалася, запамінальнае, з вясёлымі гульнямі, эстафетамі і атракцыёнамі, любімымі персанажамі (Спорцік і кухар Абжорка) і добрай музыкай, сюрпрызамі і медалямі.
Усе дзеці атрымалі масу станоўчых эмоцый і зарад добрага настрою!

9 августа 2021 в 11:51 | Кавальчук А. М. | нет комментариев