30 мая адбыўся апошні званок для выпускнікоў 11 класа дзяржаўнай установы адукацыі "Курыціцкая сярэдняя школа".
Выхаванцы нашага дзіцячага сада павіншавалі выпускнікоў з гэтым цудоўным святам.
Ад усёй душы пажадалі выпускнікам поспехаў, сілы і ўпэўненасці! Жадалі горда ісці па жыцці, годна несці імя прадстаўнікоў сваёй школы і сваёй малой радзімы!
Навіны
Свята адбудзецца ў спартыўна - музычным зале 26.05.2017г у 16.00.
Выхаванцы старэйшай рознаўзроставай групы, з вялікім энтузіязмам рыхтаваліся да свята, прысвечанага Дню Перамогі: вучылі вершы, песні, танцы. Выхавальнікі старэйшай і малодшай рознаўроставых груп праводзілі гутаркі пра вайну, пра Радзіму, пра нашых воінах і ветэранаў.
Дзве групы нашага дзіцячага сада, рознаўзроставая старэйшая і рознаўзроставая малодшая, напярэдадні свята правялі экскурсію да помніка, усталяванага ў гонар загінуўшых салдат, якія змагаліся за нас і за мір на нашай зямлі.
Вялікуй дзякуй усім бацькам, якія прынялі удзел у выставе "Герб сям'і".
з 17 красавіка па 21 красавіка прайшоў "Тыдзень садружнасці" дзіцячага сада і Курыціцкай сярэдняй школы. Адбыліся такія сумесныя мерапрыемствы як: " забава Чырвоная Пасха", віктарына "У свеце казак", экскурсія па школе, узаеманаведванне выхавацелямі і настаўнікамі заняткаў, круглы стол "Абмеркаванне сумесна з настаўнікамі праблем па пераемнасці".
Удзельнічалі у шашачным турніры выхаванцы старэйшай групы і вучні першага класа.
Вясна ідзе, поўная цудаў! Хрыстос уваскрос! Хрыстос уваскрос! Прапануем Вашай увазе фотасправаздачу нашага мерапрыемства, прысвечаную прыходу Вясны і наступу Светлага Хрыстова Уваскрэсення. Вучні 1 класа і выхаванцы старэйшай групы спявалі песні, чыталі вершы пра Вялікдзень і гулялі ў народныя гульні з яйкамі.
12.04.2017 рознаўзроставые малодшая и старэйшая групы адзначылі Дзень Касманаўтыкі! Разам са сваімі педагогамі яны здзейснілі падарожжа праз усю Сонечную сістэму, а дапамагала ім у гэтым шляху дружба і добры настрой! Ды і куды без яго? Бо было столькі загадак, столькі жартаў і вясёлых спаборніцтваў! Так, што зараз нашы выхаванцы падрыхтаваны да касмічных палётаў, якія калі-небудзь могуць стаць для іх цалкам рэальнымі!
09.04.2017г выхаванцы старэйшай групы пабывалі на экскурсіі ў СДК "Курыцічы", дзе праходзіла выстава ўмельцаў жыхароў вёскі Курыцічы і Забалацця пад назвай "Радасць творчасці".
Паважаныя бацькі!
Мы ўсе нясем адказнасць за тое, што адбываецца навокал. Вы самыя блізкія і значныя для дзіцяці людзі. Дзеці спадзяюцца на нас, дарослых, яны цалкам і цалкам давяраюць нам, яны маюць патрэбу ў нашай абароне і ўвазе. Часам для таго, каб прадухіліць трагедыю, дастаткова драбніцы - быць пільнымі да свайго дзіцяці, не праходзіць міма дзяцей, якія засталіся без нагляду дарослых.
Звяртаем вашу ўвагу аб неабходнасці штодзённай карпатлівай працы па фарміраванні ў дзяцей навыкаў бяспекі жыццядзейнасці.
Камісія па справах непаўналетніх Гомельскага аблвыканкама, каб пазбегнуць траўміравання і трагічных выпадкаў гібелі дзяцей, звяртаецца з заклікам быць вельмі ўважлівымі і адказнымі за жыццё уласных і іншых дзяцей! Памятаеце: чужых дзяцей не бывае! Толькі агульнымі намаганнямі можна захаваць самае каштоўнае - жыццё дзіцяці!
Камісія па справах непаўналетніх
Гомельскага аблвыканкама
Паважаныя бацькі, запрашаем прыняць удзел у зборы макулатуры і металалома.
31 сакавіка адбыўся фінал XVII раённай спартакіяды працаўнікоў устаноў адукацыі і арганізацый аддзела адукацыі, спорту і турызму Петрыкаўскага райвыканкама.
Віншуем загадчыцу дзіцячага сада Кавальчук Аксану Міхаўлаўну, якая заняла першае месца па настольнаму тэнісу і нашу каманду (Ганусевіча Васіля Урэставіча, Бондар Аляксандра Віктаравіча, Сіраша Сяргея Уладзіміравіча, Кулеш Святлану Іванаўну, Кавальчук Аксану Міхайлаўну) па перацягванню каната, якая ў вельмі ўпартай барацьбе заваявала першае месца.
28 сакавіка адбылася XVII раённая спартакіяда працаўнікоў устаноў адукацыі і арганізацый аддзела адукацыі, спорту і турызму Петрыкаўскага райвыканкама. Наша каманда выйшла ў фінал па настольнаму тэнісу і па перацягванню каната. Жадаем далейшых поспехаў!!!!